Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка

Лічэбнікі з’яўляюцца тыповымі не граматычнымі, а лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў (словы тыпу тысяча, мільёні інш.), другія -- прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус (словы тыпушмат, некалькіі інш.). У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі (параўн.: Тры плюс тры будзе шэсцьі да т.п.). У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюццана простыя, складаюцца з аднаго кораня (параўн.:два, тры, пяцьі інш.), складаныя, маюць як мінімум дзве асновы (параўн.:пяцьдзесят, пятнаццацьі інш.), састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў (параўн.:трыццаць тры, пяцьсот семдзесят шэсцьі інш.). Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамяпаўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнікадзін,а толькі па родах –паўтара, паўтары,абодва, абедзве, два, дзве.Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў (словы тыпубільён, мільярді інш.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталттройка, сотня, дзесятакі інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі (параўн.:адна пяцёрка, цудоўная дзесяткаі інш.) і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць (параўн.:сем чалавекічалавек семі інш.). Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікіадзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словыколькі, некалькі, столькі, гэтулькіі інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне (параўн.:столькі радасці, колькі хваляванняўі інш.) і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі (параўн.:11- ы паверх, 2000-ы годі інш.). Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова (параўн.:у тысяча дзевяцьсотдзевяноста дзевятым годзеі інш.).

Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаўслужыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку); параўн.:адна трэцяя, тры пятыхі інш. Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.:адна чацвёртая кілаграмаі інш.). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словыпаўтара(ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) іпаўтары(выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікіадзін, два, тры, чатырыдапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі адпяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

 

25.Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў.

З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантываміСярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлагау жаночым родзе мае форму абедзве,а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абоеЗборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот трое ягнят,асобамі мужчынскага полу субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікам Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывам або цэлае і яго часткі (параўн.: шэсць цэлых восем дзевятых і інш.), прычым могуць выражаць і незлічоныя прадметы, адцягненыя паняцці, матэрыяльныя рэчывы (параўн.: тры пятых аб’ёму вады, дзве трэці.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак складаныя, маюць як мінімум дзве асновы прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склонуПа родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтараАстатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў

 

26. Дзеяслоў Дзеяслоў як часціна мовы Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеян-не або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць абазначаюць дзеянне, дзеясловы сядзець, спаць, маў-чаць, драмаць абазначаюць стан прадмета. Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя час-ціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзея-словы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сонны і дзеясловы радавацца, спаць. Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыван-не, стан, лад, час, асобу, лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і не-зваротнымі. Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца фор-мы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, лі-ках (спяваю, спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду спяваць), ла-дах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спра-гаюцца. Гэта неазначальная форма (інфінітыў): рас-казаць, перапісаць, змалаціць; дзеепрыметнік: расказаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе: раска-заўшы, перапісаўшы, змалаціўшы.

27. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: лісты пажоýклыя, прыбыýшыя пасажыры, узведзены палац. Дзеепрыметнік як дзеяслоýная форма сумяшчае ý сабе рысы дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ýтвараюцца ад дзеясловаý, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор-выразаны ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка. Дзеепрыметнікі маюць закончанае і незакончанае трыванне: ехаýшыя дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты. Дзеепрыметнікі маюць цяперашні і прошлы час: працуючыя рабочыя, працаваýшыя рабочыя. Дзеепрыметнікі захоýваюць кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі. Дзеепрыметнікі дапасуюцца да назоýнікаý у родзе, ліку і склоне: куплены аловак, купленая кніга, купленыя сшыткі. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад дзеяслоýных асноý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý - уч-(юч), - ач-(яч) і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: пішуць-пішучы, пішучая, пішучае, пішучыя; рашаюць - рашаючы, рашаючая, рашаючае, рашаючыя. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý - ýш-ш і канчаткаý прыметнікаý: бралі - браýшы, браýшая, браýшыя; неслі - нёсшы, нёсшая, нёсшыя. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца пры дапамозе суфікса - л-: збялелы, заржавелы, спацелы. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý –ем-, -ім- і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: будуюць-будуемы, будуемая, будуемыя; узводзяць - узводзімы, узводзімая, узводзімае, узводзімыя. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý -ен- (-ан-ян-), - т- і канчаткаý прыметнікаý: напісалі - напісаны, напісанае, напісаныя, напісаная; мылі - мыты, мытая, мытае, мытыя. У беларускай мове як поýныя, так і кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным н: памножаны, нестрыманы, аплецены, куплены. Ўжыванне дзеепрыметнікаў. У беларускай літаратурнай мове часта ўжываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: падмеценая падлога, скошаная трава, выбітая шыба. Гэтыя дзеепрыметнікі ýласцівы таксама і народным гаворкам. 31. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. Дзеепрыслоўі з'яýляюцца нязменнымі і прымыкаюць у сказе да дзеяслова. Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: бегучы, несучы; пагуляýшы, прыйшоýшы; могуць быць зваротнымі: спяшаючыся, наспяваýшыся. Дзеепрыслоўі абазначаюць дзеянне не ý адносінах да моманту гутаркі, а ý адносінах да дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Таму дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое супадае ý часе з дзеяннем выказніка: Яна хвалявалася, паднімаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней галоýнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам: З раніцы, ускінуýшы на плечы граблі, Валя пайшла на сена. Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні што робячы? што рабіýшы? што зрабіýшы? яно выступае дадатковым выказнікам. Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? з якой мэтай? яно выступае акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной. Спалучаючыся з іншымі словамі ý сказе, дзеепрыслоўе ýтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое заýсёды выдзяляецца коскамі. З адмоýем не дзеепрыслоўе заýсёды пішацца асобна: не чытаючы, не гаворачы, не слухаючы. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ýтвараюцца ад асновы дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на галосны гук, і суфікса -шы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на зычны гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: