Рэформы правапісу бел.мовы. Закон аб мовах

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства.

У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.

Моўная практыка выявіла недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты.

Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”.

Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.

У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф. Глебкі.

Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Якуб Колас, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе б былі ўлічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.На працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.\

 

 

Праблемы культуры маулення ва умовах білінгвізму. Камунікатыуныя якасці маулення (правільнасць, дакладнасць, сцісласць, чысціня, багацце, дарэчнасць, вобразнасць і выразнасць) і іх роля у прафесійна арыентаваным мауленні.

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.

Прычыны і матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі:

Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў

Не з’яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).

Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай ці дзяржаўнай выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.

Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

 індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

 руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

 індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.

Актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць

Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца.

Правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы – гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы

 Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення

Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы.

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту

б) размежаванне паронімаў і амонімаў.

в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў.

г) размежаванне сінонімаў.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. На жаль, у маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі.

а) дыялектызмы. б) запазычанні. в) канцылярызмы і штампы. г) словы-паразіты. д) жарганізмы. е) неалагізмы, аказіянальныя словы.

 Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы.

Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў.

Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы, найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў.

Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. Дарэчнасць існуе ў саюзе з іншымі камунікатыўнымі якасцямі.

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Унутраны стымул маўленчай сцісласці ляжыць у аснове замены словазлучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі – з двух і больш слоў узнікае адно: плод кораня – карняплод, лячэнне кліматам – кліматалячэнне.

Прыкладам сцісласці маўлення з’яўляюцца і абрэвіятуры.

Сцісласць маўлення – пабуджальны сродак узнікнення шматлікіх фразеалагізмаў з прыказак: голад не цётка, піражка не падасць і голад не цётка; бяздонную бочку вадой не напоўніш і бяздонная бочка.

Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастакіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: