Становiшча Заходняй Беларусi (20—30-я гг.). Уз'яднанне бeларуcкага народа

Пасля савецка-польскай вайны па Рыжскаму Mipy (18 са-кавiка 1921 г.) Заходняя Беларусь аказалася у складзе Польшчы. Палякi называдi гэтую тэрыторыю «крэсамi усходнiмi». Назва «крэсы» - ускраiна, адпавядала эканамiчнаму становiшчу Зах. Беларусi. Яна з'яулялася аграрна-сыравiным прыдаткам Польшчы., рынкам танных рабочых рук i збыту прадукцыi. У параунанш з БССР Зах. Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыi у 9 разоу меньш, хоцъ па тэрыторыi i наеельнiцтву яны былi амаль роуныя. Адсутнасцъ прамысловасцi вяла к беспрацоую, а гэта вымушалa беларусау эмiгрыраваць у Канаду, Францыю i iншыя дзяржавы. Акрамя таго, праводзiлася палiтыка паланiзацыi (насаджэнне польскай мовы i культуры).
У Заходяяй Беларусi польскi урад пасяляу асаднiкау - былых польсkiх афiцэрау. iм давалiся тут землi, за кошт зямель сялян. Аcаднiкi практычна здзяйснялi надзор за благанадзейнасцю наcельнiцтва. Тэрыторыя Заходняй Беларусi з'яулялася «санiтарным кардонам», тут праводзiтся палiтыка санацыi аздараулення ад камунiстычнвх iдэй.
У Заходняй Беларусi разгарнууcя масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Барацьба набыла партызанскi характар. Яе узначальвала КПЗБ (В. Харужая, С.
Прытыцкi) i нацыянальныя партыi i арганiзацыi. Польскi урад вымушаны быу увесцi на тэрыторыю Заходняй Беларусi войскi.
1 верасня 1939 г. Гiтлер напау на Польшчу. Пачалася другая сусветная ваттна. У адпаведнасцi з дамоуленасцю на пакту Молатава-Рыбентропа, 17 верасия 1939 г. савецкiя войскi уступiлi у Заходнюю Беларусь, пачалося яе далучэнне да Савецкай. 28-30 кастрычнiка 1939 г. у Беластоку прайшоу Народны сход. Ён вынес рэзалюцыю аб уваходзе Зах. Беларусi у склад БССР. 12 лiстапада Вярхоуны Савет прыняу рашэнне аб далучэннi Заходняй Беларусi да БССР. Такiм чынам, адбылося уз'яднанне беларускага народа.





Прычыны утварэння Рэчы Паспалiтай. Барацьба за дасягненнe самастойнасцi Вялiкага княства Лiтоускага. Статут 1588 г.

1 лiпеня 1569 г. была падпiсана Люблiнская унiя памiж Польшчай i Вялiкiм княствам Лiтоускiм. Утварылася Рэч Паспалiтая.
Сярод прычын yнii 1569 г. адной з самых важных было жаданне пануючага класа ВКЛ, дробнай i сярэдняй шляхты, займець шляхецшя вольнасцi, якiя мела польская шляхта. Але усе ж галоунай прычынай аб'яднання стала цяжкае знешне-палiтычнае становiшча ВКЛ. Iшла Лiвонская вайна памiж Маскоускай дзяржавай i ВКЛ (1558-1583). Войскамi Iвана Грознага быу захоплены Полацк. Сiлы ВКЛ былi на мяжы магчымасцi, княству патрабавауся саюзнiк у барацьбе. У гэтай сiтуацыi позiрк быу кiнуты на захад, таму што княства мела вопыт унутраных саюзау з Польшчай (Крэуская унiя 1385). Да таго ж, Польшча сама дамагалася унii. Па-першае, шмaтлiкая шляхта iмкнулася абагацiца за кошт зямель ВКЛ, набыць новыя пасады. Па-другое, Польшча з'яулялася самай моцнай каталiцкай дзяржавай ва Усходняй Еуропе i яна iмкнулася распаусюдзiць каталiцызм на беларускiя, украiнскiя, рускiя землi.
Пасля падпiсання Люблiнскай унii вышэйшым органам улады станавiуся агульны сейм, якi збiрауся на тэрыторыi Польшчы. Выключна да кампетэнцыi Рэчы Паспалiтай адыходзiла внешняя палiтыка. У ВКЛ поунасцю захоувауся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадауства, суд, свая пячатка i войска. Але мясцовыя магнаты гублялi свае першанства у краiне. Для шырокага ж кола шляхты паустау канкурэнт на валоданне землямi польская шляхта. Шляхта ВКЛ змагаецца за самастоинасць. Любое выступление лiгоускага боку за аднауленне незалежнасцi заканчвалася значнымi уступкамi Вялiкаму княству Лiтоускаму. На працягу 70-80 гг. XVI ст. у ВКЛ рэгулярна збiралiся агульнадзяржауныя сеймы. 3 пачатку 80-х гг. у княстве пачынае дзейнiчаць Галоуны трыбунал.
Але самым моцным усплёскам дзяржаунай незалежнасцi ВКЛ было прыняцце Статута 1588 г., якi па сутнасцi, скасоувау многiя пастановы Люблiскай унii. У тым лiку ён не дазваляу палякам мець землi i займаць пасады у ВКЛ.
Такiм чынам, пасля заключэння Люблiнскай унii, ВКЛ захоувала пэуную самастойнасць у складзе Рэчы Паспалiтай.





Грамадcка-палiтычнае жыццё у БССР у канцы 20-х - 30-я гг.

У канцы 20-х — 30-я гг. у Савецкай Беларусi усiльвауся таталiтарны рэжым форма дзяржаунай улады, пры якой ажыццяуляецца поуны (татальны кантроль над усiмi сферамi жыцця грамадства. У краiне умацоуваецца культ асобы Сталша. Культ асобы - узвялiчванне ролi аднаго чалавека, прытсванне яму вызначальнага уплыву на ход гiстарычных падзей.
У гэты час страцiлi сваю ролю Саветы i грамадскiя арганiзацыi. Узрасла роля НКУС (Народнага камiсарыята унутраных спрау). Ва умовах аднапартыйнай сiстэмы забаранялiся дэмакратычныя арганiзацыi. Правы i свабоды грамадзян, абвешчаныя у Канстытуцыi СССР 1936 г. i Канстытуцыi БССР 1937 г., на самой справе не ажыццяулялiся. Абуральным парушэннем правоу чалавека з'яулялiся рэпрэсii. Рэпрэсiям падвяргалiся многiя дзяржауныя i палiтычныя дзеячы.У 1937 г былы пушчана у ход версiя аб тым, што у Беларусi дзейнiчае нацыянальна-фашысцкая арганiзацыя на чале з кiраунiком рэспублiкi М.Ф. Гikалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам i iнш. Усе яны падверглiся рэпрэсiям.
У 30-я гг. на беларускую iнтэлiгенцыю павесiлi ярлык «нацдэмаушчыны» («нацыянальнага дэмакратызму»). Iх абвiнавачвалi у антысавецкай дзейнасцi з мэтай рэстаурацыi капiталiзму. Ахвярамi сталi З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны), У.М. Iгнатоускi, В.Ю. Ластоускi, I.I. Галубок. Сфабрыкавана паклёпная кампанiя супраць неiснаваушага «Саюза вызвалення Беларусi» (СВБ). Было асуджана 90 чалавек, галоуным чынам работнiкау культуры, навукi, мастацтва. Кiраушцтва «Саюзам вызвалення» прыпiсвалася Янку Купалу. Толькi спроба самагубства выратавала яго ад рэпрэсii. У лагерах i турмах загiнула больш 50 пiсьменнiкау, у тым лiку Максiм Гарэцкi, Мiхась Чарот i iнш.
Месцам масавых растрэлау i захавання савецкiх грамадзян у 1937-1941 гг.. стала урочышча Курапаты каля Мiнска. Органамi НКУС БССР тут было растрэляна больш 30 тыс. чалавек. На месцы растрэлу створаны мемарыял.
Такiм чынам, у канцы 20-х - 30-я гг. у БССР усталявауся таталiтарны рэжым, якi суправаджауся масавымi рэпрэсiямi.






Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: