Лексікалогія

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, яе лексіку.

Лексіка – сукупнасць слоў пэўнай мовы. Лексіка ўяўляе з сябе складаную і шматмерную сістэму, якая спалучае ў сабе розныя па семантыцы, паходжанні, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўцы групы слоў. Сістэма адкрытая, таму рухомая і зменлівая.

Задача лексікалогіі – вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, шляхоў развіцця слоў і іх значэнняў, вывучэнне паходжання слоў, вызначэнне сферы іх ужывання.

Асноўнай адзінкай мовы з’яўляецца слова. Слова – гэта гук ці комплекс гукаў, які мае значэнне, ужываецца ў мове як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам моўных зносін. Кожнае самастойнае слова заўсёды мае рэальны змест, які называюць яго лексічным значэннем (лексічнае значэнне слова – гэта суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці). Але кожнае самастойнае слова таксама можа ўступаць у розныя адносіны з іншымі словамі, інакш кажучы, яно мае не толькі лексічнае, але і граматычнае значэнне. Паказчыкамі граматычнасці слова з’яўляюцца канчатак, прыназоўнік і сэнс слова. Лексічныя значэнні слоў па-рознаму праяўляюцца ў мове ў залежнасці ад розных спосабаў намінацыі, ад спалучальнасці слова з іншымі словамі і г.д.. Таму яны аб’ядноўваюцца ў групы, якія называюцца тыпамі. Разгледзім некаторыя з іх.

Словы сучаснай беларускай мовы вельмі розныя паводле часу ўзнікнення і паходжання. Па сваім паходжанні ўсе словы падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя (якія прыйшлі ў нашу мову шляхам запазычвання з іншых моў: імпульс, дыялог, лазер і інш.). Аснову беларускай лексікі складаюць спрадвечна беларускія словы. Самы старажытны пласт спрадвечна беларускай лексікі – агульнаславянскія словы, якія прыўшлі з перыяду агульнаславянскага моўнага адзінства, належаць да ўсходнеславянскай мовы і ўжываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: поле, плечы, адзін і інш. Другі пласт – словы ўсходнеславянскага перыяду, належаць да ўсходнеславянскай мовы і з’яўляюцца здабыткам рускіх, беларусаў і ўкраінцаў: жаўранак, грэчка, ураджай і інш. Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай мовы. Да ўласна беларускіх належаць і словы, утвораныя ад усходнеславянскіх і агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў: абрус, слухач, волат, насельніцтва, старадаўні і інш.

Сярод слоў выдзяляюцца асобныя групы:

Амонімы – словы з аднолькавым гучаннем, але рознымі, семантычна не звязанымі паміж сабой значэннямі: ластачка(птушка) і ластачка(спартыўны элемент), поле (калгаснае) і поле (магнітнае).

Антонімы – словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглымі значэннямі: высокі – нізкі, вучоны – невук.

Сінонімы – словы адной і той жа часціны мовы, якія поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні і адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі, сферай выкарыстання, эмацыянальна-ацэначнай афарбоўкай і кантэкставай абумоўленасцю: вучыцца – набываць веды – атрымоўваць адукацыю – займацца – набірацца розуму.

Паронімы – блізкія па гучанні і марфемнай структуры словы, якія адрозніваюцца значэннем: генеральны і генеральскі, класны і класавы, дакладны і дакладчыцкі, перадавы і пярэдні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: