Палiтыка беларусiзацыi у 20-х гг. Культурныя пераутварэннi у 30-я гг

Беларусiзацыя палiтыка нацыянальна культурнага будаунiцтва на Беларусi, якая праводзiлася афiцыйнымi уладамi у 20-я гг. Беларусiзацыя прадугледжвала адраджэнне беларускай нацыi, яе мовы, культуры.
У перыяд беларусiзацыi навучэнне у школах пераводзiлася на беларускую мову. К 1928 г. 80% школ было беларускамоунымi. На беларускую мову пераводзiуся дзяржауны апарат i часцi Чырвонай Армii. Вылучалiся беларусы на адказную работу. Стваралася сiстэма вышэйшай адукацыi. У 1921 г. адкрыуся Беларускi дзяржауны унiверсггэт (БДУ 1м. УЛ. Ленша) у Мiнску. Першым рэдактарам БДУ быу акадэмik У.1. Пiчэта. Адкрыты у 1922 г. Iстытут беларускай культуры (iнбелкульт). Ён займауся навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнню Беларусi. Яго узначалiу гiсторык У.М. Iгнатоускi.
У 1929 г. Iнбелкульт быу рэарганiзаваны у Беларускую акадэмiю навук. У час беларусiзацыi павялiчыуся выпуск беларускiх газет, часопiсау. Развiвалася беларуская лiтаратура i гiсторыя. Я. Колас Haпicay паэму «Новая зямля». З'явiлiся творы К. Чорнага, М Лынькова, К. Крапiвы.
Беларусiзацыя - гэта не толькi росквiт беларускай культуры, але i свабоднае развiццё ycix нацыянальных культур. Так, дзяржаунымi у той час былi аб'яулены чатыры мовы - беларуская, руская, польская, яурэйская.
Вядомымi дзеячамi беларусiзацыi з'яуляюцца У.Л. Галубок -kiраунiк беларускага дзяржаунага вандроунага тэатра, Ю.В. Тарыч - рэжысёр першага беларускага мастацкага фiльма «Лясная быль». Значнай падзеяй у развiццi беларускай культуры стала лiквiдацыя непiсьменнасцi.
Але перыяд беларускага адраджэння быу нядоугiм. 3 1929 г. пачынаецца згортванне беларусiзацыi. У 30-я гг. праводзiцца культурная рэвалюцыя, назiраецца iдэалагiзацыя культуры, яe падпарадкаванне афiцыйнай партыйнай iдэалогii. У 1933 г. праведзена рэформа беларускай мовы, яе наблiжаюць да рускай, Скарачаюць колькасць беларускамоуных школ, выданняу беларускiх кнiг. газет, змяняюцца кiраунiкi беларускага паходжання, такiм чынам, праводзiлiся меры контрбеларусiзацыi.
К поспехам культурнага развiцця у 30-я гады можна аднесцi увядзонне усеагульнага пачатковага навучання. У 1932 г. была адкрыта Беларуская дзяржауная кансерваторыя. Праз год Беларусki тэатр оперы i балета. Пастаулена опера аднаго з заснавальнiкау беларускага опернага мастацтва А. В. Багатырова «У пушчах Палесся». Рэвалюцыйнай тэматыцы прысвячалi свае карцiны беларускiя мастакi Я. А. Зайцау i В. В. Волкау.
У 30-я гг. адбылiся змены у архiтэктурным аблiччы 6еларускiх гaрадоу. Вядомаму архiтэктару I.P. Лангбарду належаць будынкi Дома урада, Дзяржаунага тэатра оперы i балета, Дом афiцэрау у Мiнску, Дома Саветау у Магiлёве.
Такiм чынам, развщцё культуры у 20-30-я гг. можна падзялщь на два перыяды: у 20-я гг. праводзшася палiтыка беларусiзацыi, у 30-я гг. - культурная рэвалюцыя.









Адносiны Вялiкага княства Лiтоукага з Тэутонскiм Ордэнам i Залатон Ардой. Грунвальдская бiтва

У XIII-XIV ст. Вялikае княства Лiтоускае змагалася з крыжакамi i мангола-татарамi. Найбольш небяспечным быу Тэутонскi ордэн. Яго агрэсiя iшла пад знакам распаусюджвання каталiцызму, анямечання славяна-балцкага насельнiцтва. Многiя сыны Беларусi праславiлiся у барацьбе з крыжакамi. У 1314 г. Давыд Гарадзенскi (ваявода Гароднi) разбiу крыжакоу, якiя напалi на Навагрудак. Яго дружына разбiла крыжакоу, якiя асаджалi Пскоу. Загiнуу Давыд Гарадзенскi у 1324 г. у час паходу на нямецкую крэпасць Брандэрбург.
У барацьбе з крыжакамi прайшлi апошнiя гады княжання Гедымiна. Ён загiнуу ад нямецкага ядра у час асады нямецкай крэпасцi Баербург. Пасля смерцi Гедымiна справу абароны Вялшага княства Лiтоускага працягвау яго сын Альгерд. Акрамя крыжацкай агрэсii, яму прыходзiлася адбiваць мангола-татарскiя набегi. Так, у 1348 г. войска Вялikага княства Лгтоускага атрымала перамогу над крыжакамi на рацэ Стрэве. У 1362 г. князь Альгерд разбiу мангола-татарскае войска у бiтве на рацэ Сiнiя Воды. I, хаця перыядычна мангола-татары яшчэ здзяйснялi набегi на беларускiя землi, мангола-татарскае iга тут устаноулена не было.
15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам (тэр. Польшчы) адбылася рашаючая бiтва памiж аб'яднаным польска-вялiкакняжацкiм войскам i Тэутонскiм ордэнам. Kiравалi саюзным войскам польскi кароль Ягайла i вялiкi князь Лiтоускi Вiітаут. У бai загiнуу вялiki магiстр ордэна Юнгiнген. Армiя ордэна практычна пераcтала iснаваць. Такiм чынам, Грунвальдская бiтва прыпынiла агрэсiю Тэутонскага ордэна на усход.




Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: