У адрозненне ад экспедыцыі

МЭТАЙ РЭЙДУ НЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ВЫВУЧЭННЕ ЖЫХАРОЎ,

АЛЕ АДЧУВАННЕ СЯБЕ Ў ПРЫРОДЗЕ, ЯК РЫБА Ў ВАДЗЕ!

ГЭТА ПАТРАБУЕ НЕМАЛЫХ ТЭХНІЧНЫХ УМЕННЯЎ

(ДАРОГУ ВЫЗНАЧАЕ ТОЛЬКІ КОМПАС),

АДВАГІ, УСТОЙЛІВАСЦІ І РЭЗУЛЬТАТЫЎНАСЦІ.

ПАДЧАС РЭЙДУ КАП’Ё ВЕЛЬМІ МАБІЛЬНАЕ.

ЯГО НЕ РАССЕЙВАЮЦЬ ДРОБЯЗІ.

ЛАГЕР РАЗБІВАЕЦЦА І ЗБІРАЕЦЦА ВЕЛЬМІ ХУТКА.

ПАДЧАС РЭЙДУ КАП’Ё ТАКТЫЧНАЕ, ЭФЕКТЫЎНАЕ,

ЦІХАЕ І ЗАСЯРОДЖАНАЕ НА СПРАВЕ.

 

Прабег, адлегласці, час

ПРАБЕГ

 

Рэйд кап’я можна арганізаваць у выхадныя, а падчас летняга лагера час яго можна расцягнуць да трох дзён.

 

АДЛЕГЛАСЦЬ

 

Не трэба планаваць вельмі доўгіх маршрутаў. Дарога на роўнай мясцовасці пераадольваецца больш менш з хуткасцю 4 км за гадзіну, а напрасткі (па азімуце) не больш, чым кіламетр-паўтара кіламетры за гадзіну.

Галоўны адрэзак трасы праходзім па компасе. Частку дарогі можна прайсці ноччу (гэта дадатковая забава рэйду). Адрэзкі дарогі павінны быць інтэнсіўнымі, але кароткімі, каб даць магчымасць яднацца з прыродай і вывучэння яе на пастоях падчас адпачынку.

 

ЧАСОВЫ ПЛАН РЭЙДУ

16.00 Пачатак паходу з картай. Знаёмімся з мясцовасцю, разрухваем ногі.

16.45 Кароткі зімны падмацунак і хвіліна адпачынку перад выхадам па азімуце.

17.00 – 18.00 Паход па азімуце.

18.00 – 19.30 Кароткая стаянка. Усе павінны ўзяць удзел у падрыхтоўцы: збор галінак і хворасту, падрыхтоўка месца для вогнішча, падмацунку, прыгатаванне супу, каб усе разагрэліся. Ужо робіцца цёмна.

19.30 – 20.30 Начны паход па азімуце. Затрымліваемся на невялікай палянцы, дзе адпачываем... Зноў у хуткім тэмпе разбіваем намёты, збіраем драўніну для вогнішча. Усё кап’ё працуе прадуктыўна. Яшчэ штосьці перакусіць, пару песень, малітва і... у спальнікі.

 

НАЗАЎТРА

Пасля добрага сняданку цэлую гадзіну ідзём па азімуце.

Выходзім на дарогу, якая вядзе да месца сустрэчы з душпастырам. Праз некалькі хвілін сустракаем Пана Езуса ў Эўхарыстыі.

Абед, хвіліна для адпачынку, якая-небудзь гульня і зноў крыху маршу ў напрамку месца заканчэчння рэйду. Калі рэйд трохдзённы, правядзенне яго можа быць падобным. Важна акрэсліць межы працягу маршу: 3 гадзіны ў дзень і гадзіны ноччу цалкам дастаткова для тваіх хлопцаў. Час, патрэбны для пастою і лагеру, трэба разлічваць і поўнасцю выконваць.

 

БЯСПЕКА

Праграма, як і маршрут рэйду, прадстаўляюцца дружыноваму, які вызначыць на трасе абавязковы пункт для сувязі, праз які неабходна прайсці. Аднак гэты кантакт неабавязковы, калі ёсць магчымасць радыёсувязі ці па тэлефоне, і з’яўляецца так званай “картай бяспекі”, дзякуючы якой у патрэбе шэф зможа вас знайсці.

 

РАДЫЁСУВЯЗЬ/ТЭЛЕФОН – “КАРТА БЯСПЕКІ”

 

    КАЛІ ТВАЯ ДРУЖЫНА МАЕ РАДЫЁТЭЛЕФОНЫ,

ВЕДАЙ, ШТО ЯНЫ НЕ СЛУЖАЦЬ ДЛЯ ЗАБАВЫ!

РАДЫЁ ПЕРАД УСІМ – ІНСТРУМЕНТ БЯСПЕКІ.

У ВЫПАДКУ РАДЫЁТЭЛЕФОН ДАПАМОЖА АБ’ЯВІЦЬ ТРЫВОГУ.

 

Таксама патрэбная “карта бяспекі”. Вось яе ўзор:

1. На пластыкавай празрыстай плёнцы фармату А3 (42х29,7 см) тушшу малюем сетку з клеткай 1х1 см.

2. Вертыкальны слупок ад 1 да 29.

 

 

29                    
А В С D E F G H I J K
27                    
26                    
25                    
24                    
23                    
22                    

3. Гарызантальна (ад левага да правага) слупкі абазначаюць літары ад А да Z. Калі алфавіт скончыцца, абазначаем ад АB, AC, AD… да AN. Ніжэйшы малюнак паказвае, як гэта можа выглядаць.

4. Самы просты спосаб выканання некалькіх экземпляраў карт бяспекі – ксеракопія арыгінальнай карты з прыкладзенай да яе сеткі.

 

Ва ўсіх мерапрыемствах з “рызыкай” (двухдзённыя выезды, рэйды, экспедыцыі, Вялікія Гульні на вялікай прасторы) трэба ўзгадніць з шэфамі дружыны:

на якіх частотах будзеце звязвацца;

якое месца дзеяння (ні ў якім разе нельга выходзіць за абшар, які ахоплівае карта бяспекі; важна ніколі не выходзіць за межы гэтага абшару). Канечне ўсе коп’і і шэфы дружыны маюць копію гэтай жа карты бяспекі.

Запомні, што карта маштабу 1:50000 ахоплівае абшар 300 км2. Гэта многа – ёсць дзе хадзіць, таксама можна збіць ногі!

Таксама варта ведаць, што сярэдні радыус дзеяння пераноснага абсталявання з геліякальнай (гумовай) антэнай не перавышае 5 – 10 км, што пакрывае абшар каля 300 км2. Таму не павінна быць праблем, калі, канечне ж, зможаш карыстацца абсталяваннем. У лагеры наогул выкарыстоўваецца апаратура са стацыянарнай антэнай на мачце, радыус яе дзеяння складае 20-30 км.

 

Маючы ў карыстанні такое абсталяванне, уяві сабе, што ты са сваім кап’ём (Тыгр) у мясцовасці, якая знаходзіцца на карце ў квадраце R 24, і што здарыўся няшчасны выпадак. Вось як усё павінна адбывацца:

 

1) не ўпадаць у паніку


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: