Частка В

В1. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкамі ў дапасаванні і кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.

2) Мы аддзякавалі слаўных хлопцаў, моцна паціснулі ім рукі.

3) Вёска была за пяць кіламетраў ад шашы.

4) Да бабулі ўнукі заходзілі тры разы на тыдзень.

5) Два дужых хлопца падхапілі Петруся пад рукі.

В2. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму выказніка:

1) Група коннікаў аддзялілася і накіравалася ў напрамку станцыі.

2) Да заняткаў засталося пара дзён.

3) Высока над зямлёю прыгожымі шнурамі ляцелі жураўлі і гусі.

4) Час ад часу на зямлю спадала некалькі кропелек дажджу.

5) Большасць экспанатаў выстаўлена ў музеі ўпершыню.

В3. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа:

1) Перад намі бязмежны прастор.

2) Распагодзілася толькі на трэція суткі.

3) Па роснай траве шпарка крочыш да ракі.

4) На тым беразе спяваюць.

5) Са студэнцкіх год я мару павандраваць па Беларусі.

Тэст №29


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: