Сваю працу выконвае санітар

3) спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:

- Тыгр галоўнай кватэры, ці чуеш мяне?

-...

- Тыгр галоўнай кватэры, ці чуеш мяне?

- Галоўная кватэра, слухаю цябе 3/5 (тры на пяць). Што здарылася?

- Гэта Тыгр. Вітэк вывіхнуў нагу, я цяпер у Рамэо 24. паўтараю Рамэо – адзін і адзін, два і два. Якія будуць парады?

- Гэта галоўная кватэра, зразумеў, Рамэо 24. У паўночна-заходнім куце квадрату Рамэо 24 дарога, высылаю вам машыну. Прыедзе за 20 хвілін. Паўтары.

- Гэта Тыгр. За 20 хвілін, дарога ў паўночна-заходнім квадраце Рамэо 24. зразумеў. Будзем чакаць там. Канец сувязі.

- Гэта галоўная кватэра – на сувязі. Пажадай выздараўлення Вітэку. Канец сувязі.

 

Дзякуючы “карце бяспекі” можна дасягнуць да пункту назначэння беспамылкова і хутка. Канечне пры ўмове, што майстар арыентавання заўсёды дакладна ведае, дзе знаходзіцца кап’ё.

Калі дружына не валодае радыёабсталяваннем, картамі бяспекі, можна карыстацца мабільнымі тэлефонамі!

 

Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах

 

    У КАП’І (ЦІ Ў ДРУЖЫНЕ) МОЖНА ЗАЙМАЦЦА СПОРТАМ,

НАПРЫКЛАД, ХАДЗІЦЬ НА ЛЫЖАХ.

У ГЭТАЙ ГАЛІНЕ ДЛЯ СКАЎТАЎ НАЙБОЛЬШ ПАДЫХОДЗЯЦЬ

БЕГАВЫЯ ЛЫЖЫ. БЕГАВЫМІ ЛЫЖАМІ ЎЖО

ПРАЗ ПАРУ ГАДЗІН НАВУКІ МОЖНА ЛЁГКА АВАЛОДАЦЬ,

ДЗЯКУЮЧЫ ЧАМУ ЯНЫ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ВЕЛЬМІ ДОБРЫМ СРОДКАМ РУХУ

ДЛЯ ЎСЯГО КАП’Я.

АДНАК, КАБ УСЁ ЎДАЛОСЯ, ТРЭБА ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ГЭТАГА.

 

Фізічная падрыхтоўка

Калі няма снегу, вядома, можна падрыхтавацца да язды на лыжах, напрыклад, на веласіпедзе і бегам. Добры трэнінг – таксама язда на ролікавых каньках.

 

Выбар месца

Бег на лыжах праводзіцца ў не вельмі разнастайным месцы.

 

Карыстайся вызначанымі трасамі. Можаш таксама сам пракласці шлях, але для гэтага патрэбна мець пэўны вопыт язды на лыжах, падмацаваны адпаведнымі паўнамоцтвамі (асабліва ў горнай мясцовасці!).

З пачаткоўцамі можна лёгка прайсці ад 10 да 30 кіламетраў на працягу 3 гадзін, а з вопытнымі лыжнікамі дастаткова пераадолець такую дыстанцыю за гадзіну. Перыяд, калі найбольш снегу, гэта студзень і люты.

 

Выбар рыштунку

Лыжы

Калі не маеш лыжаў, можаш іх пазычыць. У любой мясцовасці і месцах зімовага спорту існуюць пракатныя пункты. Цана невысокая. Выбар лыжаў вельмі важны. Іх даўжыня павінна быць на 15 см (для пачаткоўцаў) ці на 30 см (для прафесіяналаў) большая за ўзрост лыжніка. Аптымальная даўжыня лыжных палак, калі ручкі (ухваты) дасягаюць вышыні локцяў.

 

Адзенне

Вельмі важны падбор адзення для бегавых лыжаў. Яно складаецца з наступных элементаў:

баваўняная майка, якая ўбірае пот і трымае цяпло, нават падчас пастою,

у залежнасці ад надвор’я апранаем кашулю ці ваўняны світэр,

ваўняная шапачка і вялікія рукавіцы, якія абараняюць рукі ад ветру,

сонечныя акуляры,

лыжныя штаны (ці якія-небудзь свабодныя штаны),

ваўняныя шкарпэткі,

таксама трэба мець ахоўнікі для абутку (якія таксама закрываюць ніжнюю частку штаноў), асабліва калі будзеце рухацца па непракладзенай трасе.

 

Не трэба апранаць лыжных камбінезонаў і куртак, хіба ж толькі метэаралагічныя ўмовы вельмі экстрымальныя.

 

Начлег

Калі плануеш начаваць у іншым месцы, чым месца, адкуль вырушаў, трэба памятаць, што ў паходзе немагчыма рухацца з вельмі вялікім багажом (асабліва не па шляхах), таму трэба прадугледзець для гэтага санкі з плоскім дном.

 

Бяспека

Апрача сталых і звычайных правілаў бяспекі, якія абавязваюць ва ўсіх паходах і ў кожнай сітуацыі, ты павінен:

даведацца, якія будуць метэаралагічныя ўмовы

распрацаваць сістэму арганізацыі дапамогі ў мясцовасці, дзе будеш прабываць з кап’ём – сховішча, трывожныя тэлефоны, пункты першай дапамогі...

мець пры сабе запісаныя нумары тэлефонаў трывогі – першай дапамогі, шпіталю, міліцыі і г.д.

дакладна і рэгулярна выконваць усе правілы карыстання шляхамі

мець добра абсталяваную аптэчку і не забыцца на крэмы, якія ахоўваюць твар і вусны ад марозу, сонца і г.д.

падчас жыцця ў гарах трэба мець квадрат чырвонага матэрыялу (альбо лепш ярка-аранжавага), каб у выпадку чакання дапамогі, магчы даваць ім бачныя знакі здалёк

заўсёды мець для ўсяго кап’я крыху салодкай ежы (сухія фрукты, кавалкі цукру, шакалад), так званы “недатыкальны запас”, які ў выпадку стомы вельмі спатрэбіцца.

 

З

 

Ялёныя Гусары

 

    ШТО ТАКОЕ ГУСАРСКАЕ КАП’Ё?

 

Кап’ё, якое дзейнічае з адвагай.

У кап’і вырашаеце, што дасягнеце высокага тэхнічнага ўзроўню,

які змабілізуе ўсё кап’ё і які будзе рэалізаваны за кароткі час

(максімум 3 дні): гэта, так бы мовіць, аднаразовая “акцыя штурму”.

Добрае выкананне задання патрабуе ад кап’я і кожнага

з хлопцаў дакладнай і вялікай падрыхтоўкі на працягу некалькіх месяцаў.

Вось некалькі прыкладаў таго, што ўжо было зроблена скаўтамі ФСЕ:

рэйд па азімуце на адлегласць 50 км за 3 дні

рэйд на бегавых лыжах на працягу 3 дзён

рэйд вытрымкі на працягу 2 дзён

пераадоленне горнай паласы на горных веласіпедах за 3 дні

экспедыцыя на веласіпедах 150 км за 3 дні

будоўля вежы вышынёй 8 метраў за 3 дні

будоўля гнязда кап’я толькі з дапамогай драўляных сувязей і без вяровак за 3 дні

усталяванне эстафеты аптычнай азбукі Морзе ў прасторы 15 км і перадача звесткі з 25 літар за час, меншы за 20 мін.

пошук на прасторы 25 км адбітка рукі на траве

правядзенне 3 поўных дзён на плыце на возеры (не сходзячы на сушу)

стварэнне відэафільму пра скаўтынг

адаптацыя кніжкі “Крыжакі” з дапамогай тэатральнага мастацтва і яе паказ

пабудова вігваму і жыццё ў ім 36 гадзін

выдавецтва на летніку газеты (рэдакцыя, друк) на працягу наступных 3 дзён

будоўля тэлеграфу і ўсталяванне камунікацыйнай сеткі ў лагеры

правядзенне курсаў Першай Дапамогі на высокім узроўні. Няма іншых межаў, чым межы вашага ўяўлення, вашай адвагі... і вашай кампетэнцыі, канечне!

 

ПАДРЫХТОЎКА І РЭАЛІЗАЦЫЯ ВЫКЛІКУ ПАВІННА ЗРАБІЦЬ МАГЧЫМЫМ ЗДАБЫЦЦЁ Ў ТВАІМ КАП’І АДНАГО МАЙСТЭРСКАГА ЎМЕННЯ І ТРОХ ЗВЫЧАЙНЫХ.

 

Кап’ё, якое ідзе наперад, як група злучаных паміж сабой альпіністаў

Падрыхтоўка тэхнічнага выкліку дазваляе хлопцам здружыцца і заахвочвае іх да развіцця. Недастаткова поспехаў у тэхнічным выкананні. Аднолькава важна, каб усе хлопцы з кап’я разам крочылі наперад ва ўсіх справах скаўцкага жыцця. Як група злучаных альпіністаў: калі хтосьці ўпадзе ці аслабне, спозніцца ўсё кап’ё. Таму кап’ё выконвае фармацыйны выклік: кожны працуе над ступенямі і ўменнямі, каб на працягу года зрабіць вялікі крок наперад.

    ГЭТАЕ ІМКНЕННЕ НАПЕРАД АБ’ЯЎЛЯЕЦЦА Ў СКАЎЦКІХ СТУПЕНЯХ.

ТАМУ КАП’Ё ГУСАРАЎ ТАКСАМА ПАВІННА МЕЦЬ ХАЦЯ Б АДНАГО ЦВІКА І ХАЦЯ Б ДВУХ – У СТУПЕНІ РАЗВЕДЧЫКА.

 

Кап’ё, якое сведчыць пра свае ідэалы

Гусары не толькі перамагалі ў бітвах – былі таксама і рыцарамі, якія сведчылі пра свае ідэалы.

Даўней, каб служыць у конніцы, трэба было даказаць сваё шляхецкае паходжанне.

 

           


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: