Стварэннe беларускай дзяржаунасцi (лiпень 1917-1920 гг.)

Пасля Лютаускай рэвалюцыi ажывiлася грамадска-палiтычнае жыццё краiны. Паустала пытанне аб беларускай дзяржаунасцi. Упершыню яно разглядалася на Лiпеньскiм з'езде беларускiх нацыянальных арганiзацый у 1917 г. З'езд прыняу прапанову аб аутаномii Беларусi у складзе Расii.
У вынiку Кастрычнщкай рэвалюцыi адбыуся выбар далейшага шляху развiцця краiны - заставацца Беларусi у складзе Расi, цi стаць самастойнай дзяржавай.
Першым беларускiм дзяржауным утварэннем стала ВНР (Беларуская Народная Рэспублiка). Яна была абвешчана Другой Устауной граматай 9 сакавiка 1918 г. i з'явiлася вынiкам беларускага нацыянальнага руху. Заканадаучым органам БНР стала Рада БНР, якая 25 сакавiка 1918 г. у Трэцяй Устауной: грамаце абвясцiла незалежнасць БНР. Але цi была гэта незалежнасць на самой справе? Абвяшчэнне БНР адбылося ва умовах нямецкай акупацыi. Нямецкая ваенная адмiнiстрацыя не перашкаджала Радзе ВНР займацца культурна-асветнiцкай i эканамiчнай дзейнасцю, але палiтычную падтрымку яе лiдэрам (Я. Серада, Я. Лесiк) не аказала. Германiя афiцыйна не прызнала БНР. БНР была афщыйна прызнана 8 дзяржавамi.
У снежнi 1918 г. Чырвоная армiя вызвалiла Мiнск. Закончылася нямецкая акупацыя. Разам з немцамi пакiнуу Мiнск i урад БНР. Такiм чынам, БНР праiснавала меней года. Iдэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаунасцi засталася няздейсненай.
Другiм беларускiм дзяржауным утварэннем стала БССР (Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублша). БССР была абвешчана 1 студзеня 1919 года на VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП(б) у Смаленску. На канферэнцыi былi прадстаулены усе беларусkiя камунiстычныя арганiзацыi. Старшынёй першага Часовага рабоча-сялянскага урада БССР стау З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны). 5 студзеня 1919 г. сталiцай БССР стау Мiнск. Але у гэты час у Расii iшла грамадзянская вайна. Пачалося наступление бeлапалякау i, каб адмежавацца ад буржуазнай Польшчы, была створана ЛiтБел ССР (Лiтоуска-Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка). Гэта было аб'яднанне Беларусi i Лiтгвы. яна праiснавала усяго паугода. Пасля заканчэння польскай акупацыi у Беларусi зноу была абвешчана БССР. Гэта падзея адбылася 31 лiпеня 1920 г. i увайшла у гiсторыю як другое абвяшчэнне БССР.





Культура Беларусi у X—XIII ст.

Культура Х-ХIII ст. характарызавлася высокiм узроунем развщця i цеснай сувяззю з хрысцiянствам. У гэты час на Беларусi была даволi распаусюджана пiсьменнасць. Пацверджанне таму -Барысавы камянi, якiя знойдзены на Падзвiннi. На iх значыцца iмя «Барыс», знойдзены самшытавы грэбень са славянскiмі лiтарамі, у Вiцебску i Мсцiслаулi - берасцяныя граматы. Апошнiя знаходкi сведчаць аб тым, што граматнасць была распаусюджана не толькi сярод багатых, але i сярод простага насельнiцтва гарадоу.
3 таго часу захавалiся рукапiсныя кнiгi. Гэта, напрыклад, Тураускае евангелле. Ёсць звесткi па старажытных крынiцах аб страчаным Полацкiм летапiсу. Вяршыняй мастацкай лiтаратуры усходнiх славян ранняга сярэднявечча з'яуляецца сусветна вядомае «Слова аб палку Iгаравым» невядомага аутара. У iім ёсць звесткi аб Полацкiм княстве. Рукатсныя кнiгi пiсалiся пры манастырах i царквах.
3 прыняццем хрысщянства на Беларусi у 992 г. стала развiвацца культавае дойлiдства. У Полацку у XI ст. пры Усяславе Чарадзеi быу пабудаваны праваслауны Сафiйскi сабор. Ён меу 7 купалау. Помнikамi беларускага дойлiдства XII ст. з'яуляюцца Спaсаефрасiнеуская царква у Полацку i Каложская (Барысаглебская) царква у Гродне. Помнiкам абарончага дойлiдства з'яуляецца Белая вежа, пабудаваная у XIII ст. у г. п. Камянец Брэсцкай вобласцi. Яе вышыня 30 м, таушчыня сцен -2,5 м, сцены прарэзаны байшцамi.
Шэдэурам старажытнага прыкладнога мастацтва стау крыж Ефрасiнii Полацкай, зроблены у 1161 г. Лазарам Богшам. Вышыня крыжа - 51 см, таушчыня - 1,5 см. Паверхня пакрыта залатымi пласщнамi. Зроблены ён з трывалага дрэва. У час Вялiкай Айчыннай вайны крыж знiк. У 1997 годзе сучасны мастак Мiкола Кузьмiч зрабiу точную яго копiю, якая змешчана у Спаса Ефрасiнеускую царкву.
Выдатнымi асветнкамi i рэлiгшнымi дзеячамi XII ст. былi Ефрасшня Полацкая, Kiрыла Тураускi, Клiмент Смаляцiч. Заснаваны Ефрасiняй Полацкай манастыр стау цэнтрам асветы у Полацкiм княстве. Яна першая жанчына з усходшх славян, якая кананiзавана у святыя. Kiрылу Тураускага называлi Златавустам за яго «словы» звароты да вершкау, якiя былi уяуленнем высокой духоунай культуры. Вялiкiм кнiжнiкам быу ураджэнец Смаленска Клiмент Смаляцiч. Усе яны спрыялi распаусюджванню асветы i духоунасцi на беларусkiх землях.
Такiм чынам, культура X-XIII ст. пакiнула нам багатую спадчыну.







Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: