Частка В

В1. Выпішыце слова(-ы) з прыстаўной літарай:

1) вока __ мгненна; 4) маладая __ ольха;

2) балотнай __ ржой; 5) __ узбраенне.

3) з усіх __ абласцей;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

1) безпамылковы; 4) бяссэнсіца;

2) расчыніць (цеста); 5) раступіцца.

3) рашчапленне (ядра)

В3. Запішыце назоўнік, які мае лексічнае значэнне:

штучны вадаём для плавання.

В4. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) парушаны лексічныя нормы беларускай мовы. Запішыце правільна памылкова выкарыстанае слова:

1) Марцін добра спяваў, весялеў людзей добрым словам.

2) Вучні абагулілі назіранні і напісалі нядрэнны артыкул.

3) Шоргаючы босымі нагамі па глінянай падлозе, ён паплёўся да нізкага акенца.

4) Снег адганяў цемру, бяліў усё.

5) Каб хоць адна парная ноч – пырснула б ужо зелень.

В5. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова.

1) Сасна – самае высокае дрэва ў гэтым лесе.

2) Пад акном раслі самыя найпрыгажэйшыя кветкі.

3) Тытан – цвярдзейшы метал.

4) Больш поўна раскрыты вобраз селяніна ў творчасці Я.Купалы.

5) Старэйшы сын багацейшы за малодшага.

В6. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у кіраванні або дапасаванні. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова.

1) жывём за дваццаць кіламетраў ад горада;

2) тры незнаёмых чалавекі;

3) смяяцца з самога сябе;

4) падысці к сталу;

5) на ўвесь рост.

В7. Выпішыце граматычную аснову з няпэўна-асабовага сказа.

1) Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому.

2) З нашай бульбы тысячу, не меней, смажаць і гатуюць розных страў.

3) Са смагі поўны п’ю карэц халоднага бярозавага соку.

4) Людзей слухай, а свой розум май.

5) На паляне, быццам на пасецы, соладка пахне мёдам.

В8. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

1) Большасць вішняў замерзла.

2) Паўсотні кветак расцвілі ў матчыным агародчыку.

3) Некалькі студэнтаў засталося пасля заняткаў.

4) Процьма рукапісаў загінула ў час страшэннага пажару.

5) У судовым працэсе ўдзельнічала адвакат Марыя Зосімава.

ТЭСТ № 14


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: