Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда

За шматвяковую гісторыю бел. хлеба- робы накапілі багаты вопыт працоў- най дзейнасці. Іх земляробчы каляндар увабраў практычныя назіранні за феналагічнымі зменамі (прылёт з вы- раю птушак, цвіценне пэўных раслін і выспяванне нладоў, стан надвор'я), якія ўвязваліся ў адзін прыродны рытм і захоўвалі шэраг карысных у паўсядзённай гаспадарчай дзейнасці парад і прагнозаў. У традыцыйным светаўспрыманні беларусаў с.-г. праца была асветлена пафасам веры ў яе жыццесцвярджальную сілу і была арганічна звязана з устойлівай сістэ- май земляробчых абрадаў, традыцый, павер'яў. Да веснавой сяўбы селянін рыхтаваўся яшчэ з зімы: адбіраў на- сенне, вырабляў корабы і кошыкі, рыхтаваў мяшкі, чыніў вупраж, ладзіў саху, барану. Першы выхад у поле (заворванне) быў для яго святам, як і інш. цыклы 3., суправаджаўся рознага роду абрадавымі дзеяннямі. Рытуаль- ныя формы іх мелі асаблівасці ў роз- ных рэгіёнах Беларусі. У ГІаўн.-Усх. Беларусі заворванню часцей папярэд- нічалі провідкі. Захоўваючы агульна- славянскую аснову, земляробчыя абрады адлюстроўвалі вечную ідэю барацьбы двух пачаткаў — добрага і злога, светлага і цёмнага, жыцця і смерці на ўзроўні звычаёвай свядомасці, што знаходзіла сваё выяўленне ў сімвалічных абярэгах, нейтралізацыі нядобрых пачаткаў і інш. У асобных рытуальных элементах прасочваецца сувязь з ахоўнай магіяй, якая пазней страціла свой сэнс. У тым жа ідэйным рэчышчы былі вытрыманы і рытуальныя нормы, звязаныя з сяўбою. Наступны комплекс абрада- вых дзеянняў прыпадаў на перыяд уборкі ўраджаю. Земляробчыя абрады знаходзілі адлюстраванне і ў іншых каляндар- ных святах — гуканне вясны, купалле, сёмуха, спас, пакровы і інш. Будучы неад'емнай часткай традыцыйнай ма- савай культуры, яны выконвалі важную ролю ў яе жыццядзейнасці, у заха- ванні духоўнай спадчыны, у працоўным выхаванні маладога пакалення. Некато- рыя традыцыйныя звычаі і абрады часткова захаваліся ў сялянскім побыце да нашага часу. Пераасэнсаваныя і прыстасаваныя да новых сацыяльна- эканам. умоў, яны знайшлі сваё месца ў сістэме сучасных працоўных свят Свята першай баразны, Свята ўраджаю, касавіцы і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: