Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) колькасць гукаў і літар не супадае:

1) напісаць; 4) мароз;

2) ідзе; 5) здароўе.

3) страляць;

А2. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) радасны; 4) на дошцы;

2) вераб’і; 5) без цікавасці.

3) не парэжся;

А3. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) мысл е нне, в у сы; 4) крап і ва, упр ы сядкі;

2) вып а дак, дакум е нт; 5) паслан е ц, пр ы від.

3) цяж а р, інд у стрыя;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

1) канц__лярыя; 4) ч__мпіён;

2) ц__рымонія; 5) д__легат.

3) зач__рсцвелы;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1) ал__няня; 4) зме__падобны;

2) м__рзляк; 5) алімпі__да.

3) аб__ліск;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

1) сузор__е; 4) мыш__як;

2) пагалоў__е; 5) бракан__ер.

3) л__ю ваду;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) а__дыторыя; 4) тры__мфальны;

2) у горадзе __ральску; 5) ва __ніверсітэце.

3) слова__тварэнне;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) ка__лекцыя; 4) кантрас__ны;

2) пустазе__ле; 5) стомле__ны.

3) помс__лівы;

А9. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) краявіды (П, п)іншчыны; 4) (Н, н)авагрудскія славутасці;

2) (Б, б)агдановічаў стыль; 5) (К, к)упалаўскі парк.

3) (П, п)алачанін;

А10. Адзначце, якія словы з’яўляюцца аднакаранёвымі да слова ПЛАН:

1) планета; 4) міжпланетны;

2) планаваць; 5) дэльтаплан.

3) звышпланавы;

А11. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) насіць ваду з рэчкі; 4) насіць прозвішча мужа;

2) насіць надзею ў сэрцы; 5) насіць акуляры.

3) насіць на твары адбітак суму;

А12. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) правільна вызначаны род назоўнікаў:

1) прыгожае какаду; 4) гасціннае Тбілісі;

2) маршрутнае таксі; 5) высокая таполя.

3) густая цень;

А13. Адзначце назоўнік(-і), пры змяненні якога(-іх) адбываецца чаргаванне зычных у аснове слова:

1) грукатаць па (падлога); 4) прытаіцца ў (зацішак);

2) на высокім (бераг); 5) на старой (груша).

3) радавацца (знаходка);

А14. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –у (-ю):

1) зваліцца з дуб__; 4) помнік з мармур__;

2) няма выбар__; 5) копія дакумент__.

3) аб плакс__ Віцю;

А15. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) ідэальна __ зроблены; 4) гідра__ электрастанцыя;

2) меч__ рыба; 5) васьмі __ гадовы.

3) звыш __ імклівы;

А16. Адзначце сказ(-ы) з памылковым ужываннем займенніка або склонавай формы займенніка:

1) Лес – жывая вопратка зямлі, её музыка.

2) Здавалася, зубраня адчула сябе пераможцам.

3) Бацька папярэдзіў нас, каб паводзілі сабе вельмі ціха.

4) Тут ты нарадзіўся, тут цябе знаёмая кожная вуліца.

5) З кем павядзешся, ад таго і набярэшся.

А17. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) дваццацю сямю; 4) восемьдзесят;

2) абодвух; 5) шэсць дзесятых.

3) пяцістамі трыма;

А18. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 2 асобы множнага ліку будучага часу ўжываецца(-юцца) з канчаткамі –аце, -яце:

1) накрыць; 4) завезці;

2) зляпіць; 5) замесці.

3) абвесці;

А19. Адзначце дзеепрыметнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) падмецены двор; 4) згубіўшыеся грошы;

2) засеянае поле; 5) вывучанная мова.

3) ідучыя людзі;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

1) Марыся, дранцвеючы ад страху, збегла з памоста і прытулілася да вярбы.

2) Атрымаўшы ад старшыні вымову, Лукашом былі зроблены сур’ёзныя вывады.

3) Віктар размашыста выцер рукою пот на лбе, ссунуўшы шапку на патыліцу.

4) Седзячы на беразе рэчкі, хлопцаў непакоіла думка пра экскурсію.

5) Асыпаючыся з дрэў, залатым роем кружылася ў лесе лісце.

А21. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца разам:

1) працаваў ні __ за __ што; 4) згарэць да __ шчэнту;

2) сустрэцца пад __ вечар; 5) зрабі, а за __ тым хваліся.

3) спявалі ў __ двух;

А22. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца не:

1) __ магу __ паехаць;

2) нельга прысесці __ на хвіліну;

3) як __ спяшаўся, не паспеў;

4) якое б засушлівае лета __ было;

5) __ шкада.

А23. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) не пішацца разам:

1) (не) дазволены прыём;

2) (не) правераныя настаўнікам сшыткі;

3) (не) бяспечны пераход;

4) гэта (не) першая школа;

5) (не) слухаючы лектара.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Антось часамі __ як дзіця.

2) Вершы Панчанкі ваеннага часу __ гэта не факты гісторыі, а жывыя старонкі народнай памяці.

3) Вялізнае __ бачыцца на адлегласці.

4) Якая асалода __ жыць, ведаць вартасць кожнае гадзіны.

5) Стракозы __ быццам верталёцікі.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы кожнага пропуску ставіцца коска:

1) Прырода ўмее гаварыць і ствараць __ і настрой __ і лагоду.

2) Густы __ цёмна-зялёны ячмень фанабэрыста распускае вусы.

3) А колькі сэрца аддаў Міцкевіч нашым палям __ і пушчам __ і яснай Свіцязі.

4) Камбайн __ як увайшоў у жыта __ так і паплыў не спыняючыся.

5) Зямлі той кавалак заўсёды прысніцца то кужалем белым __ то спелай суніцай __ то поясам слуцкім __ то нясвіжскім замкам __ то маладой на ўпрыгожаных санках.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле.

2) Высокі, нядаўна пафарбаваны глядзеў на шумлівую вуліцу дом Горавай.

3) Упарты і назойлівы быў дождж.

4) Мова матчына! Гучная, звонкая ты ўвайшла ў маё сэрца даўно.

5) Над сырой зямлёй вісела цяжкая вясенняя імгла падобная на туман.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Грудасты верабей шэрая птушка-абжора сеў на колас.

2) Сапраўдную вясну прыносяць яны ластаўкі.

3) Як чалавеку далёкаму ад навукі асабіста мне гэтае хітраспляценне слоў мала што тлумачыла.

4) У кожнага беларускага паэта ці празаіка мы знойдзем творы пра Радзіму.

5) Нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета Мікодым сядзеў на ганку.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Завіруха гула не змаўкаючы.

2) Неба было нізкае, мутнае, халоднае і нічога акрамя дажджу не абяцала.

3) Шпак з радасцю зірнуў маленькімі вочкамі і схапіўшы з далоні хлеб пырхнуў назад.

4) Стаяў Міколка на вятру дрыжыкі прадаваўшы.

5) На складзе працавалі пераважна пенсіянеры.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) У лесе было сыра і нават зябка.

2) Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.

3) Парывісты, рэзкі вецер быў Злобічу цяпер здаецца даспадобы.

4) Чалавек гэты здаецца знаёмым.

5) Ужо бадай усё лісце абсыпалася з дрэў.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Хлапчук сарваўся з месца і як віхор памчаў па вуліцы.

2) Горад як быццам павесялеў ад дажджу.

3) Не пісаў бы, не складаў бы я вас думы-песні каб не вецер шызакрылы, вецер напрадвесні.

4) А вада тая нібы прыдае сілы.

5) Ноч як сажа.

А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Відаць __ ёсць прычыны так рабіць.

2) Тысячы, а __ можа, мільёны гадоў назад тут было мора.

3) Чарада курэй, згледзеўшы гаспадыню __ і спадзеючыся пажывіцца, кінулася да яе з усіх канцоў двара.

4) Чалавек не проста гаварыў, а __ ўсхваляваўшыся, горача даказваў сваё.

5) Страшныя валы вады пабеглі на зямлю і злізвалі хаты __ і лясы.

А32. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Сустрэча была запланавана на вечар, аднак, надвор’е ўнесла сваю папраўку.

2) Адным словам, дзед Талаш не збіраўся складваць зброю.

3) Барвай набрынялі лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы.

4) Жартуе дзядзька тут з малымі, ды йдзе ўжо ў хату разам з імі.

5) Саўка – сутулаваты высокі мужчына, прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: