Кукальнік

Нестар Васілевіч (20.9.1809—20.12.1868)

Драматург i паэт. Нарадзіўся ў сям'і прафесара Педагагічнага інстытута ў Віль-ні. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку бацькі ў Віленскай губ., адкуль ён у 1820 пераехаў у Нежын, дзе вучыўся ў мясцо-вым ліцэі разам з М.В.Гогалем. Быў адным з лепшых навучэнцаў ліцэя, шмат чытаў, пісаў вершы, песні, драмы, займаўся ў са-мадзейным тэатры. Прымкнуў да гуртка прафесара Белавусава, які ў сваіх лекцыях

выступаў супраць самадзяржаўнага дэспа-тызму. За «крамольныя» паводзіны пры выпуску К. пазбаўлены цывільнага чына 12-га класа i залатога медаля. Быў прызна-чаны выкладчыкам рускай мовы i славес-насці ў Віленскую гімназію. Праз 3 гады ўладкаваўся на службу ў міністэрства фі-нансаў, дзе працаваў каля 25 гадоў, па службовых справах часта ездзіў па ўсёй Ра-сіі. У 1836 распачаў выдавецкую дзейнасць: выпускаў «Художественную газету», потым часопісы «Дагерротип» i «Иллюстрация». Быў вельмі пладавітым пісьменнікам, вы-пускаў штогод дзесяткі драм i раманаў. 3 гістарычных раманаў К. найбольш папу-лярныя былі «Эвеліна дэ Вальероль» (1841) i «Альф i Альдона» (1842) пра маральны стан i палітычнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны 14 ст. Мно-ства аповесцей i апавяданняў прысвечаны часу праўлення Пятра I. Рэзка адышоўшы ад ліберальных захапленняў маладосці, па-чау усхваляць самадзяржаўную ўладу, на­род паказваў як пасіўны безаблічны на-тоўп. П'есы К. былі забыты яшчэ пры яго жыцці. В.Р.Бялінскі лічыў, што К. меў нейкія літаратурныя дараванні i белетрыс-тычны талент, але ў яго не было творчых здольнасцей, яго п'есы назваў узорам «аб-страктнай ідэальнасці». Некаторыя лірыч-ныя песні К. пакладзены на музыку М.Глінкам («Жаваранак», «Калыханка», «Сумненне» i інш.).

КУЛАКОЎСКІ

Ігнат Рыгоравіч (1800—1870)

Беларускі фамадскі дзеяч, педагог. На-радзіўся ў в. Янаўшчына на Гродзеншчыне ў сям'і незаможнага беларускага шляхціца. Скончыў Свіслацкую гімназію ў пач. 1820-х гадоў. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Варшаўскім універсітэце. У 1830-я гады займаў розныя пасады ў Гродзенскай гу-бернскай адміністрацыі, нейкі час служыў у Гродзенскай дырэкцыі народных вучылі-шчаў, быў ганаровым наглядальнікам ву-чылішчаў Гродзенскага пав. К. прьшягнуу да сябе ўвагу вышэйшых урадавых i наву-ковых колаў сваім пісьмом у Дэпартамент народнай асветы пра выкладанне гісторыі краю ў вучылішчах Беларусі i стварэнне спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва. Ён з горыччу нагадваў пра тое, як цяжка складваўся гістарычны лес беларус­кага народа на працягу стагоддзяў у выніку настойлівых акаталічвання, дэнацыяналізацыі i паланізацыі. К. прапаноўваў карэн-ным чынам змяніць змест выкладання гіс-торыі, літаратуры i мовы ў школах Белару-сі, увесці «яснае, сістэматычнае выкладан­не ў вучылішчах гісторыі Заходніх губерняў пад выключнай назвай «Псторыя краю, выкладанне мовы i літаратуры славянскай». На думку К., падручнікі па гэтых прабле-мах павінны знаёміць вучняў з уласнай гіс-торыяй беларусаў, на прыкладах тлумачыць ім падабенства говараў і звычаяў, гістарыч-ную ўзаемасувязь з інш. славянскімі наро­дам!. Вялікае выхаваўчае i пазнавальнае значэнне К. надаваў вывучэнню старажыт-най мовы i літаратуры, якія ён разглядаў як сродак для аднаўлення ўласнай гісторыі Беларусі, вывучэння i развіцця мовы i літа-ратуры беларусаў. У будучым К. бачыў не-абходнасць вывучэння ў школах беларус-кай мовы, a таксама выданне для краю пе-рыядычнага літаратурнага органа на мове народа. Адначасова з пазначаным пісьмом ён перадаў у дэпартамент падрабязны пра-ект рэарганізаідыі жаночай адукацыі на Бе-ларусі, лічыў, што існуючая на той час сіс-тэма не толькі не адпавядае сваім мэтам, але i шкодная. Хоць прапанаваны ім пра-ект быў крокам наперад у галіне жаночай адукацыі ў Расіі, улады пакінулі яго без увагі.

КУЛЕША

Ян Алаізій (18.6.1660—13.1.1706)

Каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік-палеміст. Нарадзіўся на Палессі. Скончыў Віленскую акадэмію (1690). Быў нейкі час

місіянерам у Маскве. Аўтар твора «Вера праваслаўная...» (Вільня, 1704), у якім пра-сачыў гісторыю праваслаўнай царквы да канца 17 ст. Ён сцвярджаў, што пры князю Уладзіміру «Русь прыняла рымска-каталіц-кую веру» i першыя кіеўскія мітрапаліты не былі ў схізме (царкоўным расколе). Аднак пазней Русь апынулася ўцягнутай у схізму. Адна яс частка была спустошана татарамі, а другая падпарадкавана язычніцкай Літве. Падкопамі схізматыкаў-раскольнікаў тлу-мачыў К. паўстанне ў Віцебску 1623, а так-сама антыфеадальную i нацыянальна-выз-валенчую вайну ўкраінскага i беларускага народаў. Крытыка «страшэнных памылак схізматыкаў» i ўзвелічэнне «праўдзівай рымска-каталіцкай царквы» суправаджаліся ў К. апраўданнем польска-каталіцкай экспан-сіі, нацыянальных i рэлігійных ганенняў ў Рэчы Паспалітай.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: