Частка В

В1. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкамі ў дапасаванні і кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Мы здатны ўсе пра шчасце паразважаць парой.

2) Бацька здаўна хварэе на сэрца.

3) Ад гэтага будзе людзям лёгка жыць, і ніхто не будзе над чалавекам здзекавацца.

4) Выбачай мне за спазненне.

5) Дзве буйных слязіны скаціліся з яе вачэй.

В2. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму выказніка:

1) Першы школьны званок і першы ўрок мне запомніўся на ўсё жыццё.

2) Пад хвойкамі расло шмат баравікоў.

3) Кожны з гэтых дубоў мелі не адну сотню гадоў.

4) Большасць вучняў выканала заданне выдатна.

5) На ўзлессі пачуліся трывожныя воклічы, гоман.

В3. Выпішыце граматычную аснову з безасабовага сказа:

1) Пахне маладая зеляніна, мокрая трава.

2) Нізіны зацягнула туманам.

3) Цёмная, маўклівая, глухая ноч.

4) Як праводзіце канікулы?

5) У лес дроў не возяць.

Тэст № 28


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: