Культура Беларусi у другой палове XVII—XVIII ст

Адметнымi рысамi культуры гэтага перыяду было узмацненне паланiзацыi, выцясненне беларускай мовы польскай, распаусюджванне iдэй Асветнщтва.
У 1773 г., каб рэфармаваць школу, у Рэчы Паспалiтай ствараецца Адукацыйная камiсiя першае у Еуропе
мiнiстэрства адукацыi. За 20 гадоу дзейнасцiі камiсii у Беларусi было адкрыта 20 школ, Адзiнай вышэйшай установай на Беларусi быу Вiленскi унiверсiтэт (тады ён называуся вышэйшай школай ВКЛ). Рэформа адукацыi 70-80-х гг. XVIII ст. зрабiла школу больш свецкай. Другая палова XVII-XVIII CT. Пакiнулi нам мемуарныя творы, аутары якiх iмкнуцца асэнсаваць месца сваей эпохi у гiстарычным развiццi. Ураджэнцы Беларусi узбагацiлi сусветную навуку i лiтаратуру сваiмi думкамi i творамi. Напрыклад, ураджэнец Полацка Сiмяон Полацкi пакiнуу вялiкую лiтаратурную спадчыну, яму належыць «Буквар языка славянскага», па якому вучыуся Пётр I. Сiмяон Полацкi быу яго настаунiкам.
Казiмiр Лышчынскi, выхадзец з маёнтка Лышчыцы (Берасцейшчына), за свае атэiстычныя погляды i трактат «Аб неiснаваннi бога» быу абязглаулены i спалены на кастры.
Iлля Капiевiч, ураджэнец Мсщслаушчыны, па даручэнню Пятра I выдау першы дапаможнiк па матэматыцы. Ён напiсау больш за 20 кнiг. У 1776 г. выйшла першая на Беларусі газета «Газета Гродзенская» (на польскай мове). У XVIII ст. цэнтрамі культур-нага жыцця Беларусі становяцца магнацкія рэзідэнцыі. Радзівілы, Агінскія, Сапегі запрашаюць да сябе на службу леп-шых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Шырокую вядомасць у другой палове XVIII ст. набылі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме. Таленавітых дзяцей з ліку прыгонных рыхтавалі ў музычных і балетных школах. Не-каторыя нават траплялі на стажыроўку ў Італію.Многія выха-ванцы прыгонных тэатраў услаўлялі потым сцэны Варшавы і Пецярбурга.
У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожваюць палацы і касцёлы. Магнацкія рэзідэнцыі аздабляюцца габеленамі і парт-рэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. Для канца ХУП-ХУПІ стст. характэрны стыль барока. Гэта Бярнардзінскі і Езуіцкі касцёлы у Гродне, манастырскі комплекс у Жыровіцах, Мікалаеўская царква ў Магілёве. Многія беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі палацы І храмы Маеквы з Падмаскоўя і нават Маскоўс:;ага Крамля.:
Такім чынам, негледзячы на палітыку паланізацыі, якая праводзілася на беларускіх землях у ХУІІ-ХУІП стст., майстры беларускай культуры здабывалі сабе славу не толькі на Радзіме, але і паза яе межамі.

Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у БССР

3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва рэс-публікі стала на шлях барацьбы з захопнікамі. Ужо на пяты дзень вайны на Піншчыне быў сфарміраваны партызанскі ат-рад, які ўзначаліў В.З. Корж. Першымі партызанамі, якім бы-ло прысвоена званне Героя Савецкага Саюза сталі Ц.П. Бумаж-коў і Ф.І. Паўлоўскі. Партызанскі рух на Міншчыне ўзначаліў В.І.Казлоў.
Стваральнікамі першай партызанскай брыгады (люты 1942 г.) стаў М.П. Шмыроў, легендарны Бацька Мінай. Чацвёра яго дзяцей акупанты схапілі ў заложнікі і расстралялі. Брыгада Бацькі Міная ў 1942 г. кантралявала Віцебскія (Суражскія) ва-роты - 40-кіламетровы разрыў у лініі фронта, праз які ішла су-вязь з Вялікай зямлёй. На Віцебшчыне ваяваў і П.М. Машэраў. Спачатку ён узначаліў сфарміраваны ім партызанскі атрад,.а потым стаў камісарам партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. У 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Для кардынацыі партызанскага руху 30 мая 1942 г. быў створаны ЦШПР (цэнтральны штаб партызанскага руху) на ча-ле з П.К. Панамарэнкам. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы
1943 г. партызанамі было вызвалена 60% тэрыторыі Беларусі. На гэтай тэрыторыі сфарміравалася каля 20 партызанскіх зон. Тут узнаўлялася савецкая ўлада. У 1943-1944 гг. партызаны Беларусі правялі тры этапы «рэйкавай вайны». Рэйкавая вайна - гэта масавае адначасовае разбурэнне чыгункі з мэтай дэзар-ганізацыі нямецкіх ваенных перавозак.
Усе тры гады нямецкай акупацыі ў тыле ворага дзейнічалі падполыігчыкі. Дыверсійную дзейнасць на чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. За-слонаў. Яго людзі рабілі міны, якія падкідвалі з вуглем у пара-возныя топкі.
Такім чынам, было выведзена са строю болын 200 параво-заў. Калі стварылася пагроза раскрыцця падполля, Заслонаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. У 1942 г. ён загінуў. В.З. Харужая ўзначаліла адну з падпольных груп Віцебска.
У маі 1942 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Звязда», рэдактарам якой з'яўляўся Уладзімір Амельянюк. Усяго ў акупіраваным Мінску выйшла 4 нумары «Звязды». Ар-ганізатарамі I Мінскага падполля былі: І.П. Казінец, І.І. Матусевіч. Член Мінскага падполля, урач 3 клінічнай бальніцы прафесар Я.У. Клумаў дапамагаў параненым партызанам. Аснасціў медыкаментамі і медінструментамі 2 партызанскія шпіталі. 22 верасня 1943 мінскія падпольшчыкі і партызаны здзейснілі кару над гаўляйтарам Беларусі В. Кубэ. Алена Рыгораўна Мазанік падлажыла яму ў ложак міну. Нямецкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». А ў 1974 г. Мінск быў удастоены звання Горад-Герой.
Такім чынам, барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў у Беларусі набыла масавы характар. У тыле ворага змагалася больш 1 млн. падполынчыкпў, 1255 партызанскіх атрадаў. Было створана 219 партызанскіх брыгад. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі і старыя (браты Міхаіл і Іван Цубы) і падлеткі (Марат Казей, Ціхан Баран). Не здарма нашу Беларусь называюць рэспублікай-партызанскай.

Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў XVI — XVIII ст. Урбанізацыя. Пeршыя мануфактуры.

У XVI - XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы. Фальварак - двор і гаспа-дарка феадала, прадукцыя якой прадвызначалася на продаж. Справа ў тым, што ў гэты час перад Зах. Еўропай паўстала збожжавая праблема. Гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй на заходнім рынку станавіўся ўсё больш прыбытковым.
Каб пераарыентаваць сваю гаспадарку на рынак, феадалы пачынаюць ствараць, можна сказаць, прадпрыемствы на вы-творчасці збожжа. А для гэтага трэба было прымусіць сялян працаваць на зямлі. У сувязі з гэтым, пачынаецца рэар-ганізацыя панскага двара ў фальварак. Фальваркавая гаспадар-ка мела ўжо таварны характар. Засыоўвалася яна на працы прыгонных сялян, галоўнай іх павіннасцю станавілася панш-чына.
Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы паскорыла працэс запрыгоньвання сялян. (Прывілей Казіміра 1447 г. пак-лаў пачатак запрыгоньванню сялян. У статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. нормы прыгоннага права замацоўваліся.). Статут 1588 г. канчаткова запрыгоніў сялян.
Каб павялічыць прыбытковасць фальварку у 1557 г. была праведзена рэформа — «Валочная памера», ці, як яе яшчэ назы-валі, «Устава на валокі». Паводле «уставы» уся зямля дзялілася на валокі. Аднг валока складала 21,36 га. Да рэформы сяляне мелі розныя памеры зя^Ілі, а налогі за іх аплачвалі роўныя. Цяпер жа на іх накладвалі павіннасці з валокі. Гэта рэформа замацавала фальваркава-паншчынную сістэму і павялічыла прыбытковасць гаспадаркі феадала.
XVI ст. можна назваць часам урбанізацыі беларускага грамадства. Урбанізацыя (ад лацінскага слова пгЬаІшз— гарадскі)—гэта рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва.
У XVI ст. налічвалася 30 гарадоў. К сярэдзіне XVII ст. на Беларусі было ўжо 40 гарадоў. Буйнымі гарадамі з колькасцю жыхароў болын 8 тыс. былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск. Сярэднімі гарадамі з насельніцтвам 4-5 тыс. з'яўляліся Гродна, Мінск, Навагрудак і інш. Малымі гарадамі 2-3 тыс.насельніцтва былі Бабруйск, Орша, Тураў і інш.
К сярэдзіне XVII ст. у гарадах і мястэчках гарадскога ты-пу пражывала 12-13% насельніцтва Беларусі.Асноўнае на-сельніцтва гарадоў складалі рамеснікі, гандляры, купцы, сяля-не-земляробы. Адным з галоўных фактараў росту гарадоў было развіццё гандлю, рамеснай вытворчасці, яе спецыялізацыя, уда-сканаленне тэхнікі. У ХУІ-ХУІП стст. у буйнейшых гарадах рамяством займалася болын паловы жыхароў. 3 ростам гарадоў, як гандлёва-рамесных цэнтраў, гараджане імкнуліся да са-макіравання. 3 XV да першай паловы XVII ст. гарады Беларусі атрымалі права на самакіраванне - Магдэбурскае права. Мінск атрымаў Магдэбурскае права у 1499 г.
У XVIII ст. у эканоміку пранікае мануфактурная вытвор-часць. Мануфактура (ад лацінскага тапнз—рука, /асінга— выраб) —капіталістычнае прадпрыемства, на якім прымянялася ручная праца і існавала падзяленне працы. Першыя беларускія мануфактуры з'явіліся ў 10-30 гг. XVIII ст. Яны былі вотчыннымі. Іх засноўвалі ў сваіх уладанпях некаторыя феадалы.
Першымі мануфактурамі у Беларусі. былі шкляная ў Налібоках (20-я г. XVIII ст.), люстраная мануфактура ў Радзівілаўскім мястэчку Ўрэчча (к. 30-х гг. XVIII ст.). Апошняя мела еўрапейскую вядомасць. Гэта было першае прадпрыемства па вырабу люстэркаў у Рэчы Паспалітай. Урэцкія майстры упрыгожвалі палацы многіх магнатаў. Ва Урэччы і Налібоках выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю. Вырабы аздаблялі гравіроўкай, размалёўвалі золатам, срэбрам і фарбамі, упрыгожвалі медальёнамі. У канцы XVIII ст. у Беларусі існавала звыш 50 прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.
Такім чынам, у ХУІ-ХУШ ст. на Беларусі адбывалася станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы, назіраўся пра-цэс урбанізацыі, узніклі першыя мануфактуры.

Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Вызваленне БССР пачалося восенню 1943 г. К канцу 1943 г. быў вызвалены паўднёвы ўсход рэспублікі з гарадамі Гомель і Мозыр. Капчатковае вызваленне Беларусі адбылося ў ходзе аперацыі «Баграціён». Аперацыя «Баграціён» (Беларуская аперацыя) праходзіла з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. К лету 1944 г. лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ - «беларускі балкон». Гітлераўскае камандаванне ўмацавала гэты выступ. Беларускія гарады ўяўлялі сабой крэпасці, якія не належылі здачы ні пры якіх абставінах. Тут была сканцантравана нямецкая група армій «Цэнтр». Лінію абароны немцы называлі «Фатэрлянд» («Айчына»). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы Германіі - праз Беларусь ішоў самы кароткі шлях да яе.
Аперацыя «Баграціён» рыхтавалася ў строгай сакрэтнасці. Днём пераганяліся пустыя эшалоны на Ўкраіну, а ўначы падвозілася ваенная тэхніка к Беларусі. Наступленне стала нечаканым для нямецкага камандавання.
У аперацыі «Баграціён» прымалі ўдзел 1-ы Беларускі фронт (камандуючы - генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-і Беларускі фронт (камандуючы - генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў), 3-і Беларускі фронт (камандуючы - генерал-лейтэнант І.Д. Чарняхоўскі), 1-ы Прыбалтыйскі фронт (камандуючы -генерал арміі І.Х. Баграмян).
Наступленне пачалося двума сыходзячымі ўдарамі праз Віцебск і Бабруйск на Мінск. 26 чэрвеня быў вызвалены Віцебск, 27 - Орша, 28 - Магілёў, 29 - Бабруйск. Пры вызваленні Оршы праславіўся 17-гадовы салдат Юрый Смірноў.
3 вызваленнем Мінска 3 ліпеня закончыўся I этап аперацыі «Баграціён». Пры вызваленні Мінска вылучыўся танкавы корпус генерала А.С. Бурдзейнага. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава. Фролікаў і Бурдзейыы сталі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска. А.С. Бурдзейнаму было дадзена права запаліць вечны агонь ля помніка Перамогі на Круглай плошчы ў Мінску.
Па ходу вызвалення беларускіх гарадоў утвараліся «катлы» -- месцы акружэння.і знішчэння буйных сіл праціўшка. 7 дзён кіпеў «Мінскі кацёл» ад Пцічы да Смалявіч. Тут была акружана 100-тысячная групіроўка праціўніка. 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс узята ў палон. 28 ліпеня савецкія войскі вызвалілі Брэст. Такім чынам, к канцу ліпеня ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1969 г. на 21 кіламетры шашы Мінск - Масква быў адкрыты Курган Славы - помнік у гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь.
Аперацыя «Баграціён» мела 4 асаблівасці:
1. Імклівасць наступлення. Наша армія праходзіла 100-200 км у дзень. Кожны дзень вызваляўся буйны населены пункт.
2. Немцы не паспявалі адступаць. Утварыліся катлы.
3. Узаемадзеянне ўсіх радоў войск.
4. Удзел у аперацыі партызан.
Беларуская аперацыя завяршылася 29 жніўня 1944 г. У выніку была вызвалена ўся Беларусь, большая частка Літвы, частка Латвіі, польскія землі к усходу ад Віслы.

Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі ў Беларусі. Далучэнне Беларусі да Расійскай Імперыі

У канцы XVIII ст. адбыліся 3-ы падзелы Рэчы Паспалітай (1772 г.,1793 г., 1795 г.) паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прычынай падзелаў з'явілася аслабленне Р.П. у выніку барацьбы магнацкіх груповак, бязладдзя, войн. Бязладдзе было выклікана залатымі шляхецкімі вольнасцямі. Шляхта магла выбіраць караля, існавала права «ліберум вета»(свабода забаро-ны), калі любы дэпутат сейма мог выказаць нязгоду з рашэннем сейма, і ў гэтым выпадку яно не прымалася. У час Паўночнай. вайны (1700-1721 гг.) Пётр I навязаў Рэчы Паспалітай пагад-ненне, па якому войска Рэчы Паспалітай скарачалася да 22 тыс. Абараніць дзяржаву гэта войска не магло. (Для параўнання: на яе межах стаялі войскі Расійскай імперыі у 350 тыс., Аўстрыі -280 тыс., Прусіі - 200 тыс.)
У 1794 г. расля другога падзелу Рэчы Паспалітай у Бела-русі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне Тадэуша Касцюшкі. Паўстанцы выступалі за «вольнасць, цэласнасць, не-залежнасць» сваёй Радзімы. Узначаліла яго шляхта. У атрады паўстанцаў уступалі касіянеры-сяляне, узброеныя косамі.
На чале паўстанцаў у Беларусі стаяў 30-ці гадовы пал-коўнік Якуб Ясінскі. Па загаду Ясінскага ствараліся парты-занскія атрады, якія здзяйснялі рэйды ўглыб тэрыторыі Бела-русі. Адзін з такіх рэйдаў праз Браслаўшчыну здзейсніў атрад пад кіраўыіцтвам Міхаіла Клеафаса Агінскага, вядомага сваім паланезам «Развітаыне з Радзімай».
Хаця напачатку ў паўстанцаў былі поспехі, але яны не вытрымалі націску царскіх войск Суворава, якія направіла на падаўленне паўстання ЕкацярынаІІ. Царызм задушыў нацыя-нальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Цяпер лёс краіны быў вырашаны. Адбыўся канчатковы падзел у 1795 г., па якому ўся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Такім чынам, аслаблеыне Рэчы Паспалітай у XVIII ст. вы-карысталі Расія, Прусія, Аўстрыя, якія падзялялі паміж сабой Рэч Паспалітую. Паўстанне Тадэуша Касцюшкі не змагло пра-духіліць падзеннэ Рэчы Паспалітай. У выніку трох падзелаў гэ-та дзяржава перастала існаваць, а Беларусь аказалась у складзе Расійскай імперыі.

Пeраход БССР да мірнага жыцця (1945 — 1953 гг.). Аднаўленне народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны адбываўся пераход да мірнага жыцця ў 1945-1953 гг. Паколькі вайна на-несла вялікія страты (у Беларусі загінуў кожны чацвёрты жы-хар, страчана звыш паловы нацыянальнага багацця, разбурана 209 гарадоў і 9200 сёл), першапачатковай задачай было ад-наўленне народнай гаспадаркі.
Асаблівасцю аднаўлення гаспадаркі БССР стала дапамога рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі, выкары-стоўванне тут часткі германскіх рэпарацый, працы нямецкіх ва-еннапалонных. Адак, асноўны цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы беларускага народа. Ужо к 1950 г. народная гаспадарка рэспублікі была адноўлена.
Пасля вайны найперш развівалася цяжкая прамысло-васць. У Мінску былі пабудаваны аўтамабільны і трактарны за-воды. Пасля вайны Мінск быў у ліку самых разбураных гарадоў СССР. У ім захавалася толькі некалькі буйных будынкаў (Дом Афіцэраў, Тэатр оперы і балета, Дом урада), людзі юціліся ў зямлянках. У сувязі з гэтым, апераджальнымі тэмпамі развівалася будаўніцтва. Амаль поўнасцю разбураная ў час вай-ны чыгунка к 1950 г. была адноўлена на 93%. Менш паспяхова аднаўлялася сельская гаспадарка. Тут сказалася палітыка су-цэльнай калектывізацыі, да таго ж дзяржава накіроўвала сродкі ў першую чаргу на аднаўленне прамысловасці. Аднак, ужо ў 1947 г. была адменена картачная сістэма.
У Заходняй Беларусі аднавіліся пачатыя да вайны індустрыялізацыя і калектывізацыя.
У грамадска-палітычным жыцці,пасля вайны назіралася узмацненне сталінскага таталітарнага рэжыму. Ва ўмовах адна-партыйнай сістэмы ўсё знаходзілася пад кантролем КПБ, пар-тыя назначала сваіх прадстаўнікоў на ўсе дзяржаўныя і кіруючыя пасады. Пасля вайны адбыліся арышты сярод інтэлігенцыі. Цяжкасці Гулага пазналі вучоны гісторык Мікалай Мікалаевіч Улашчык, пісьменнік Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Уладзімір Дубоўка і інш. Здраднікамі Радзімы аб'яўляліся ваеннапалонныя, органамі НКУС правяраліся тыя, хто пражываў на акупіраванай тэрыторыі.
Разам з гэтым, пасля ваішы аднаўлялася дзейнасць Саве-таў, развівалася культура, значнай з'явай грамадска-палітычнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 г. і ў мясцовыя Саветы ў 1948 г.
У беларускай літаратуры і мастацтве гэтых гадоў галоўнай была ваенная тэма. У 1948 г. з'явіўся першы беларускі парты-занскі раман Івана Шамякіна «Глыбокая плынь» (Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.)- Выдаюцца зборнікі паэзіі Аркадзя Куля-шова, Максіма Танка.
Мастак Волкаў (аўтар малюнкаў дзяржаўнага герба БССР 1926 I 1938 гг.) піша карціны «Мінск 3 ліпеня 1944 г.», «Студэнты». Значнай з'явай у развіцці беларускага мастацтва стала пастаноўка ў тэатры імя Я.Купалы спектакля «Пяюць
28
жаваранкі» па п'есе Кандрата Крапівы (Дзяржаўная прэмія СССР за 1951 г.); заснаванне Дзяржаўнага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча ў 1952 г. (цяпер -- акадэмічны ансамбль песні і танца РБ імя Цітовіча).
Такім чынам, дзякуючы гераічнай працы беларускага народа ўжо к 1950 г. была адноўлена народная гаспадарка рэспублікі. Развівалася беларуская культура. Але, не гледзячы на перамогу народа ў вайне, у краіне. працягвала захоўвацда сталінская таталітарная сістэма.


















































Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: