Частка А

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Мець дачку такую __ проста шчасце ў хаце.

2) Век пражыць __ не поле перайсці.

3) Краса прыроды __ кліча да чысціні душы.

4) Пра маладосць пяюць бярозы, пра вечнасць __ хмурыя дубы.

5) У гэтай красуні зубы __ як статак белых авец.

А2. Адзначце сказ(-ы) з рознымі радамі аднародных членаў:

1) Манатонна, жаласна і сумна птушка свішча ў гушчары альховым.

2) Увосень вада ў рэчках і азёрах становіцца празрыстай і халоднай.

3) Бацька выбраў з воза ўсё: плуг, барану, мяшок з бульбай – і пайшоў у хату.

4) Колькі казак, паданняў і легенд хадзіла ў народзе пра неверагодную сілу дуба, пра вечную еднасць яго з роднай зямлёй!

5) У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай(-мі):

1) Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.

2) Лістападу радуйся і снежню, і вятрам асеннім, і снягам.

3) Каласіцца на палетку жыта ды пшаніца.

4) Злева ад нас святлела шырокая гладзь Дзвіны то хаваючыся за абрывам, то выбягаючы на ўзгоркі.

5) Лабановіч як сядзеў на канапцы, так і застаўся сядзець.

А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) адзначэнні з’яўляюцца аднароднымі і раздзяляюцца коскамі:

1) Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым __ лясным прыволлі.

2) За пасёлкам адкрываўся воку шырокі __ заліўны луг.

3) Я выграбаў каласкі з попелу і, вылушчыўшы на чорную __ мурзатую далонь, еў салодкія зярняты.

4) Сярод лясоў і вялізных __ неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска.

5) Упоперак ручая ляжала даўно зламаная навальніцаю __ тоўстая вольха.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Усё рыхтуецца да сну__ само сонца, і далёкі лес, і жыта, і рэчка, і людзі.

2) Краскі, краскі, цэлае мора розных красак __ белых, жоўтых, чырвоных, блакітных.

3) Гэты луг, і рэчка, і вольхі над ёю __ словам, усё выглядала як бы адноўленым.

4) Шмат злажылі __ казак, і легенд, і песень людзі пра сваё Палессе.

5) Вецер усё мацнеў, і хутка ўсё: і неба, і дарога, і балотныя хмызнякі __ патанула ў снежнай завірусе.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Гадоў трыста дуб яшчэ прастаіць здаровы, поўны сіл.

2) Тры дзесяткі цяжка гружаных саней запрэжаных конямі і валамі спыніліся каля княжацкага церама.

3) На ўзгорку ўзвышаецца апранутая ў яркае восеньскае ўбранне асіна.

4) Бор стаяў грозны і горды.

5) Рэзкі і пявучы вецер заскуголіў пад акном.

А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі трэба адасабляць на пісьме:

1) Сярод кніг вырасла яна княжая дачка.

2) Як лепшага спартсмена Сяргея паслалі на рэспубліканскія спаборніцтвы.

3) Калгасны каваль Нічыпар ішоў па вясковай вуліцы.

4) Можна і хочацца гаварыць пра Васіля як чалавека сціплага.

5) Усё сваё жыццё жаўна ці чорны дзяцел праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) На другі дзень устаўшы і памыўшыся Рыгорка пачаў збірацца ў дарогу.

2) Над Бугам мёртвая цішыня, толькі там пад лазнякамі чуюцца ўсплёскі вады.

3) Цалюткі дзень бегаеш па вуліцы язык высалапіўшы.

4) Нягледзячы на малы рост гэтага ксяндза здавалася, што ён хоча запоўніць сваёй асобай увесь зал.

5) Убачыўшы ў руках хлопчыка цікавы альбом Пятро ўзяў яго і пачаў перагортваць.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Мы хадзілі купацца нават і ў дождж.

2) На вакзале апрача дзяжурнага нікога не было.

3) Народу на прыпынках было шмат асабліва дачнікаў.

4) У канцы кастрычніка на нізкіх мясцінах уранку пачалі паяўляцца сівыя замаразкі.

5) Над Беларуссю ноч была, пажар гуляў замест заранкі.

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Дождж ішоў доўга __ то слабеючы, то спарнеючы.

2) Між усіх сялян вызначаўся высокі Антон Мятла, які __ нягледзячы на летнюю спякоту, быў апрануты ў тоўстую суконную світку.

3) Ён не гаварыў, а __ махаючы кулакамі, крычаў у натоўп.

4) Хлопцы трывожна пераглянуліся, а __ пачуўшы выстралы, пакінулі вёску.

5) Старыя палешукі хоць і слухалі, але __ то той, то другі час ад часу пазяхаў.

А11. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Яшчэ з двара Зося заўважыла Мікалая на вуліцы, і радасная, падышла да яго.

2) Аднаго разу, ідучы ранняй вясной па высаджанай таполямі, алеі, я падняў пару зрэзаных атожылкаў.

3) Бацька, нягледзячы на сваю акуратнасць, таксама часта спазняўся.

4) Чаротніцу, або вадзяную курачку, не блытайце з чарацянкай.

5) Мікола Стукач – лысы дзед з сівою бародкаю, падплятаў лапаць.

А12. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу:

Гурбачкі снегу на яловых галінах замеценыя па самы верх маладзенькія дрэўцы чыесьці прыцярушаныя снегам сляды фырканне каня рыпенне палазоў усё нагадвала нешта забытае але вельмі дарагое.

1) двукроп’е, 6 косак; 3) працяжнік, 5 косак;

2) працяжнік, 6 косак; 4) працяжнік, 7 косак.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: