Частка А

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Пустая душа __ адзнака нячулага чалавека.

2) Дваццаць пяць без пяці __ дваццаць.

3) Салавей __ пясняр крылаты, прыляцеў вясной дахаты.

4) Неба __ як разведзенае чарніла.

5) Вада ў гэтым невялікім возеры __ празрыстая, сцюдзеная.

А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (коскамі):

1) Люблю зіму і спеў мяцеліц, і сполах ранняе зары, калі развешвае кудзелі марозны іней на двары.

2) Малы жук ды вялікі гук.

3) Мова дае каларыт твору, робіць яго баявым або спакойным, паэтычным або нудным, лірычным або суровым.

4) Завішнюк здымае акуляры ды ўсё трэ ды трэ іх.

5) Хацелася паглядзець сапраўднае сухое палескае лета.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) І двор, і дарога, і лес __ усё было занесена белым снегам, ад яго балела ў вачах.

2) Колас любіў пасядзець на беразе Нарачы __ асабліва каля цяпельца.

3) Жывеш – усё табе трэба __ зямля і лес, балота і неба, людзі і жывёла. Ох, як багата ўсяго трэба чалавеку, пакуль ён жыве!

4) Ночы пачаліся __ ціхія, вільготныя, цёплыя.

5) Тут падавалі __ бульбяны, грыбны, фасолевы супы, грэчневую, пярловую, рысавую кашы.

А4. Адзначце сказ(-ы), ускладнены(-я) дзеепрыслоўным зваротам:

1) Вынырнула дзялянка, абгароджаная альховымі жэрдкамі.

2) Мірон і Віктар, перабіваючы адзін аднаго, расказвалі пра падарожжа.

3) Падсілкаваўшыся, Пятро рушыў далей.

4) Дзед Талаш павольна ішоў балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў асенняй ночы.

5) Палі, засеяныя шчыраю рукою, роўна зазелянелі маладымі ўсходамі.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:

1) Запальваліся то тут, то там зоры вясёлыя, мігатлівыя.

2) Знясіленыя і прыгнечаныя мы брыдзём па неглыбокім снезе ў сяло.

3) Векавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя.

4) Весялей зірнулі на свет дрэвы вызваленыя ад холаду.

5) Напоенае густымі пахамі хвоі паветра павісла шызаватай смугой.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

1) Звалі князёўну Паліна або проста Поля.

2) Вядомыя ўсяму свету майстры балета Дзюпрэ і Пуціні на свае вочы пераканаліся ў майстэрстве артыстаў Нясвіжа.

3) Павел як сын лесніка добра ведаў лес і яго жыхароў.

4) Былы дырэктар школы ён, магчыма, лепей, чым хто іншы, ведаў, якая гэта складаная рэч – выхаванне дзіцяці.

5) Рамантык, чалавек адкрытай душы Алік змалку прывык бачыць у людзях толькі прыгожае, добрае.

А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) У траве пад нізкарослай бярозкай спіць шчыльна прыклаўшы вушкі да спіны маленькае шэрае зайчанё.

2) Смела і пагардліва пазіраючы на сваіх катаў ішоў Кастусь на эшафот.

3) Пражыў Антось жыццё курыцы не пакрыўдзіўшы.

4) Ажываючы Беражкі пачыналі жыць сваімі звычайнымі перадвячэрнімі клопатамі.

5) Не крыўдуй, я ж сказаў гэта жартуючы.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) На голых дрэвах замест лісця пакрылі шэрань маразы.

2) Акрамя абрусаў для аздаблення жылля на Случчыне шырока карысталіся вышытымі сурвэткамі.

3) Не тужы ты Нёман адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

4) Я ўжо каторы год езджу па краіне як карэспандэнт.

5) Я так і ведаў шаноўныя дзядзькі што вы дапаможаце нам.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Паміж лясамі, узбягаючы на ўзгоркі __ або знікаючы ў нізінах, ляжалі нівы.

2) Дрэва __ хоць і камянее ў сырой зямлі, але ўсё роўна гніе памаленьку.

3) Юрка не вырваўся, не пачаў, як звычайна, грубіяніць, а __ суцішыўшыся і кусаючы губы, замер.

4) У прыёмную даносіўся __ то грозны барытон дырэктара, то скрыпучы тэнарок Зоські.

5) Што гэта ты бяжыш __ як жару ўхапіўшы?

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы з’яўляюцца пабочнымі і выдзяляюцца коскай(-мі):

1) Ад такой наіўнасці бацька прыйшоў як кажуць у цялячае захапленне.

2) Паветра такое ціхае, што здаецца волас не паварушыцца на галаве.

3) Мікіта бадай кожны дзень наведваў хворую суседку.

4) Выбачайце, калі я магчыма не так зразумеў вас.

5) Гэта магчыма зрабіць толькі пры пэўных умовах.

А11. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы выдзяляюцца коскай(-мі):

1) Учора павіншаваў як тры грошы даў.

2) Дзявочыя шчокі запунсавелі нібы тыя ружы.

3) Матуліны рукі нас цешаць, галубяць, так шчыра як маці ніхто нас не любіць.

4) Мясцовасць як казачны сон.

5) Гэта – амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. Не хто іншы як ён.


А12. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі:

1) Львіцы як толькі могуць усядзець у адной клетцы! з чыста жаночай цікавасцю паглядалі праз краты клеткі.

2) Некалі пра гэта Юля не раз чула і ад дзеда, і ад бабы Віць была вялікая, магутная рака.

3) Увесь тыдзень як сцвярджаюць сіноптыкі будзе цёплае надвор’е.

4) Саўка сутулаваты высокі мужчына прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор.

5) Недзе тут, за бродам трэба ж такому здарыцца! Алёша вывіхнуў нагу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: