Тэст № 13

А1. Адзначце прыметнік(-і), які(-ія) не ўтварае(-юць) ступені параўнання:

1) малады; 4) кульгавы;

2) яснавокі; 5) вясковы.

3) дрэнны;

А2. Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

1) Міколкін гадзіннік; 4) Тамашоў кажух;

2) Насцін муж; 5) мядзведзеў бярлог.

3) буслава гняздо;

А3. Адзначце прыметнік(-і), напісаны(-я) правільна:

1) фінлянцкі; 4) узбекскі;

2) тыбецкі; 5) калмыкскі.

3) таварышскі;

А4. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішацца адна літара н:

1) саламя__ны; 4) шкля__ны;

2) племя__ны; 5) каме__ны.

3) жураўлі__ны;

А5. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішуцца дзве літары нн:

1) семя__ны; 4) стара__ны;

2) песе__ны; 5) гусі__ны.

3) мір__ны;

А6. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) мен__шы; 4) восен__скі;

2) жнівен__скі; 5) прыгожан__кі.

3) любан__скі;

А7. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) грунтоўна__ прадуманае выступленне;

2) заходне__еўрапейскія краіны;

3) маркотна__ журботны настрой;

4) шмат__лікія птушкі;

5) руса__валосы хлопец.

А8. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) адмыслова__ зробленыя рэчы;

2) чыста__ вымытая падлога;

3) Паўночна__ Ціхаакіянскае цячэнне;

4) паўночна__ заходні напрамак;

5) агульна__ народная задача.

А9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) паўднёва__ ўсходні вецер;

2) літаратурна__ мастацкі часопіс;

3) бледна__жоўтая сукенка;

4) прынцыпова__ новы падыход;

5) века__помныя дні.

А10. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Найвышэйшая ўлада на свеце – матчына;

2) Гэта шырэйшая вуліца ў горадзе;

3) Галінкі гэтай яліны больш пушыстыя;

4) Міхась быў меншы за мяне ростам і, вядома, лягчэй мяне;

5) Хай прынясе нам Новы год найлепшыя дары.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: