Пра рэарганізацыю і спрашчэньне савецкага апарату

і пра пашырэньне праў мясцовай улады

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту

І Савету Народных Камісараў Беларускай ССР

(вытрымкі)

Студзень 1928 г.                                                                                           г. Мінск

 

Агульныя палажэньні

Для спрашчэньня савецкага апарату, прыбліжэньня яго да насельніцтва, зьнішчэньня бюракратызму і валакіты, патаненьня апарату і вызваленьня сродкаў ад гэтага для скарыстаньня іх на індустрыалізацыю краіны, Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

1. Рэарганізаваць савецкі адміністрацыйны апарат БССР у наступным кірунку:

а) пакінуць за цэнтральным апаратам функцыі плянаваньня, рэгуляваньня, агульнага кіраваньня і кантролю, а функцыі выка­наньня дэцэнтралізаваць і перадаць магчыма большую колькасьць функцый з народных камісарыятаў у аддзелы і інспэкцыі акруговых выканаўчых камітэтаў, а з акруговых выканаўчых камітэтаў – гарадзкім саветам і раённым выканаўчым камітэтам, адпаведна пашырыўшы правы сельскіх і местачковых саветаў;

б) разьмежаваць правы і кампэтэнцыю паасобных савецкіх органаў, скасаваўшы органы, якія вядуць раўналежную работу;

в) спросьціць структуру цэнтральнага і акруговага адміністрацыйнага апарату.

 

 

Разьдзел I

Цэнтральныя органы ўлады

2. Перавесьці на функцыянальную структуру народныя камісарыты: Асьветы, Аховы Здароўя, Працы, Гандлю, Юстыцыі, Ра­бо­ча-Сялянскай Інспэкцыі, Унутраных спраў (апроч Адміністрацыйнага Кіраўніцтва) і Сацыяльнага Забясьпечаньня.

У паказаных народных камісарыятах уся праца разьмяркоўваецца паміж адказнымі выканаўцамі (інспэктарамі), падпарад­ка­ванымі безпасрэдна народнаму камісару.

3. Пакінуць калегіі толькі пры народных камісарыятах Рабоча-Сялянскай Інспэкцыі, Юстыцыі, Асьветы, Земляробства, Вышэйшага Савету Народнай Гаспадаркі і пры Цэнтральнай Статыстычнай управе.

Народны Камісарыят Унутраных Спраў

14. Зьняць з Народнага Камісарыяту унутраных Спраў наступныя функцыі, якія перадаць Арганізацыйнаму Аддзелу Прэзы­дыу­му Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту:

а) падрыхтоўку і ажыцьцяўленьне пастаноў аб перавыбарах саветаў, аб скліканьні зьездаў саветаў, сэсій, пленумаў, кан­фэ­рэнцый і г. д.;

б) інструктаваньне і кіраваньне дзейнасьцю саветаў і іх выканаўчых камітэтаў у галіне рэгулярнага правядзеньня пленумаў, пасяджэньняў прэзыдыумаў, работы камісій і сэкцый і правядзеньня справаздачнасьці ва ўстаноўленым парадку:

в) уцягненьне шырокіх мас рабочых і сялян у савецкае будаўніцтва;

г) падліку членаў саветаў і выканаўчых камітэтаў і рабоча-сялянскага актыву, а таксама выхаваньне яго;

д) кіраваньне дзейнасьцю саветаў у галіне дапамогі грамадзкім арганізацыям, такім як: сялянскія камітэты грамадзкай узаемадапамогі, капярацыя, МОПР і інш.

е) пастаноўку і вывучэньне, а таксама высьвятленьне ў друку масавай работы саветаў і савецкай грамадзкасьці.

15. Зьняць з Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў кіраваньне мясцоваю прамысловасьцю і электрычным будаўніцтвам, перадаўшы гэтую работу ў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі БССР.

16. Перадаць з Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў акруговым органам наступныя функцыі:

а) пытаньне аб прыйманьні ў грамадзянства БССР паводле існуючага агульнасаюзнага заканадаўства;

б) кіраваньне камунальнымі прадпрыемствамі акруговага значэньня, арганізацыю жылішчна-зямельнай справы, камунальнага і жылішчнага будаўніцтва і дабрабыту;

в) распрацоўку плянаў і пытаньняў дарожных пабудоў акруговага і раённага значэньня, агульны падлік шляхоў, удзел у разьмеркаваньні крэдытаў, інструктаваньне і інспэктаваньне адпаведных органаў падарожным будаўніцтве, пакінуўшы за Народным Камісарыятам Унутраных Спраў адзінае плянаваньне кіраваньне дарожнаю справаю ў БССР, удзел у разьмерка­вань­ні крэдытаў паміж акругамі, выпрацоўку тыпаў пабудоў, а таксама будаўніцтва рэспуб­лі­канскага значэньня;

г) беспасрэднае кіраваньне пажарнаю справаю ў акрузе, разьмеркаваньне пажарнай маемасьці ў акрузе, кіраваньне і ўтрыманьне пажарных каманд і іншых пажарных аргані­зацый;

д) праектаваньне абавязковых пастаноў, датычных будаўнічай часткі мясцовых тэхніч­ных будаўнічых норм;

е) праверку каштарысных вылічэньняў і тэхнічных умоў на прыйманьне і здачу будаўнічых работ і матар’ялаў, апроч работ рэс­пуб­ліканскага або міжакруговага значэньня, якія пакінуць за Народным Камісарыятам Унутраных Спраў;

ж) зацьверджаньне праектаў на будаваньне новых або на капітальны рамонт і перабудаваньне грамадзкіх будынкаў, сама­туж­­ных майстэрняў і прадпрыемстваў з мэханічнымі рухавікамі, гідратэхнічных, электрычных і дарожных пабудоў, вадапра­во­даў і каналізацыі дамоў і інш. дзяржаўных, камунальных і каперацыйных будынкаў, надбудоўку новых павер­хаў, апроч пабудоў, якія маюць рэспубліканскае альбо міжакруговае значэньне, а таксама пабудоў, якія каштуюць больш устаноўленай законам сумы, і вялікіх складаў для лёгкапалкіх матар’ялаў;

з) абгляд новых альбо капітальна адрамантаваных грамадзкіх будынкаў для ўстанаў­леньня магчымасьці дапушчэньня поў­най або частковай эксплёатацыі або засяленьня іх, апроч пабудоў, якія маюць рэспубліканскае або міжакруговае значэньне;

і) нагляд за выкананьнем будаўнічых плянаў раённых выканаўчых камітэтаў;

к) нагляд за правільнасьцю выдачы раённымі выканаўчымі камітэтамі і сельскімі саветамі дазволаў на капітальны рамонт і будаваньне новых будынкаў;

л) зацьверджаньне праектаў частковай забудоўкі гарадоў неакруговага значэньня і праектаў будаваньня паселішчаў сельскага тыпу, а таксама разгляд і зацьверджаньне пляні­роўкі мястэчак.

Увага. Праекты частковай забудоўкі гарадоў неакруговага значэньня канчаткова зацьвярджаюцца Рэспубліканскім Інжынерам.

м) беспасрэдны нагляд за дзейнасьцю папраўных дамоў.

Увага. Даручыць Народнаму Камісарыяту Унутраных Спраў на працягу аднаго месяца падаць праект разьмеркаваньня функцый паміж Народным Камісарыятам Унутраных Спраў і акруговымі выканаўчымі камітэтамі ў галіне кіраваньня мясцамі зьняволень­ня.

н) зьняць з Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў зацьверджаньне праектаў прамысловага будаўніцтва, перадаўшы гэта беспасрэдна Вышэйшаму Савету Народный Гаспадаркі БССР і пакінуўшы заНародным Камісарыятам Унутраных Спраў удзел у разглядзе гэтых праектаў у Вышэйшым Савеце Народнай Гаспадаркі у адносінах да пляніроўкі насельных пунктаў і супроцьпажар­най бясьпекі.

17. Перадаць Адміністрацыйнаму Кіраўніцтву Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў наступныя функцыі, якія выкон­ва­ліся іншымі яго кіраўніцтвамі: нагляд за правільнасьцю выданьня акруговымі выканаўчымі камітэтамі абавязковых пастаноў, агульны нагляд за дзейнасьцю аддзелаў запісаў актаў грамадзянскага стану і за правільным ужываньнем дырэктыў аб аддзяленьні царк­вы ад дзяржавы, зацьверджаньне статутаў таварыстваў і саюзаў, якія ня маюць на мэце атрыманьня прыбыткаў, рэспубліканскага або міжакруговага значэньня, а таксама функцыі замежнага аддзелу, апроч спраў аб прыйманьні ў грамадзянства БССР.

18. Устанавіць наступную структуру Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў:

1. Народны Камісар і яго Намесьнік,

2. Адміністрацыйнае Кіраўніцтва (Міліцыя, Крымінальны Вышук, ЗАГС і адмініст­рацыйныя спра­вы),

3. адказныя выканаўцы інспэктары: па адміністрацыйным падзеле, па камунальнай, зямельна-жы­ліш­чнай, дарожнай і пажарнай справах, па мясцох зьняволеньня,

4. Рэспубліканскі Інжынер,

5. Сакратарыят.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: