Iндустрыялiзацыя i калектывiзацыя у БССР. Галоуныя выннiкi

У снежнi 1925 г. на XIV з'езде ВКП(б) узяты курс на сацыялiстычную iндустрыялiзацыю. Iндустрыялiзацыя - пераход да машыннай тэхнiкi, развiццё у першую чаргу цяжкай прамысловасщ, як галiны, якая вызначае эканамiчны патэнцыял краiны.
Першыя крокi iндустрыялiзацыi на Беларусi, былi зроблены ужо у 1925-1928 гг. Мiнсkiя заводы «Энергiя», «Камунар» паклалi пачатак станкабудаванню, а пабудаваная у 20 км ад Оршы Арахоуская БелДРЭС уздыму энэргетыкi. У далейшым iндустрыялiзацыя здзяйснялася па пяцiгодках (1-1928-1932, II-1933-1937, III.з 1938 г.).
Асаблiвасцю iндустрыялiзацыi на Беларусi было развiцё пераважна лёгкай прамысловаецi (група Б). У асноуным яна развiвалася на мясцовай сыравiне. Гэта харчовая, тэкстыльная, папяровая, дрэваапрацоучая прамысловасць. Але узнiклi i новыя галiны: машынабудаванне, станкабудаванне, вытворчасць радыёапаратуры. Выраблялi цэмент, цэглу, хiмiчныя угнаеннi. У гады iндустрыялiзацыi пабудаваны Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, Крычаускi цэментны завод, Мiнскi радыёзавод, кандытарскiя фабрыкi «Камунарка» у Мiнску i «Спартак>> у Гомелi i iнш.
Нягледзячы на гэтыя пocпexi i разгортванне сацыялiстычнага спаборнiцтва, прадукцыйнасць працы павялiчылася усяго у 2 разы. У гады iндустрыялiзацыi пагоршылася становiшча сялян, прадукты працы якiх iшлi на iндустрыялiзацыю.
Курс на калектывiзацыю быу узяты у снежнi 1927 г. на XV з'ездзе ВКП(б). Калектывiзацыя - працэс аб'яднання аднаасобных сялянскiх гаспадарак у калектыуныя гаспадаркi.
Спачатку калектывiзацыя была добраахвотнай. Сялянам прапаноувавалi розныя формы каапeрацыi, жадаючыя маглi уступаць у кагасы i саугасы. Але к 1928 г. калгасы складалi толькi 1%. Краiне ж былi патрэбны сродki для iндустрыялiзацьп. Таму было вырашана аб'яднаць ycix сялян у калгасы i саугасы з тым, каб дзяржава магла распараджацца сельскагаспадарчай прадукцыяй. Так з 1929 г. пачынаецца гвалтоуная калектывiзацыя, якая у асноуным завяршаецца к 1932 г. У вынiку, калектывiзацыя, па сутнасцi была падменена «расkулачваннем». У кулакоу, тых хто не хацеу уступаць у kалгасы, адбiралi маёмасць i высылалi у Сiбiр. На тых, хто выступау за выканане добраахвотнасцi i паслядоунасцi у правядзеннi калектывiзацыi, навешвалi ярлык «прышчэпаушчыны». Д.Ф. Прышчэпау - нарком земляробства БССР. Ён выступау за захаваннe хутароу, добраахвотнасць калектывiзацыi.
У вынiку у гады калектывiзацыi быу рэпрэсiраваны кожны 6-ты сялянiн Беларусi. Сяляне былi аб'яднаны у калгасы i саугасы, былi лiквiдаваны хутары. Такiя галоуныя вынiкi iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi на Беларусi.







Дзяржауна-палiтычнае i гаспадарчае развiццё Вялiкага княства Лiтоускага у другой палове XIV—XV ст. Крэуская унiя

У другой палове XIV-XV ст. асноунымi галiнамi гаспадаркi •з'яулялiся земляробства i жывёлагадоуля. Зямля належыла феaодалам. Буйшейшым феадалам была дзяржава, якая мела вялiкiя зямельныя абшары. Галоуным уладальнikам дзяржауных зямель з'яyляуся сам вялiкi князь. Буйнейшых землеуладальнiкау называлi магнатамi, сярэднiх i мелкiх — шляхтай. 3 XV ст. шляхтай сталi называць увесь клас феадалау. Панская гаспадарка мела натуральны характар. Фальваркi (гаспадаркi, разлiчаныя на рынак) у kанцы XV ст. з'яулялicя спарадычнымi. На панскай гаспадарцы працавалi за-лежныя сяляне. Прывiлей Казiмiра 1447 г. паклау пачатак запрыгоньванню сялянства. Прыгонныя сяляне - гэта сяляне, якiя не мелi сваей зямлi i асабiста залежылi ад феадала. Яны выконвалi павiннасцi - паншчыну i аброк. Грашовы аброк - чынш, данiна прадуктамi - дзякло.
У гэты час адбываецца рост гарадоу i мястэчкау. У гарадах працавалi рамеснiкi-ганчары, ювелiры, шауцы, кавалi i iншыя. Нязменным спадарожнiкам рамяства з'яуляуся гандаль. Адзiн-два разы у тыдзень праводзiлiся таргi. У буйнейшых гарадах адзiн раз у год адбывалiся ярмаркi. На гарадскiх рынках iшoy гандаль памiж гарадамi i вескамi.
Дзяржауна-палiтычнае жыццё у другой палове XIV-XV ст. звязана з прауленнем вялiкага князя Альгерда (1345-1377) i Ягайлы (1377-1392). Калi Альгёрд праводзiу палiтыку збiрання тэрыторыi вакол Вiльш, то Ягайла не стау пераемнiкам гэтай палiтыкi. Актывiзацыя захопнiцкай палiгыкi крыжакоу падштурхнула ВКЛ да саюза:з Польшчай. У 1385 г. Ягайла заключыу Крэускую унiю з Польшчай. Ажанiушыся з польскай каралевай Ядзвiгай, ён стау польскiм каралём i прыняу каталiцызм. Гэту падзею можна лiчыць часам змянення палiтычна-прававога становiшча беларускiх зямель. Праваслауная знаць беларускага паходжання ставiлася у няроунае становiшча з феадаламi каталiцкай веры. Гарадзельскi прывiлей 1413 г. не дазваляу праваслаунай знацi займаць пасады у дзяржауным Kipаваннi. Гэта вызвала незадавальненне у ВКЛ. Першым адкрыта выступiу cупраць гэтага стрыечны брат Ягайлы князь Вiтаут. У 90-я гг. XIV ст. ён узнавiу незалежнасць ВКЛ.




Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: