Одежда. Крои одежды

Агульны выгляд за- лежыць ад прыродна-кліматычных умоў, відаў і спосабу гасп. дзейнасці, узроўню развіцця вытворчых сіл, маёмасна-прававых адносін, этычных поглядаў і патрабаванняў, нацыяналь- ных традыцый. У гісторыі грамадства А. выконвала і выконвае некалькі функцый (магічную, абрадавую, адроз- нення паводле полу, узросту, сямей- нага становішча, саслоўнай, этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці, паводле роду заняткаў і службовага стано- вішча), але найперш — утылітарную і эстэтычную. Задавальняючы прак- тычныя патрэбы, яно адначасова нясе ў сабе мастацкі вобраз, таму выступае як від дэкаратыўна-прыкладнога мас- тацтва і залежыць ад мастацкага сты- лю эпохі. Паводле канструкцыі касцюмы ўсіх эпох падзяляюцца на 3 асноўныя тыпы: драпіравапы (складаецца з абгорнутага вакол цела кавалка тканіны, замацаванага непасрэдна на фігуры), наклад- ны (надзяваецца праз галаву і як бы накладаецца на плечы), расхінны (мае спераду разрэз зверху данізу). А.— важная этнічная прыкмета на- роднасці і нацыі. Аднак у класавым грамадстве ў характары А. адбіліся маёмасная няроўнасць і прававая ды- ферэнцыяцыя. А. феадалаў, а пазней і буржуазіі падкрэслівала іх прыві- леяванае становішча і высакамернасць. А. сялян, а пазней і рабочых уласціва арганічная сувязь з прыродным ася- роддзем, зручнасць карыстання ў побы це і працы. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вы- магалі закрытага, цёплага А. Тканіны выраблялі з лёну (радзей пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным узорам або ткалі з нітак розных колераў. Амаль усе віды А. былі накладнымі, агульнае эстэтычнае патрабаванне — статычнасць і прастата сілуэта. Аснову мужчынскага гарнітура складалі кашуля з поясам і нагавіцы, жаночага — кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное А. тыпу панёвы; верхняя вопратка — світа (зімой падшытая футрам). Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу, дзяўчаты — вянец, замужнія жанчыны — чапец, а паверх — убрус. Абуваліся ў пасталы, поршні ці боты (жаночыя боты часта вышывалі). Гэтыя асаблівасці гіерайшлі ў спадчыну А. заходніх зямель стараж. Русі, дзе ў 14—16 ст. сфарміравалася бел. народнасць. У касцюме беларусаў адчуваецца ўплыў касцюма рускіх і ўкраінцаў, а таксама літоўцаў, палякаў, іншых еўранейскіх народаў. Існаванне яго ў тую пару супала з выпрацоўкай у Зах. Еўропе асноўных спосабаў і прыёмаў крою, удасканальваннем кравецкага рамяства, што прывяло да істотных змен у А. Кашуля ўскладні- лася прынцыпамі крою, адкладным каўняром, світка — вытачкамі для ства- рэння аб'ёму, авалыіым падкроем проймы і акату рукавоў. Дэкор стаў болып разнастайным і вытанчаным, змясціліся яго акцэнты. У перыяд фармі- равання бел. буржуазнай нацыі (на працягу 19 ст.) захоўвалася выразнае этнагр. аблічча бел. нар. А. Касцюм сялян той пары выступае як трады- цыйны класічны ўзор бел. нар. мас- тацтва. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое А. насіці. у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. У традыцыйны комплекс мужчынска- га А. ўваходзілі кашуля, нагавіцы, а таксама камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, скураныя пасталы, боты, зімой — у валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) ці валеная магерка, зімой заечая ці аўчын- ная аблавуха. Закончанасць ансамблю надавала скураная сумачка, якую пад- вешвалі цераз левае плячо ці да пояса. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздаб- ленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі. Найважнейшага ўзлёту фантазіі і майстэрства бел. А. дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нацыяналь- нага касцюма беларусаў увогуле. У жаночай кашулі залежна ад крою вылу- чаюць 3 умоўныя тыііы: з прамымі плечавымі ўстаўкамі; тунікападобная; з гесткай. Найболыная ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і нластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайнае паясное А. жанчыны: многія віды спадніц (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама панёвы, фартухі. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая шчыльна аблягала стан і рабіла фігуру зграбнай. Галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага ста- новішча жанчыны. У дзяўчат гэта былі перавязкі накшталт вузкіх ручнікоў (скіндачка, шлячок), влнкі. Замуж- няй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, таму жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы больш складаныя і разнастай- ныя. Яны падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка), каптуровыя (каптур, ча- пец, падвічка). Самы пашыраны і ад- мысловы — намітка. Яна мноствам спо- сабаў павівалася вакол галавы на спец. каркасе, канцы яе прыгожа драпірава- ліся на спіне, а постаць жанчыны ўспрымалася вельмі статнай і веліч- най. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным — пасталы і чор- ныя хромавыя чаравікі. Верхняя муж- чынская і жаночая вопратка мала ад- рознівалася паміж сабой. Яе шылі з ва- ленага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок — белыя нядубленыя, пазней чырвона-вох- рыстыя дубленыя, казачына). Насілі таксама бравэрку, кафтан, кабат. Дэ- каратыўнасцю выдзяляліся святочныя світы і кажушкі, якія па-майстэрску кроілі (з бакавымі клінамі — «з ву- сам»), упрыгожвалі шнурком, апліка- цыяй, вышыўкай. Касцюм беларусаў канца 19 — пач. 20 ст., яго формы не былі аднароднымі. Расслаенне сялян- ства на заможных і беднату, рост таварна-грашовых адносін, масавае адыходніцтва, нранікненне ў вёску прамысловых вырабаў размывалі «жанравыя» межы традыцыйнага нар. касцюма. Моцны ўплыў гарадскога касцюма з яго тэндэнцыяй да спра- шчэння і універсалізацыі форм, шыро- кае выкарыстанне крамных расквеча- ных тканін і фарбавальнікаў з тэндэн- цыяй да паліхромнасці падводзілі нар. А. да карэнных змен. Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаўся якас- на новы этап развіцця нар. А. бела- русаў. Многія віды і састаўныя часткі А. выйшлі з ужытку, а тыя, што асталі- ся, і тыя, што ўзніклі, сталі больш зруч- нымі і дасканалымі. Побач з ілыіянымі і шарсцянымі даматканкамі нашыры- ліся фабрычныя баваўняныя, шаўко- выя і інш. тканіны. З'явіліся невядо- мыя раней матэрыялы і спосабы аздаб- лення. I мужчынскі, і жаночы касцюм сталі больш багатымі, разнастайнымі, сугучнымі свайму часу. У 1920—30-я г. сферу бытавання павялічылі шматко- лерныя, сакавітай расфарбоўкі кашулі, фартухі, хусткі. Каларыт А. стаў болын стракатым, спалучэнне колераў — болып смелым. Замест чыстых і глыбо- кіх тонаў пачалі ўжываць пераходныя. Трацілася семантыка традыцыйнага геаметрычнага арнаменту, часцей су- стракаўся раслінны ўзор. У строгую геаметрыю ўзорыстых тканін і вышы- вак уводзяцца новыя матывы («ружы», «валошкі», «незабудкі», «званочкі», на Палессі і Случчыне — стылізаваныя выявы галубкоў, пеўнікаў і інш. за- аморфныя матывы). Выкарыстоўваючы каляровыя нюансы, майстрыхі дася- гаюць святлоценявога эфекту, і к сярэ- дзіне 20 ст. акрэсліваецца новая ступень у развіцці мастацкіх сродкаў бел. нар. А,— плоскасны малюнак атрымлівае ілюзію аб'ёму.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: