Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства

Сучаснае 3. грунтуецца на найноўшых дасягненнях агратэхніч. навукі, усебаковай механізацыі і электрыфікацыі с.-г. вытворчасці. Навукова-метадычным цэнтрам развіцця с.-г. навукі на Беларусі з'яўляецца Зах. аддзяленне Усесаюзнай акадэміі с.-г. навук імя У. I. Леніна. Праблемамі сельскай гаспадаркі займаюцца НДІ земляробства; глебазнаўства і аграхіміі; бульбаводства, садавіны і гародніны; аховы раслін; эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі; ветэрынарыі Дзярж- аграпрома БССР; Цэнтр. НДІ меха- нізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР; некаторыя ін-ты ЛН БССР. Павышэнне ўрадлівасці глебы за кошт шырокага ўжывання арганічных, мінералыіых угнаенняў і мнагапольных севазваротаў, вывядзенне новых гатункаў раслін, якія ітавінны максімальна адпавядаць зада- ным якасным паказчыкам, меліярацыя зямель, павелічэнне энергаўзброенасці працы садзейнічаюць інтэнсіфікацыі і эфектыўнасці вытворчасці, навышэнню ўраджайнасці с.-г. культур. Адбыліся змены і ў структуры 3.: зменшылася ўдзельная вага збожжавых, навялічы- ліся пасевы бульбы, караняплодаў, ільну, кармавых траў; пашыраны новыя культуры — кукуруза, цукровыя бура- кі, таматы і інш. Беларусь адносіцца да раёнаў развітага садаводства. Аднак у параўнанні з жывёлагадоўляй роля 3. знізілася. Сучасныя нраблемы 3. звязаны з укараненнем лепшых да- сягненпяў навукі, рацыянальным выка- рыстаннем наяўных рэсурсаў, нала- джваннем разумных узаемаадносін з прыроднай экалогіяй, наміж грамадскай і асабістымі гаспадаркамі.

У наш час Ж. набыла малочна-мясны кірунак і стала прамыслова-аграрнай галіной вытворчасці. Сучасныя напрам- кі ў яе развіцці звязаны з удаскана- леннем форм уласнасці і с.-г. разліку, развіццём арэнднага падраду, умаца- ваннем кармавой базы, селекцыяй і па- вышэннем пароднасці статку. У Ж. прыкметна скарацілася колькасць ко- ней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгры- вае вырошчванне свіней, буйной рага- тай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.

6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.

Тыпы і разнавіднасці Ж. абумоўлены ўзроўнем развіцця пірадукцыйных сіл, геагр. асяроддзем, характарам сац. адносін, узроўнем буд. тэхнікі і культурна-бытавымі традыцыямі. Дыферэнцыяцыя тыпаў Ж. пачалася з падзелам грамадства на класы, а з узнікненнем гарадоў вылучыліся тыпы гарадскога і сельскага Ж.

У 17 — пач. 20 ст. асн. тыпамі ся- лянскага Ж. былі зрубныя 1-, 2-, 3- камерныя пабудовы. Аднакамернае Ж.— хата без сянец. 2-камернае Ж. ўтваралася далучэннем да хаты сянец. Спачатку сенцы не мелі пэўнага гасп. прызначэння, не вызначаліся сталым наборам рэчаў; у іх трымалі некаторыя гасп. прылады, летам спалі. Уваход у хату спачатку прыкрывалі нахільна пастаўленымі жэрдкамі, уцяплялі саломай, сенам і зямлёй. У больш развітой форме, якая захавалася да нашага часу, сенцы — гэта зрубны трысцен або крытая дашчатая прыбудова да Ж. з задняга тарцовага боку. Аднакамернае Ж. доўгі час суіснавала нобач з 2- і 3- камерным. У 19 ст. яно сустрака- лася вельмі рэдка і не вызначала агуль- нага ўзроўню развіцця Ж. Прычыны яго захаванпя — чыста сацыяльныя: у такіх хатах жылі найб. бедныя сяляне. Самым пашыраным у бел. вёсцы было 2-камернае Ж. (хата + сенцы). У сен- цах часта выгароджвалі камору. Комп- лекс з хаты і перагароджаных сянец яшчэ нельга назваць 3-камерным Ж. Болын ускладнены планіровачны тып Ж.— хата + сенцы-(-трэцяе памяшкан- не жылое або гаспадарчае — камора, клець). Трохкамернае Ж. пашырана на Беларусі з 16 ст., але доўгі час існавала побач з 2-камерным. Падсобная прыбудова ў 3-камерным Ж. пачала паступова выконваць функцыі жылой: у камору або клець пераносілі спальнае месца асобных членаў сям'і. У пра- цэсе далейшага развіцця гасп. пабудова з халоднай ператваралася ў памяшканне з печчу і пачынала выконваць функцыі хаты. 3 узмацненнем класавай дыфгрэнцыяцыі сялянства і выдзяленнем заможнай праслойкі ў бел. вёсцы 19 ст. тып Ж. хата + сенцы + хата пачаў выкарыстоўвацца для пашырэння жылой плошчы і паляпшэння бытавых умоў. Са з'яўленнем 3-камернага Ж. далейшае ўскладненне яго планіроўкі ішло за кошт унутранай сегментацыі. У сенцах ці варыўні магла выдзяляцца камора, у хаце — спальня, часам сенцы пераабсталёўваліся ў кухню і г. д. Сялянскае Ж. паўплывала і на структуру памешчыцкіх сядзібных дамоў, для якіх характэрна была анфіладная і калідорная планіроўка.

Планировка двора. Типы поселений

ВЁСКА, асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі. Як тын паселішча ўзнікла пры рассяленні земляробчага насельніцтва. Асноўная структурная адзінка В.— сядзіба. Планіровачная форма сельскага паселішча ўзнікла ў далёкім мінулым і звязана з унутр. каланізацыяй і асваеннем новых тэрыторый, калі выбар сядзібнага ўчастка яшчэ не рэгламентаваўся. На характар планіровачнай структуры В. пэўным чынам уплываў і рэльеф. Гістарычна на Беларусі развілося некалькі плані- ровачных форм В.: скучаная (бессістэмная), лінейная (радковая), вулічная і інш. Для скучанай формы пасялення характэрна безсістэмная забудова сядзіб. Такі тып В. у мінулым найб. пашыраны на ПнУ Беларусі(Віцебская Магілеўская). Асаблівай безсістэмнасцю забудовы вылучаліся шляхецкія аколіцы. Такая забудова характэрна і гнездавым пасяленняў, узнікненне якіх звязана з патраніміяй, калі группа кроўна-роднасных сем’яў захоўвала гаспадарчае, грамадскае і ідэалагічнае адзінства і сялілася кампактнай масай. Для сваяцкіх груп характэрны калектыўнае карыстанне зямлёй, калектывізм у гаспадарчых работах, удзел усёй групы ў шлюбных і інш. абрадах. Сляды патранімічнай арганізацыі захаваліся ў многіх бел. В., дзе двары сем'яў з аднолькавымі проз- вішчамі сканцэнтраваны асобнымі гнёздамі. 3 часоў Кіеўскай Русі вядома і лінейная, або радковая, планіроўка. Такі тып В. з размяшчэннем сядзіб уздоўж вуліцы або дарогі пашыраны па ўсёй Беларусі. Спачатку паселішчы з ліней- най планіроўкай складваліся ў лясной паласе ў сувязі з інтэнсіўным распадам у 8—9 ст. патрыярхальна-родавага ладу. Лінейнасць абумоўлена прыродна-ге- агр. ўмовамі — абрысамі берагоў рэк і азёр. Сядзібы забудоўваліся ўздоўж берага фасадамі хат пераважна да вады.

Вуліца звычайна праходзіла паміж берагам і хатамі і выцягвалася часам на некалькі кіламетраў. 3 асваеннем аддаленых ад водных артэрый тэрыто- рый і развіццём сеткі сухапутных дарог двары пачалі размяшчаць з абодвух бакоў гасцінца, утвараліся два паралельныя рады хат, павернутых тарцо- вым фасадам да дарогі, якая ў межах паселішча ўтварала вуліцу.

ІПтуршок пашырэнню вулічнай пла- ніроўкі дала зямельная рэформа 1557. «Устава на валокі», якая змяніла фор- му землекарыстання і землеўладання, прадугледжвала пераўтварэнне сельскіх паселішчаў. Замест В. скучанага тыпу ствараліся новыя, абавязкова з вулічнай планіроўкай паводле распрацава- нага і зацверджанага плана. Новыя вёскі найчасцей былі невялікія, па 10—30 двароў. Вуліца нраводзілася па ўсёй шырыні трэцяга поля, абапал наразаліся пляцы пад сядзібы. Селянін, які браў адну валоку, будаваў хату і свіран на адным баку вуліцы, гаспа- дарчыя пабудовы — на другім. Калі валоку бралі два гаспадары — адзін з іх будаваў хату і ўсе гаспадар- чыя пабудовы на адным баку вуліцы, другі — на другім. В. маглі ўшчыльняц ца, але не расшырацца. Гэта і было перадумовай ператварэння вулічных В. у скучаныя другога генезісу. У канцы 19 ст. ў сувязі з узмоцненым пранікненнем каніталізму ў сельскую гаспадарку назіраецца тэндэнцыя да болып шырокага развіцця сельскіх населеных нунктаў. У пач. 20 ст. колькасць два- роў у В. вырасла ў параўнанні з 1861 у 2—3 разы, прычым не столькі за кошт натуральнага прыросту насельніцтва, колькі з-за падзелу сем'яў. Вял. ролю ў пашырэнні тэрыторыі паселішча і яго росту адыграла развіццё капіталіст. адносін у В. У канцы 19 ст. і асабліва ў час сталыпінскай рэформы, а ў Зах. Беларусі ў 1930-я г. ў выніку камасацыі і парцэляцыі зямлі тысячы бел. В. расселены на хутары. Нату- ральны і паўнатуральны характар ся- лянскай гаспадаркі спрыяў таму, што В. доўгі час была хавальніцай фальклорна- этнагр. аблічча народа. Усталяванне калгаснай сістэмы, зме- ны форм землекарыстання, землеўла- дання і эканам. адносін выклікалі да жыцця новыя формы паселішчаў. Маленькія вёсачкі перасталі адпавядаць ' новым патрабаванням і ўмовам жыцця.

Пасля вайны В. ўзбуйняліся, яны спланаваны больш ра- цыянальна. Узнік новы тып сельскай планіроўкі — падзел паселішча на шы- лую, вытворча-гаспадарчую і культур-на-бытавую зоны. У В. ствараюцца культурна-бытавыя выгоды, узводзяцца Палацы культуры і клубы, будынкі дзіцячых ясляў, садоў, школ, магазі- наў, бытавых і медыцынскіх устаноў, спартыўныя збудаванні, закладваюцца паркі, будуюцца мураваныя шматква- тэрныя дамы з водаправодам і кана- лізацыяй (Верцялішкі Гродзенскага, Сноў Нясвіжскага р-наў і інш.). Мно- гія В. газіфікаваны. Усё болын ства- раецца паселішчаў сацыялістычнага тыпу — калгасных пасёлкаў, якія на- бліжаюцца да гарадскіх. Сучасная калгасна-саўгасная В. ўступіла ў пе- рыяд карэннай перабудовы традыцый- най сістэмы рассялення і жылля хле- баробаў. Гэта яскравае сведчанне і прыклад непасрэднага ўздзеяння са- цыяльна-эканам. фактараў на развіццё сельскіх населеных пунктаў. Сучасная тэхніка калгаснага сяла дазваляе карэн- ным чынам змяніць рэльеф і стварыць спрыяльныя ўмовы для жыцця амаль у любой мясцовасці. Пацвярджэнне гэтаму — будаўніцтва В. на асушаных землях.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: