Гедзімін

Гедымін (каля 1275—1341)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1316—41. Найбольш верагодна, паходзіў ад полацкіх князёў. Яго брат Воін (хрысці-янскае імя Васіль) быў полацкім князем. Велікакняжацкі прастол Г. заняў пасля смерці брата Віценя. Княжыў 25 гадоў, бацька сямі сыноў, у т.л. Альгерда, Кейсту-та, Яўнуты, Любарта. Заснавальнік дынас-тыі Гедзімінавічаў. Яго палітыка была накі-равана галоўным чынам на ўнутранае i знешняе ўмацаванне Беларуска-Літоўскай дзяржавы i расшырэнне яе тэрыторыі. Га-лоўнай знешняй пагрозай на той час была агрэсія Тэўтонскага ордэна, што вымусіла Г. заключыць у 1322 саюз з мазавецкім князем, a ў 1325 — з каралём Польшчы. Выкарыстоўваючы супярэчнасць паміж Рыгаю i ордэнам, Г. нанёс крыжакам шэ-раг паражэнняў, у т.л. найбольшае ў 1331. У сваёй дзейнасці ўлічваў інтарэсы бела-рускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Да-выда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i

інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Усё гэта спрыяла мірнаму далучэнню да Беларуска-Літоўскай дзяржавы Віцебскай, Берасцейскай, Мінскай, Турава-Пінскай i інш. зямель Беларусі. Ён фактычна завяр-шыў аб'яднанне беларускіх i літоўскіх зя­мель, пачатае вялікімі князямі Міндоўгам [каля 1230—63] i Віценем [каля 1295— 1316]. Меў уплыў на Кіеў i Смаленск, з 1340 на Валыні княжыў яго сын Любарт. Супрацьстаяў аб'яднаўчай палітыцы мас-коўскага князя Івана Каліты, змагаўся за ўплыў на Пскоў i Ноўгарад. У 1323 ён пе-ранёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Новагародка (Навагрудка) у Вільню, разме-шчаную на літоўска-беларускім этнічным памежжы. Тытулаваў сябе «вялікім князем літоўцаў i рускіх». Удасканальваў вайско-вую справу, будаваў манументальныя крэ-пасці, культавыя пабудовы (пры ім на Бе-ларусі заснаваны Лідскі, Крэўскі, Нава-грудскі, Гродзенскі, Віленскі i інш. замкі). У гэты час ствараліся выдатныя творы прыкладнога мастацтва, скульптуры, бага-тыя рукапісныя кнігі (Аршанскае, Мсціс-лаўскае, Друцкае, Лаўрышаўскае евангеллі, Смаленскі псалтыр), летапісы i інш. У га-радах Г. сяліў замежных рамеснікаў (з гэ-тым звяртаўся да ганзейскіх гарадоў), за-ключыў некалькі гандлёвых пагадненняў з Рыгаю, расшырыў дыпламатычныя сувязі з інш. дзяржавамі. Палітычная цэнтраліза-цыя ў дзяржаве паскорыла сацыяльна-эка-намічнае i культурнае развіццё Беларуска-Літоўскай дзяржавы, спрыяла фарміраван-ню беларускай, літоўскай i ўкраінскай на-роднасцей. Хоць быў язычнікам (ёсць звес-ткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціян-ства паводле каталіцкага абраду), вёў палі-тыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. Улада ў дзяржаве з гэта-га часу стала спадчыннай. Пасля смерці Г. вялікім князем стаў яго малодшы сын Яўнут, a з 1345 —другі сын Альгерд.

Літ.: Дашкевич Н. Заметки по истории
Литовско-Русского государства. Киев, 1885; Любавский М.К. Очерки истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Пашу то В.Т. Образование Литовского государства. М, 1959;
Василевский В.Г. Обращение Гедымина в католичество // Журн. Мин-ва нар. просвеще­
ния. 1846. Ч. 49, февр. І.П.Хаўратовіч.

ГЕЛЬТМАН (Heltman)

Віктар (23.12.1796—16.7.1874)

Рэвалюцыянер, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Вярховічы Брэсцкага павета Слонімскай губ. (цяпер Камянецкі р-н). Скончыў Свіс-лацкую гімназію. У 1819 заснаваў у Варша­ве рэвалюцыйную студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў», рэдактар яе орга­на «Dekada Polska» («Польская дэкада»). 3 удзелам Г. i яго брата Іосіфа ў 1819 створа-на тайная патрыятычная арганізацыя ў Свіслацкай гімназіі Гродзенскай губ. Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве, падрыхтоўкі кракаў-скага паўстання 1846, рэвалюцыйных па-дзей у Галіцыі 1848, кіраўнік абароны Дрэздэна ў час рэвалюцыі 1848—49 у Гер-маніі. Адзін з аўтараў маніфеста польскага дэмакратычнага таварыства. Лічыў за неаб-ходнае аб'яднаць барацьбу за незалежнасць Польшчы з барацьбой за ліквідацыю феа-дальна-прыгонніцкіх адносін рэвалюцый-ным шляхам. Памёр у эміграцыі ў Бруселі.

Te:. Emigracja polska od. r. 1831 do 1863: Krotki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: