Герберскі

Вікенцій (Уладзіслаў) Данілавіч (каля 1784—29.11.1826)

Медык, член шматлікіх вучоных тава-рыстваў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слонімскай школе. Скончыў Віленскую гімназію і Віленскі універсітэт. У 1804 на-кіраваны Віленскім універсітэтам у англій-скую калонію пад Пецярбургам для пра-ктычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі універсітэт для слухання лекцый па фізіцы, хіміі i сельскай гаспа-дарцы. Вярнуўшыся ў Вільню ў 1806, выву-чаў медыцыну. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі (1808), магістра медыцыны (1811), доктара медыцыны (1812). 3 1813 па 1824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i па-мочнік прафесара Франка. У 1817—23 вы-вучаў за мяжой афтальмалогію. Пасля вяр-тання на радзіму (1823) выкладаў у Вілен-скім універсітэце тэорыю i клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі i паталогіі i дырэктар клінікі па ўнутраных хваробах. Лячыў i многія захворванні ва-чэй. Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Аб шпіталях», «Навука аб хваробах вачэй» i інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: