Частка А

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Век зжыць __ не мех сшыць.

2) Знайсці гэты дом, устроіцца там __ вось яго першая задача.

3) Сышліся ўсе __ дзяды і ўнукі, бацькі і дзеці грамадою.

4) Жаўранкі __ вясёлыя і нястомныя песняры поля, плавалі ў затуманеным гарачынёй паветры.

5) Мурашкі __ быццам старанныя будаўнікі.

А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай(-мі):

1) У кожнага партызана была вінтоўка або аўтамат ці пісталет.

2) Лазовыя дровы хоць крыва ляжаць ды горача гараць.

3) Як ў люстэрка, глядзіць ў прыроду чалавек і бярэ ад яе душэўнасць і ласку, і мудрасць.

4) Ноч хоць і асенняя, але светлая ад зор.

5) Шумелі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў кветніках.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) І ўсюды __ на Палессі, у Прыдняпроўі, у Панямонні – народнае адзенне складаецца з белага і чырвонага колераў.

2) Антон часта ўспамінае дзяцінства __ бясхмарнае, бесклапотнае, поўнае таямнічых прыгод.

3) У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, маладзіком і ў поўню __ ён заўсёды прыгожы, наш родны край.

4) Варылі-гатавалі паводле старых правіл, у меру дадавалі шматлікія прыправы __ і часначку з цыбулькай, і перчыку з пятрушкай.

5) Усё абуджала цудоўны настрой __ і сонечная цяплынь, і аксамітная зеляніна лугоў, і чыстае паветра.

А4. Адзначце сказ(-ы), ускладнены(-я) дзеепрыметным зваротам:

1) Раптам зверху, з вяршаліны высачэзнага дуба, пацягнула спакуслівым пахам.

2) Хмель бег на дрэвы, абкручваў іх, выдзіраўся на волю і цэлымі снапамі звісаў, чапляючы мяне за галаву.

3) Конь з разгону наскочыў на тура і зваліўся, прабіты рагамі.

4) Ранняе сонца асвяціла нам акаймаванае густым лесам поле.

5) Скончыўшы песню, жаварак сеў на галінку.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:

1) Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца.

2) Вясёлая, задаволеная першым днём заняткаў разыходзіцца дахаты гаманлівая дзятва.

3) Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку.

4) Горад пераплецены калючым дротам ляжаў у руінах.

5) Я прайшоў міма і ахоплены трывожным пачуццём азірнуўся.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

1) Арына Гаўрыльчыкава жонка завіхалася ля печы.

2) На радзіме Сімяона Полацкага ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка.

3) Яму былому дружынніку князя Усяслава за апошні сонцаварот шмат давялося перацярпець.

4) Я зразумеў бацькава маўчанне як згоду.

5) Светлыя хмаркі дзеткі прастору ціха па небе плывуць.

А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) Палохаюцца непагоды куры хаваючыся ў хлеў ці пад паветку.

2) Пайшоў Амелька нос павесіўшы.

3) Тоўсты сук надламіўся і цяпер гойдаючыся боўтаўся ў вадзе.

4) Там у дзедаўскай сялянскай хаце я ўпершыню зрабіў свае першыя крокі.

5) Нягледзячы на слабае здароўе Максім прыняў службу ў земстве.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Ніякая іншая птушка нават праслаўлены салавей не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам.

2) Літасцівы мой лёсе падары мне вясну і даспелую восень.

3) У Сымонкі думак многа, не запішаш нават іх.

4) Ён стаў дзяўчынцы замест бацькі.

5) Любая мая радзіма ты ўсё гэтак жа не даеш мне старэць і лечыш душу сваёй зялёнай цішынёй!

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) З далёкай усходняй Візантыі, а __ можа, са Скандынавіі купец прывёз свой тавар.

2) Прырода ўмее гаварыць і ствараць __ і настрой, і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць.

3) Недзе далёка-далёка бліснуў агеньчык __ і, сарамліва паміргаўшы, згас.

4) Ні валынскія __ ні татарскія войскі, ні атрады крыжакоў не здолелі ўзяць замак.

5) Зімчук набраў поўныя прыгаршчы вады і __ бы збіраючыся яе панюхаць, апусціў у ваду твар.

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы з’яўляюцца пабочнымі і выдзяляюцца коскай(-амі):

1) Дні два назад была тут адліга, можа нават ішоў дождж.

2) Быў час, калі ўсё здавалася было занядбана.

3) Мне казалі старажылы, што гэта месца спрадвеку лічылася праклятым.

4) Магчымасць пасушыцца каля агню, павячэраць і выспацца здавалася нам самай лепшай радасцю ў свеце.

5) Аўтобус быў перапоўнены аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверы.

А11. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы выдзяляюцца коскай(-мі):

1) Раска як русалчына луска на вадзе ад месяца гарыць.

2) Ранак сёння быў такі ж чысты як і ўчора.

3) Дождж лье як з вядра.

4) Лес нібы памаладзеў пасля дажджу.

5) У хату ўваліўся тоўсценькі, чырвоненькі нібы пераспелая вішня чалавек.

А12. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі:

1) У хаце на вялікае здзіўленне Таццяна ўбачыла Любу.

2) Працуючы над сваім раманам я чытаў шмат кніжак вядомых і невядомых пісьменнікаў.

3) Калі спыніўся дождж зусім а ён спыніўся каля золку, у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам.

4) На купінах каля пнёў, дзе каса не кранула травы яе цяжка касіць ля дрэва, застылі блакітныя балотныя званочкі.

5) Да возера ад нас самі бачыце не так ужо і блізка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: