Лексікаграфія

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў. У задачы лексікаграфіі ўваходзіць збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў.

Слоўнікі бываюць розных тыпаў. Яны падзяляюцца на дзве групы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі. У іх тлумачацца не словы, а прадметы, з’явы і паняцці, абазначаныя словамі.

Лінгвістычныя – тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У аднамоўных словы тлумачацца сродкамі той самай мовы. Двухмоўныя і шматмоўныя – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў адной мовы тлумачацца словы іншай (беларуска-рускі, беларуска-польска-рускі і інш.).

Віды лінгвістычных слоўнікаў:

Арфаграфічныя (вызначаюць правільнае напісанне слоў),

Арфаэпічныя (адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў),

Анамастычныя (занатоўваюць і сістэматызуюць уласныя імёны),

Гістарычныя (сістэматызуюць, абагульняюць лексіку мінулых эпох),

Дыялектныя (разнавіднасць тлумачальных слоўнікаў, у якіх сабраны і растлумачаны словы пэўнага дыялекту),

Марфемныя (паказваюць падзел слова на марфемы),

Тлумачальныя (раскрываюць значэнне слова, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку і адначасова выконваюць функцыю іншых лексікаграфічных даведнікаў),

Тэрміналагічныя (сістэматызуюць і тлумачаць спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі),

Частотныя (адлюстроўваюць найбольш ужывальныя словы),

Этымалагічныя (раскрываюць паходжанне слова, аднаўляюць яго пачатковае значэнне, паказваюць змены ў значэнні і гукавым афармленні слова) і інш.

Практычныя заданні да раздзела “Лексічны склад беларускай мовы”

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце і выпішыце па некалькі прыкладаў агульнаўжывальных слоў і слоў абмежаванага ўжытку.

Фундаментальнай рысай цывілізацыі з’яўляецца рост вытворчасці, спажывання і назапашвання інфармацыі ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасці. Усё жыццё чалавека так ці інакш звязана з атрыманнем, назапашваннем і апрацоўкай інфармацыі. Што б чалавек ні рабіў: ці чытае ён кнігу, ці глядзіць ён тэлевізар, ці размаўляе – увесь час чалавек бесперапынна атрымоўвае і апрацоўвае інфармацыю.

Для нашага веку – веку аўтамабіля, электрычнасці, авіяцыі, атамнай энергіі, касманаўтыкі, электроннай тэхнікі – характэрна небывалая хуткасць развіцця навукі, тэхнікі і новых тэхналогій. Так ад вынаходства кнігадруку (сярэдзіна ХV стагоддзя) да вынаходства радыёпрыёмніка (1895 год) прайшло каля 440 гадоў, а паміж вынаходствамі радыё і тэлебачання – каля 30 гадоў. Разрыў у часе паміж вынаходствамі транзістара і інтэгральнай схемы склаў усяго 5 гадоў.

У галіне назапашвання навуковай інфармацыі яе аб’ём, пачынаючы з ХVII стагоддзя, падвойваўся прыкладна кожныя 10-15 гадоў. Таму адной з важнейшых праблем чалавецтва з’яўляецца лавінны паток інфармацыі ў любой галіне яго жыццядзейнасці.

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. Вызначце лексічнае і граматычнае значэнні падкрэсленых слоў (карыстайцеся тлумачальнымі слоўнікамі).

Прынцып работы дыскавода нагадвае прынцып работы звычайных дыскаводаў для гібкіх дыскаў. Паверхня аптычнага дыска (CD-ROM) перамяшчаецца адносна лазернай галоўкі з нязменнай лінейнай хуткасцю, а вуглавая хуткасць меняецца ў залежнасці ад радыяльнага месцазнаходжання галоўкі. Прамень лазера накіроўваецца на дарожку, факусіруючыся пры гэтым з дапамогаю катушкі. Прамень пранікае скрозь ахоўны слой пластыку і трапляе на адлюстроўваючы слой алюмінію на паверхні дыска. Пры пападанні яго на выступ, ён адлюстроўваецца на дэтэктар і праходзіць праз прызму, якая адхіляе яго на святлоадчувальны дыёд. Калі прамень трапляе ў ямку, ён рассейваецца і толькі малая частка выпраменьвання адлюстроўваецца і даходзіць да святлоадчувальнага дыёда. На дыёдзе светлавыя імпульсы пераўтвараюцца ў электрычныя, яркае выпраменьванне пераўтвараецца ў нулі, а слабое – ў адзінкі. Такім чынам, ямкі ўспрымаюцца дыскаводам як лагічныя нулі, а гладкая паверхня - як лагічныя адзінкі.

Практыкаванне 3. Утварыце словазлучэнні, спалучыўшы прыведзеныя назоўнікі з іншымі словамі такім чынам, каб было бачна, што гэтыя назоўнікі з’яўляюцца мнагазначнымі словамі.

Сістэма, корань, канал, апарат.

Практыкаванне 4. Падбярыце сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы да прыведзеных слоў там, дзе гэта магчыма.

  Амонімы Антонімы Сінонімы Паронімы
памеха        
адкрыць        
мноства        
пераменная        
лясны        
навуковы        
тэлеэкран        
глыбокі        
хранограф        
ампула        
прыход        
пайка        

Практыкаванне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце пяць прыкладаў слоў спрадвечна беларускіх і пяць – запазычаных.

Струйная технология печати является на сегодняшний день самой распространенной для реализации цветных устройств. Струйные чернильные принтеры подразделяются на устройства непрерывного (continuous drop, continuous jet) и дискретного (drop-on-demand) действия. Последние опять же делятся на две категории: с нагреванием чернил и основанные на действии пьеза- эффекта.

В простейшем случае принцип действия устройства по технологии continuous jet основан на том, что струя чернил, постоянно испускаемая из сопла печатающей головки, направляется либо на бумагу (для нанесения изображения), либо в специальный приемник, откудачернила снова попадают в общий резервуар. В рабочую камеру чернила подаются микронасосом, а элементом, задающим их движение, является, как правило, пьезодатчик. Описанный выше принцип действия печатающего устройства использует сегодня очень небольшое количество принтеров. Производством цветных принтеров, использующих данную технологию, занимается, например, фирма Iris Graphics.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: