Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество

ТКАЦТВА, выраб тканін на ткацкім стане або спецыяльным нрыстасаванні з неранляценнем ніцей асновы і ўтку. Нар. Т. Беларусі ўключае выраб тканін на гарызантальным ткацкім стане, а таксама ткацтва паясоў.

Сыравінай для Т. на Беларусі здаўна служылі лён, воўна, радзей пянька. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную — звычайна гэта была жаночая работа. У кастрычніку лён мялі, трапалі, часалі, у лістападзе пачыналі прасці. ГІралі пры дапамозе верацяна або калаўрота на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святоч- ных дзён і нядзелі. Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фар- бавалі, снавалі (гл. адпаведныя арт., нанр., Бяленне). У сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад (ніты, бёрда, набіліцы, нанажы і інш.). У наладцы красён і Т. звычайна ўдзельнічалі 2—3 жанчы- ны. Тонкае кужэльнае палатно ткалі для намітак і кашуль; матэрыял для рукавоў натыкалі паскамі бранага ўзо- ра — папярочнымі ў верхняй частцы і па ўсяму полю рукава або падоўжнымі (гл. Бранае ткацтва). Тканіны для жаночага паяснога адзення ткалі пера- важна ў 2 ніты (гл. Двухнітовае ткацтва), радзей у 3, 4 і больш; на ПдЗ часам спалучаліся бранае і чаты- рохнітовае ткацтва. Суконныя і паўсуконныя тканіны выраблялі для андара- ка, буркі, даматкана, а таксама нагавіц, льняныя — для палатняных спадніц, фартухоў і інш. 3 гэтых жа тканін шылі світы, буркі, сярмягі, армякі, насовы і балахоны. Тканіны для інтэр'- еру былі больш разнастайнымі як па тэхнічных прыёмах, так і па аздаблен- ню. Асаблівай прыгажосцю вылучаліся ручнікі, натыканыя браным узорам з традыцыйнымі спалучэннямі белага і чырвонага колераў і пераважна геамет- рычным арнамёнтам (ромбы, крыжы і інш.), які размяшчаўся ў выглядзе гіапярочных паскаў. Выраблялі таксама і перабіраныя ручнікі з геаметрычным і раслінным арнаментам. Абрусы ткалі пераважна ў 4 і 8 нітоў (па неад- беленай аснове белым утком); былі вя- домы таксама і ажурныя абрусы. Дэкаратыўныя посцілкі ткалі ў 4, 8 ні- тоў, а з 20 ст. шырокае распаўсюджан- не набылі розныя віды пераборнага ткацтва. Тканіны для іншых патрэб (сеннікі, дзяругі, навалкі) ткалі звы- чайна з нізкаякаснай пражы ў 2 — 4 ніты.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: