Асаблівасці беларускай фанетычнай сісітэмы ва умовах білінгвізму

Фанетычная інтэрферэнцыя:

-змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір рус. пектин, бригадир

-прыстаўны в перад о, у: вуха, вока рус: око, ухо

-[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза рус. жень- шень, берёза

-[г] – фрыкатыўны

-наяўнасць [ў], што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай або ў канцы слова з [у, в, л]: праўда рус. правда, воўк рус. волк, няўжо рус. неужели

-наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: імгла, іржавы, ілгаць рус. мгла, ржавый, лгать

-наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы рус. дождь, дверь

-падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]: ноччу, рус. ночью

-наяўнасць чаргавання [ро, ло ры,лы] адпаведна: глотка — глытаць, кроў – крыві рус. глотать, крови

-захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом рус. театр, диплом.

 

Паняцце графікі і гісторыя яе станаулення. Беларускі алфавіт, асаблівасці графічнай сістэмы бел.мовы

Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт. Графіка – раздзел беларускага мовазнаўства у якім вывучаюцца: 1) Сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) Сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.; 3) Напісанне літар і іншых графічных знакаў. Асновай беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя адзнакі і інш. Задача графікі ўстаналення судносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка падзяляецца а пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснаввана на дзвух прынцыпах: гукавым, або пазіцыйным і складовым. Гукавы прынцып – заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: 1) абазначаць два гукі, 2) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай моваы. Гісторыя развіцця графікі цесна звязана з развіццём пісьма. Сродкам зносін паміж людзмі, аддалёнымі прасторай і часам, з’явілася пісьмо. Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы. · Піктаграфія (малюнкавае пісьмо) – старажытны від пісьма. ·Ідэаграфічнае пісьмо – перадача не выказвання, а паняцця (орган – хадзіць, вуха – чуць; кожны іерогліф азначае цэлае слова) Прыклады ідэаграфічнага пісьма: кітайскае пісьмо. · Складовае, сілабічнае пісьмо - азначае не слова і паняцце, а фанетычны склад. Прыклад: сучаснае індыйскае пісьмо, японскае, карэйскае. Фанаграфічнае, або літарна-гукавое – кажная літара абазначае гук. У фанаграфічным пісьме адрозніваюцца тры асноўныя бакі: графіка, арфаграфія і алфавіт. Беларускае пісьмо фанаграфічнае, або літарна гукавое. Яно ўключае сістэму графічных сродкаў, беларускі алфавіт і агульнапрынятую сістэму правіл напісання слоў і іх форм. Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх варыянтах: вялікая, малая, друкаваная, рукапісная. Назва кожнай літары – гэта склад зычнага гука, абазначаннага літарай, і галоснага э або а: А а а Б б бэ В в вэ Г г гэ Д д дэ Е е е Ё ё ё Ж ж жэ З з зэ І і і Й й і нескладовае К к ка Л л эл М м эм Н н эн О о о П п пэ Р р эр С с эс Т т тэ У у у Ў ў у нескладовае Ф ф эф Х х ха Ц ц цэ Ч ч чэ Ш ш ша Ы ы ы Ь ь мяккі знак Э э э Ю ю ю Я я я Адметнай рысай беларускага алфавіта, у параўнанні з рускім алфавітам, з’яўляецца наяўнасць літары ў і літары і. У ім няма рітар щ і ъ


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: