Кміта-чарнабыльскі

Філон Сямёнавіч (каля 1530—29.11.1587)

Ваенны i палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай, аў-тар эпісталярных твораў. Паходзіў са шля-хецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ва-яводстве. Філон быў сынам беларускіх шляхціцаў Сямёна Кміты i Таццяны Кро-шынскай. У 1562 арандаваў замак Асцёр каля Кіева, удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскай дзяржавы. Узначальваючы не-вялікі атрад коннікаў, узяў штурмам Чарні-гаў, правёў шэраг іншых ваенных аперацый на руска-беларускім памежжы. У студзені 1564 са сваім 2-тысячным атрадам пры-крываў наступление галоўных сіл Вялікага княства Літоўскага супраць групы рускіх войск, сканиэнтраваных у Полаику пад ка-мандай князя І.Шуйскага, не дапусціў злу-чэння гэтай групы з арміяй князя Сярэбра-нага Абаленскага, якая рухалася з Вязьмы да Оршы. Потым, выкарыстаўшы перамогу князя Радзівіла над Шуйскім у бітве на Іванаўскім полі, паспяхова здзейсніў ак-цыю, у выніку якой маскоўская армія ад-ступіла на Смаленск. Летам 1565 у баях на Севершчыне, узяў г. Почап i вярнуўся ў Асиёр. За ваенныя заслугі кароль Жыгі-монт II Аўгуст паводле прывілея ад 26.3.1566 падараваў яму ў вечнае карыстан-не Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім вая-водстве. Ад назвы замка Чарнобыль i пахо-дзіць яго другое прозвішча — Чарнабыльс-кі. У 1566 ён атрымаў Аршанскае старое-тва. Як староста абараняў межы дзяржавы, адначасова праводзіў ваенную разведку, ін-фармаваў Вітьню пра ўнутраныя справы i палітычныя планы Івана Грознага, вёў дыпламатычныя перагаворы. У 1568 правёў на Смаленшчыне шэраг наступальных апе-рацый. У прыватнасці, выманіў у поле i разбіў частку смаленскага гарнізона, пры-маў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1579—82. У 1579 у час паходу на Полацк прыкрываў галоўныя сілы з боку Смален-ска. У тым жа годзе прызначаны смален-скім ваяводам. У верасні 1580 Стафан Ба-торый назначыў яго камендантам крэпасці Вялікія Лукі. У 1580—81 працягваў ваенныя дзеянні на памежжы з Маскоўскай дзяржавай. Потым атрады, што знаходзілі-ся пад камандай аршанскага старосты, вяр-нуліся абараняць прыдняпроўскія землі.

Кміта-Чарнабыльскі — аўтар цікавага помніка беларускай эпісталярнай літарату-ры, т. зв. водпісаў. Збераглося 30 лістоў, якія ён дасылаў з Оршы ў Вільню членам дзяржаўнай рады Вялікага княства Літоў-скага. Першы з ix датаваны 1573, астатнія 1574. Гэта службовыя данясенні пра ваен-на-палітычную сітуацыю на ўсходніх межах краіны, становішча ў Маскоўскай дзяржа-ве, намеры Івана Грознага, руска-татарскія адносіны i інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэ­чы Паспалітай таго часу, закранае вострыя сацыяльныя праблемы, выкрывае i асуджае пануючы клас, яго маральнуто разбэшча-насць, абыякавасць да лёсу Радзімы. Вылу-чаюцца лісты да трокскага кашталяна Я.Валовіча, у якіх выразна паўстае асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, адлюстра-вана жыццё i побыт служылай шляхты, па-казаны характар чалавека, яго перажыванні i адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Яны напісаны добрай беларускай мовай, з выкарыстаннем прыказак i прымавак, на­родных сродкаў гумару i сатыры. Лісты — каштоўны гісторыка-літаратурны дакумент часу, прыкметная з'ява ў развіцці стара-жытнай беларускай пісьменнасці. Упершы-ню апублікаваны ў 1844, найбольш поўна, з навуковымі каментарыямі —у 1975.

Те:. Лісты // Помнікі старажытнай беларус­кай пісьменнасці. Мн., 1975.

Літ:. Псторыя беларускай дакастрычнціка літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С 246—254; Май-
х р о в i ч С.К. Нарыс гісторыі старажытнай бе­ларускай літаратуры XIV—XVIII ст. Мн., 1980.
С. 183—186. В.А.Чамярыцкі.

КМІЦІЦ

Мікалай (1601—24.2.1632)

Паэт, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчы-не. У 1617 уступ іў у ордэн езуітаў у Вільні. У 1619—21 у Полацкай семінарыі вывучаў паэтыку пад кіраўніцтвам М.Сарбеўскага i рыторыку. У 1621—24 вучыўся ў філасоф-скай студыі г. Пултуск, пасля заканчэння якой вярнуўся ў Полацк i пранаваў вык-ладчыкам паэтыкі. Праз год яго запрасілі выкладаць паэтыку ў Віленскай акадэміі, дзе Сарбеўскі быў прафесарам рыторыкі. У акадэміі па ініцыятыве К. склаўся гурток гуманістычнага кірунку, у які ўвайшлі най

больш здольныя знаўцы красамоўства i па-эзіі (СЛаўксмін, Я.Рывецкі, Т.Клаг i інш.). Вынік дзейнасці гуртка — створаныя яго ўдзельнікамі паэтычныя творы, якія выда-валіся пад агульнай назвай ад імя акадэміі. Частка твораў была надрукавана, астатнія засталіся ў рукапісах, i лёс ix невядомы. У 1628—32 К. слухаў лекцыі па багаслоўі ў Віленскай акадэміі. Памёр i пахаваны ў Вільні. Аўтар гераічнай паэмы пра смерць І.Кунцэвіча (Вільня, 1627), панегірыкаў у гонар Сарбеўскага, Т.Тышкевіча i інш. Та-лент К. высока цаніў Сарбеўскі. Даследчы-кі польскай літаратуры В.Каяловіч, Ф.Бян-тоўскі адносяць К. да відных дзеячаў Ві-ленскай акадэміі, a Каяловіч параўноўваў яго паэзію з паэзіяй Сарбеўскага.

Літ:. Bentkowski F. Historya literatury polskiej. Т. 1—2. Warszawa; Wilno, 1814.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: