Тэст № 12

А1. Адзначце прыметнік(-і), які(-ія) ўтварае (-юць) ступені параўнання:

1) васільковы; 4) звонкі;

2) вялікі; 5) свежы.

3) сонны;

А2. Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

1) Сцёпкіна хата; 4) дзядуліны гісторыі;

2) Толеў брат; 5) ластаўчына гняздо.

3) лісіны след;

А3. Адзначце прыметнік (-і), напісаны (-я) правільна:

1) эстэцкі; 4) карэліцкі;

2) персіцкі; 5) кіргізскі.

3) славакскі;

А4. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішацца адна літара н:

1) давае__ны; 4) драўля__ны;

2) высачэ__ны; 5) алавя__ны.

3) сцюдзё__ны;

А5. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішуцца дзве літары нн:

1) бясформе__ны; 4) ветра__ны;

2) неацэ__ны; 5) бяздо__ны.

3) палатня__ны;

А6. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішацца мяккі знак:

1) астрахан__скі; 4) восен__скі;

2) чэрвен__скі; 5) рэдзен__кі.

3) ц__мяны;

А7. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) дзесяці__павярховы дом;

2) глыбока__даследаванае пытанне;

3) мала__ вядомы спосаб;

4) бела__грывы конь;

5) цёмна__ шэры колер.

А8. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) часова __ прызначаны начальнік;

2) літаратурна__ мастацкі часопіс;

3) прыгожа__ аформлены кабінет;

4) глыбока__ паважаны настаўнік;

5) усходне__ славянскія народы.

А9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) смугла__ твары чалавек;

2) ружавата__ чырвоны месяц;

3) сардэчна__сасудзістыя захворванні;

4) ярка__ рыжы хвост;

5) рана__ўзаранае поле.

А10. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Вас чакаюць найцікавейшыя падзеі.

2) Раскажыце сваю гісторыю больш падрабязна.

3) Часам сняжынкі прыгажэй самых лепшых кветак.

4) Васіль спакайнейшы за Янку.

5) Вышэйшы абавязак – узгадаваць добрага чалавека.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: