Частка А

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Вершы __ мае часовыя прыстанішчы, якія будую ўсё жыццё.

2) Сястра мая __ не настаўніца, а бібліятэкарка.

3) Ён __ чалавек уважлівы, адказны.

4) Рост у мяне __ сто восемдзесят сантыметраў.

5) Знайсці грыб у стракатым дыване апалай лістоты __ справа нялёгкая.

А2. Адзначце сказ(-ы) з рознымі радамі аднародных членаў:

1) Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі.

2) На платах і агародах гарланілі і лапаталі крыламі пеўні.

3) Ад нашых продкаў, ад нашых дзядоў і бацькоў засталася векавечная прага прыгажосці, мара зрабіць сваю зямлю багатай.

4) Лясы, лугі квітнелі, як ніколі, буйна і ўпарта.

5) Апошнія гады тэма сучаснасці становіцца ўсё больш адчувальнай і ў прозе, і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў крытыцы.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай(-мі):

1) У лесе растуць кедры і лістоўніцы, дубы і ліпы, бярозы і клёны.

2) Абуджалася ясная летняя раніца.

3) Цячэ рака ў сіняе мора ды не выцякае.

4) Ні з таго ні з сяго захацелася прабегчыся.

5) А цяпер цярушыць то на сіта сеецца, то слупамі круціцца белая мяцеліца.

А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і раздзяляюцца коскамі:

1) Трэцюю __ дажджлівую восень гэтая страха напэўна не вытрымае.

2) Па крутой __ з абцёртымі прыступкамі лесвіцы Вера ўзабралася на мансарду.

3) Дзве ялінкі, кучаравыя __ з доўгімі лапкамі, ганарліва выглядалі з бярэзніку.

4) Ля палатак свяціўся прываблівы __ гасцінны агонь.

5) Праз лес цякла не зарослая травою __ нешырокая рачулка.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Сонца, вецер, бязмежныя прасторы __ адным словам, усё радавала вока.

2) У прыбярэжных кустах, у парку, у зарасніках лазняку __ шчабятала птаства.

3) Усё: і хаты, і поле, і дарога __ чарнела ад асенняй імглы і туману.

4) Змрок __ густы, халодны, непрыемны, нерухома аблягаў зямлю.

5) І тут Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка__ прыстроіцца як-небудзь на цягнік і махнуць машынай.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) За дабро зробленае табе пастарайся адплаціць дабром другім.

2) Ярка свеціць сонца. Але яно ўжо халоднае, зімняе.

3) Сярэдняга росту, са светлымі валасамі яна выглядала даволі прыгожай.

4) Сена змочанае дажджом запахла яшчэ мацней.

5) Захопленыя сваім заняткам мы і не заўважылі, як сонца схілілася да самага лесу.

А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі трэба адасабляць на пісьме:

1) На ваенкаматаўскім уліку я стаяў як ваенны журналіст.

2) Снуецца жаваранка ў небе жыхарка ціхіх баравін.

3) Выдатны і непаўторны шлях прайшоў народны паэт Якуб Колас.

4) Шыпшына або дзікая ружа не любіць нізкіх мясцін.

5) Але ў мяне малога з воблакамі была свая размова.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) У сябе дома Багуцкі заўсёды чытаў лежачы.

2) Па-над прасторамі ракі гудуць прачнуўшыся гудкі.

3) Расштурхаўшы грамаду Сцёпка праціснуўся бліжэй да стала.

4) Думала Паўліна, што даруе яму толькі ажаніўшыся з сырою зямлёю.

5) Аляксей лёг на траву і закінуўшы рукі за галаву глядзеў у бяздонны блакіт неба.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) У Марынкі акрамя яе вонкавай прыгажосці было нешта сваё, прыгожае ў натуры.

2) Усе за выключэннем Кавалевіча выйшлі з пакоя.

3) Ягады раслі нават ля самых дачных домікаў.

4) Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар.

5) Кожная справа патрабуе клопатаў ды яшчэ якіх!

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў __ і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада.

2) Не верылася, што __ замураваўшы сябе, мог праседзець чалавек ажно паўгода ў цёмным пограбе.

3) Дзяўчына здалёк колькі разоў акідвала поглядам хлопца, а __ падышоўшы бліжэй, апусціла вочы.

4) На Юр’еў дзень стала і зусім цёпла, і __ ўстаўшы раненька, Сцепаніда з Петраком па старадаўнім звычаі пайшлі ў хлеў.

5) Мімаволі згадаліся нам страусы, якія __ прытаміўшыся ад пагоні, хаваюць галовы ў пясок.

А11. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Зіну ў навакольных вёсках ведалі як выдатную краўчыху.

2) Абмытыя дажджамі дубы і сосны стаялі ціхія, маладжавыя.

3) На пагорку Мацей Тадэўчык – стары рыбак і паляўнічы, сядзіць на перавернутым чоўне.

4) Пісьменнік не захапляецца выпадковымі з’явамі жыцця, а глыбока асэнсаваўшы падзеі, раскрывае заканамернасць гістарычнага працэсу.

5) Многія краіны Еўропы, у прыватнасці Францыя, былі акупіраваны фашысцкімі захопнікамі.

А12. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу:

Смех вясёлыя галасы шорганне ног музыка лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў усе гукі зліваліся ў невыразную але жыццярадасную сімфонію.

1) працяжнік, 6 косак; 3) працяжнік, 7 косак;

2) працяжнік, 5 косак; 4) двукроп’е, 6 косак.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: