Пытанні і заданні для самакантролю. 1. Якое гаспадарчае значэнне маюць расліны сям‘і рутавыя?

1. Якое гаспадарчае значэнне маюць расліны сям‘і рутавыя?

2. Дайце характарыстыку раслін сям‘і лёнавыя. Якое гаспадарчае значэнне льну звычайнага?

3. У якім напрамку прасочваецца эвалюцыя будовы кветак гераніевых?

4. Якія змяненні ў будове клетак бальзамінакветных і настуркакветных адбыліся ў сувязі з іх зігаморфнасцю?

5. Назавіце прыкметы філагенетычных сувязей раслін бальзамінакветных, настуркакветных з геранекветнымі?

ПАДКЛАС КАРНІДЫ (CORNIDAE)

Уваходзячыя ў падклас парадкі з‘яўляюцца, магчыма, продкамі найбольш эвалюцыйна прасунутых форм двухсемядольных. Яны філагенетычна звязаны з парадкамі падкласа разід (Rosidae).


Парадак кізілакветныя (Cornales)

Паходзіць, верагодна, ад якіхсьці старажытных драўняных прадстаўнікоў парадку каменяломкакветных (Saxifragales). Дрэвы ці хмызнякі, рэдка паўхмызнякі. Лісты чарговыя ці процілеглыя, простыя, цэльныя, суцэльнакрайныя ці, іншы раз, зубчастыя, без прылісткаў ці, вельмі рэдка, з ападальнымі прылісткамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў рознага роду верхакветныя суквецці, звычайна двухполыя, актынаморфныя, цыклічныя, 4-членныя, радзей 5-членныя, звычайна з адным кругам тычынак. Долі чашачкі моцна рэдукаваныя, рэдка зусім адсутнічаюць. Гінецэй большай часткай з 2-х пладалісцікаў, рэдка пладалісцікаў больш, з адным вісячым семязачаткам у кожным гняздзе. Завязь ніжняя. Характэрна наяўнасць нектарнага дыска. Плады звычайна касцянкападобныя, радзей ягады.

Парадак уключае 6 сем’яў. Разгледзім адну з іх.

Сям’я кізілавыя (Cornaceae) уключае 3-6 родаў і 55 відаў. Распаўсюджанне – умераныя вобласці паўночнага паўшар’я, Паўднёвы Кітай, Цэнтральная Амерыка, Перу, Балівія, трапічная частка Усходняй Афрыкі. У Беларусі – 1 род і 1 дзікарослы від – свідзіна крывава-чырвоная (Swida sanguinea).

Драўняныя расліны з простымі процілеглымі цэльнымі лістамі без прылісткаў. Кветкі ў простых парасоніках, актынаморфныя, тэтрамерныя. Гінецэй зменлівы, з 2-х, радзей 3-4-х пладалісцікаў, сінкарпны. Завязь ніжняя. Плады – цэнакарпныя касцянкі, пірэнарыі.

Прадстаўнікі: кізіл мужчынскі (Cornus mas) – дрэва ці хмызняк з жоўтымі кветкамі, цвіце да з’яўлення лістоў, кветкі ў простым парасоніку (малюнак 125). Формула кветкі: Û. Плод – чырвоная мясістая цэнакарпная касцянка, ядомы.

Свідзіна белая (Swida alba), крывава-чырвоная (S. sanguinea), с. атожылкавая (S. stolonifera) – дэкаратыўныя хмызнякі. Залатое дрэва, аўкуба (Aucuba japonica) – дрэўца ці хмызняк (вечназялёныя), з зубчастымі лістамі і залаціста-жоўтымі плямамі, кветкі ў пірамідальных гронках, пурпурныя, плод – чырвоная ягада, дэкаратыўная пакаёвая расліна, радзіма яе – Усходняя Азія (Японія, Карэя).

Парадак араліякветныя (Araliales)

Да гэтага парадку адносяцца дрэвы, хмызнякі, травы з чарговымі ці, рэдка, процілеглымі, ці кальчаковымі простымі цэльнымі, пальчата- ці перыста-рассечанымі лістамі з прылісткамі ці з похвеннай асновай. Кветкі звычайна дробныя, у верхавінных ці пазушных парасоніках, рэдка гронках ці каласах, большай часткай 5-членныя. Зубцы чашачкі моцна рэдукаваныя ці адсутнічаюць. Пялёсткі свабодныя. Тычынак аднолькавая колькасць з пялёсткамі і чаргуюцца з імі, часам ўдвая больш ці нават вельмі многа. Гінецэй цэнакарпны, з 2-х ці радзей 3-5 карпел, са свабоднымі ці больш-менш зрослымі стылодыямі. Маецца надпесцічны нектарны дыск. Завязь ніжняя. У кожным гняздзе па адным вісячым семязачатку. Плады касцянкападобныя ці ягадападобныя, ці ўяўляюць сабой віслаплоднік.

Парадак уключае 3 сям’і.

Сям’я араліевыя (Araliaceae). Араліевыя – дрэвы і хмызнякі, толькі некаторыя – ліяны і травы. Лісты звычайна буйныя, чарговыя, часта пальчатыя ці перыстыя, з дробнымі прылісткамі ў выглядзе перапончатых ускраін чаранкоў ці іншай будовы. Дробныя кветкі сабраны ў складаныя суквецці з парасонікаў, галовак ці каласоў. Чашачка прадстаўлена маларазвітай суцэльнай ці зубчастай ускраінай на верхавінцы завязі. Пялёсткаў звычайна 5, яны свабодныя. Чаргуючыся з пялёсткамі, размяшчаюцца 5 тычынак. Гінецэй цэнакарпны, складаецца з 5-2 пладалісцікаў; лік гнёздаў ніжняй (толькі вельмі рэдка паўніжняй) завязі адпавядае ліку пладалісцікаў. У кожным гняздзе знаходзіцца па адным семязачатку, які развіваецца ў насенне, а адзін застаецца недаразвітым. На ўвагнутай ці, наадварот, выпуклай вярхушцы завязі знаходзіцца залозістая падушачка. Плады ў араліевых часта сакавітыя, могуць распадацца на асобныя плодзікі. Формула кветкі: Û.

Сям‘я налічвае 52 роды і 1200 відаў. Тэрыторыя распаўсюджання – трапічныя і субтрапічныя вобласці, невялікая колькасць відаў ёсць ва ўмераных зонах. У Беларусі – 1 род і 1 від - плюшч звычайны (Hedera helix). Ў дзікім выглядзе сустракаецца ў Белавежскай пушчы і іншых месцах Брэсцкай і Мінскай абласцей. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Як дэкаратыўная расліна высаджваецца каля дамоў, у пакоях. Чапляецца пры дапамозе каранёў-прычэпак на галінах за якую-небудзь апору. Лісты цёмна-зялёныя, скурыстыя вуглавата-пяцілопасцевыя, на кветаносах – цэльныя, яйцападобныя (гетэрафілія).

Жэньшэнь (Panax ginseng) – “корань жыцця”. Шматгадовая травяністая расліна, цыліндрычнае карэнішча іншы раз мае аддаленае падабенства з тулавам чалавека, лісты пальчата-складаныя (малюнак 126). Валодае здольнасцю ўзнаўляць сілы, павышаць працаздольнасць, супрацьстаяць розным захворванням, старэнню. Існуе шмат легенд пра жэньшэнь. Ён афіцыйна аднесены медыцынай да лекавых раслін. Мае фізіялагічна актыўныя рэчывы. Прымяняецца для падняцця тонусу чалавека. У дзікім стане расце ў краінах СНД, на Далёкім Усходзе (Маньчжурыя). Там ёсць нават цэлыя плантацыі жэньшэня, яго вырошчваюць і ў Беларусі.

Сям’я сельдэрэевыя, або парасонавыя (Apiaceae, або Umbelliferae). Расліны гэтай сям’і – амаль заўсёды травы, толькі рэдка паўхмызнякі і прыземістыя хмызнякі. Спіральна размешчаныя лісты маюць ярка выражаную, часта вельмі моцна разрослую похву. Ліставая пласцінка параўнальна рэдка суцэльная, часцей пальчата- ці перыста- адна-, двух- ці шматразова расчлененая. Сцёблы звычайна маюць прыкметна патоўшчаныя вузлы; міжвузеллі часта баразнаватыя ці рабрынкавыя, часта полыя ўнутры ў выніку ранняга разбурэння асяродка.

Кветкі дробныя, сабраныя ў суквецці складанага парасоніка, рэдка ў простых парасоніках ці галоўках. Просты парасонік у аснове мае абгортку. Складаны парасонік таксама мае абгортку (у яго аснове), але ў ім прысутнічаюць і абгортачкі(вакол простых парасонікаў). Кветкі правільныя. Чашачка недаразвітая ў выглядзе невялікіх зубчыкаў. Пялёсткі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, зеленавата-жоўтыя. Пялёстак у асногве звужаны ў пазногцік, а пашыраная яго частка заканчваецца на верхавіне звужэннем, якое звычайна загнута ўнутр кветкі. Таму пялёстак здаецца двухлопасцевым. Тычынак 5, чаргуюцца з пялёсткамі. Песцік з 2-х пладалісцікаў, сінкарпны. У аснове слупкоў ёсць надпесцічны дыск. Ён функцыянуе як нектарнік. Формула: Û. Плод – віслаплоднік.

Ад самаапылення засцерагае дыхагамія – розначасовае паспяванне тычынак і песцікаў.

Сям’я ўключае 300 родаў і болей 3000 відаў. Распаўсюджванне касмапалітнае, але, галоўным чынам, ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. У Беларусі – 33 роды і 51 від.

Прадстаўнікі: цыкута ядавітая (Cicuta virosa, малюнак 127 ), шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вертыкальным карэнішчам, унутры полым з папярочнымі перагародкамі на асобныя камеры. Расце на балотах, берагах рэк, старыц, сажалак, азёр. Моцна ядавітая. Назіраюцца частыя выпадкі атручвання цыкутай дзяцей. Ядам гэтай расліны быў атручаны старажытнагрэчаскі філосаф Сакрат. Балігалоў плямісты (Conium maculatum, малюнак 128 ) – адна-, двухгадовая расліна, расце на засмечаных месцах, агародах, абапал дарог. Даволі высокая расліна, з прамым тонкабаразнаватым, голым, разгалінаваным сцяблом, з чырвона-бурымі, фіялетавымі плямамі на паверхні, асабліва ў ніжняй частцы. Ядавітая расліна.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: