Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены й знешнепалітычным механізме краіны

Пасля распаду СССР Рэспубліка зрабілася правамоцным суб’ектам сусветнай супольнасці. У цяпераші час яна мае дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз'ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўля-ецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый. У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь (другая з краін СНД пасля Расіі) адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўра-пейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. - пастаяннае прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па мігрантах.3 сакавіка 1998 г. у Мінску дзейнічае кансультацыйна-назіральная група АБСЕ.У 90-я гг. Мінск наведалі вядомыя палітычныя дзеячы — кіраўнікі між-народных арганізацый і дзяржаў. У ліпені 1992 г. у Мінску з візітам зна-ходзіўся Генеральны сакратар НАТА М. Вернер. У чэрвені 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўны сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Мінску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру».15 студзеня 1994 г. у Мінск прыехаў прэзідэнт ЗПІА Б. Клінтан, які сустрэўся з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі. У красавіку 1994 г. Мінск з трохдзённым візітам наведаў Гене-ральны сакратар ААН Б. Бутрас-Галі. У лютым 1995 г. з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Падчас гэтага візіту паміж Бела-руссю і Расіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супра-цоўніцтве. У 1995 г. прэзі-дэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 25 мая 1995 г. Б. Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы, а на наступны дзень А. Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі В. Чарна-мырдзін сімвалічна ліквідавалі на ёй шлагбаум.2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні су-польнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору пра-дугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейні-чаць па захаванню бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу.У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Вы-канаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская ка-місія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася, што да канца 1996 г. будзе створана агульная транспартная сістэма з адзінымі тарыфамі па перавозках грузаў і пасажы-раў, адзіная энергасістэма, навукова-тэхнічная і інфармацыйная прастора. На наступны год прадугледжвалася правесці сінхранізацыю эканамічных рэ-формаў, падрыхтаваць адзіную нарматыўна-прававую базу, правесці уні-фікацыю грашова-крэдытных і бюджэтных сістэм, стварыць умовы для ўвядзення адзінай валюты.У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых ор-ганаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы, Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці.

Галоўнымі мэтамі Саюза былі абвешчаны: умацаванне адносін братэрства, сяброўства, усебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах. 9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэн-тамі абедзвюх дзяржаў у Маскве.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: