Бывальшчыны

Бывальшчына – жанр фальклорнай няказкавай прозы; фабульнае апавяданне пра неверагодны, містычны выпадак, які адбыўся з героем і можа паўтарыцца з іншымі людзьмі. У адрозненне ад прымхліцы, у бывальшчыне, як правіла, няма персанажаў ніжэйшай міфалогіі (лесавік, вадзянік, дамавік і інш.). Апавяданне часцей за ўсё вядзецца ад 3-й асобы і можа пачынацца словамі «Старыя людзі кажуць...», «Расказваюць, нібы ў незапомныя часы...», «Некалі...», адсылаючы да далёкай мінуўшчыны, часам сустракаецца і герой-апавядальнік, які перажыў здарэнне зусім нядаўна: «Аднаго разу ў нядзелю я, паабедаўшы, прылёг на прызбе... да й моцна заснуў. Ось сніцца мне, што нейкі старац кажа, штоб я ўзяў штых да ішоў на капец паміж шляхам і Карпавым альсам... да ўсадзіў штых у зямлю, а ён... стукнуўся аб нешта цвёрдае. Прачнуўшыся, ухапіў штых да не то пайшоў, да проста пабег на той капец...». Да бывальшчын адносяцца гісторыі пра заклятыя скарбы, папараць-кветку, вужаву карону і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: