Культура i царква у Беларусi у XVI — першай палове XVII ст

XVI — першай палове XVII ст. увайшлi у гiсторыю Беларусi як Час найвялгкшага культурнага уздыму. Гэта эпоха Адраджэння на Беларусi.
Найбольш значнай з'явай культурнага жыцця Беларусi пачатку XVI ст. стала дзейнасць беларускага друкара, ураджэнца Полацка Францыска Скарыны. Першую сваю кнiгу, «Бiблiю», ён надрукавау у Празе 6 Жнiуня 1517 г. У 1520 г. Скарына заснавау друкарню у Вiльнi i выдау тут «Малую падарожную кнiжку», «Апостал». Яны былi адрасаваны, перш за усе, свецкаму чытачу. Здабытак Скарыны налiчвае 25 выданняу, i усе яны адмечаны высокай тэхнiкай выканання.
Прадаужальнiкамi справы Ф. Скарыны сталi Сымон Будны i Baciль Цяпiнскi. Сымон Будны у 1562 г. адкрыу друкарню у Нясвiжы, там быу выдадзены яго славуты «Катэхiзiс». Гэта была першая беларускамоуная кнiга, выдадзеная на тэрыторыi Беларусi.
Эпоха Адраджэння на Беларусi - гэта эпоха станаулення i развiцця беларускай мовы, нацыянальнай пiсьменнасцi i лiтаратуры. Культура гэтага часу была цесна звязана з царквой. Пачатковыя школы iснавалi пры царкоуных брацтвах. Брацтвы нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi праваслаунага на-сельнiцтва гарадоу. У 1570 г. у Вiльнi пачау дзейнiчаць езуiцкi калешум - першая у Беларусi вышэйшая навучальная установа (з 1803 г. — Вiленскi унiверсiтэт). Высокi узровень пачатковай адукацыi на Беларусi давау магчымасць беларускай моладзi паступаць ва унiверсiтэты Германii, Аустрыi, Iталi, Францыi.
Многiя славутыя беларусы у гэты чaс набывалi вядомасць у свеце. Лiгаратурным шэдэурам стала паэма Мiколы Гусоускага «Песня пра зубра», выдадзеная у 1523 г. У паэме апяваецца велiч народа i хараство прыроды Беларусi. Угэты ж час Ян Biслiцкi стварае гiстарычную паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора -- Грунвальдская бiтва. Гераiчная эпiчнасць -- галоуная рыса беларускай лiтаратуры XVI ст.
На працягу двух стагодзяу «Граматыка» Мялецiя Сматрыцкага служыла падручнiкам усяму усходнеславянскаму мiру. Па ей пасцiгау граматыку вялiкi рускi вучоны Ламаносау. Вянцом еурапейскай прававой думкi стау Статут ВКЛ 1588 г., якi быу падрыхтаваны i выдадзены Львом Сапегам.
Эпоха Беларускага Адраджэння пакiнула нам велiчавыя помнiкi архiтэктуры. Мiрскi замак (XVI ст.), дварцовы ансамбль Радзiвiлау у Нясвiжы (XVII ст.). Гатычны стыль тут спалучаец-ца з мясцовымi асаблiвасцямi. У выяуленчым мастацтве важную ролю адыгрывау iканапiс. Распаусюджвауся партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра.
XVI стагоддзе - гэта час з'яулення унiяцкай царквы на Беларусi. Берасцейская царкоуная унiя 1596 г. аб'яднала каталщкую i праваслауную цэрквы на тэрыторыi Рэчы Пас-палiгай. Новая, унiяцкая царква Беларусi прызнавала вяршэнства папы рымскага, захаваушы традыцыйную абраднасць усходняй царквы. Рэфармацыя, якая ахапiла у XVI ст. Заходнюю Еуропу, у Беларусi распаусюдзiлася толькi сярод вышэйшых колау грамадства. Таму на беларускiх землях шырокага уплыву яна не атрымала.
Такам чынам, у XVI - першай палове XVII ст. на Беларусi назiрауся росквiт культуры i распаугюджвалася унiяцтва.









Пачатак Вялiкай Aйчыннай вайны. Абарончыя бai на тэрыторыi Беларусi Усталяванне акупацыйнага рэжыму

22 чэрвеня 1941 г. гiтлераускiя войскi вераломна напалi на Савецкi Саюз. У адпаведнасцi з планам «Барбароса» ставiлася задача разграмiць Савецкi Саюз у «маланкавай вайне» i завяршыць кампашю да зiмы - за 3-4 месяцы. Асаблiвае значэнне гiтлерауckае камандаванне надавала групе армiй «Цэнтр», якая дзейнiчала на галоуным стратэгiчным накiрунку -- маскоускiм. Шлях на Маскву пралягау па Беларусi
Першымi сустрэлi ворага пагранiчнiкi. На працягу месяца абаранялася Брэсцкая крэпасць. Узначалiлi гераiчную абарону капiтан I.M. Зубау i камiсар Я.М. Фамiн. Абаронай усходняга форта кiравау П.М. Гаурылау, заходняга •- A.M. Кiжаватау. Маёру Гаурылаву i лейтэнанту Кiжаватаву было прысвоена званые Героя Савецкага Саюза.
У раёне Астрашыцкага Гарадка на подступах к Мiнску трымала абарону 100-я стралковая дывiзiя генерала I.M. Русiянава. 100 нямецкiх танкау знiшчана тут «шкляной артылерыяй» - бутэлькi з гаручай сумессю. Негледзячы на упартае супрацiуленне, 28 чэрвеня 1941 г. фашысты захапiлi Мiнск.
У лiпенi пачалася 23-х дзeнная абарона Магiлёва. Гераiчна змагалiся байцы над камандаваннем С.Ф. Куцепава. Пазней Канстанцш Сіманау, удзельшк баёу пад Магшёвам, раскажа аб гэтым у рамане «Жывыя i мёртвыя». Пад Магiлёвам упершыню з пачатку вайны была створана непрырыуная лiнiя абароны. 14 лiпеня пад Оршай былi апрабаваны рэактыуныя мiнамёты • «кацюшы». Батарэяй камандавау I. A. Флёрау.
Пад ударамi перавышаючых сiл працiунiка войскi ЗахАВА (Заходняй асобай ваеннай акругi) вымушаны былi адступаць. 19 жнiуня захоплены Гомель. К канцу жнiуня 1941 г. была акупiравана уся тэрыторыя Беларусi. Усталявауся нямецкi акупацыйны рэжым, «новы парадак» сiстэма палiтычных, iдэалагiчных, эканамiчных i ваенных мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяу, знiшчэнне людзей.
Па плану «Ост» 75% беларусау i 100 % яурэяу належала знiшчэнню.Праводзiлася палiтыка генацыду. У Беларусi было створана 260 лагерау смерцi. Лагер Малы Трасцянец у 10 км ад Мiнска стаяу на трэцiм месцы пасля Асвенцыма i Майданака па колькасщ знiшчаных - 206500 чалавек. Яурэйскае насельнiцтва Беларусi зганялася у спецыяльныя месцы пражывання - гета. Усяго на Беларусi было 70 гета.
22 сакавша 1943 г. фашысты спалiлi жывымi ycix жыхароу вёскi Хатынь. Загiнула 149 чалавек, у тым лiку 76 дзяцей. Лес Хатынi раздзялялi 628 вёсак Беларусi. Усяго у рэспублiцы было знiшчaна больш як 2 млн. 200 тыс. чалавек.
Такiм чынам, дзвухмесячныя абарончыя баi Савецкiх войскау на тэрыторыi Беларусi сарвалi план «маланкавай вайны», далi магчымасць сканцэнтраваць рэзервы на подступах да Масквы. На акупiраванай тэрыторыi Беларусi быу устаноулены жорткi акупацыйны рэжым.









Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: