Беларусь у вайне 1812 г

У пачатку 17 ст. імператар Францыі Напалеон Банапарт заваяваў і падпарадкаваў сабе Заходнюю Еўропу (акрамя Англіі і Швецыі). На шляху да міравога панавання Напалеона стаяла Расія.
Напалеон марыў захапіць Расію, раздрабіць яе на часткі, выкарыстаць яе багацці і ваенную моц, каб сакрушыць Англію.
У ноч 12 чэрвеня 1812 г. без абвяшчэння вайны 600-тыс. армія Напалеона перайшла р. Нёман і ўторглася у рубяжы Расіі. Пачалася Айчынная вайна 1812 г. У ёй народы Расіі абаранялі незалежнасць свасн Радзімы.
На заходняй мяжы Расіі знаходзілася усяго 230 тыс. рускіх войск, падзеляных на 3 арміі. Першая армія Барклая дэ Толі знаходзілася ў Літве, другая-генерала Баграціёна-у Беларусі, трэцяя-генерала Тармасава— на Украіне. Напалеон разлічваў магутным ударам разграміць рускія арміі на мяжы. Такая бітва з перавышаючай арміяй праціўніка была для Расіі раўназначпа гібелі, і таму рускія арміі сталі адступаць на ўсход. На іх шляху ляжала Беларусь. Напалеон праследваў арміі Барклая і Баграціёна.
Адступленне рускай 'арміі супрпваджалася абарончымі баямі. У чэрвені-ліпені пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам рускія войскі нанеслі французам значны ўрон.
Пад Кобрынам, недалёка ад Брэста, рускія войскі атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона 15 чэрвеня 1812 г. У гонар гэтай перамогі тут пастаўлены помнік.
Каля вёскі Салтанаўка, пад Магілёвам, корпус генерала Раеўскага цэлыя суткі утрымліваў французаў. Гэта дазволіла арміі Баграціёна пераправіцца праз Днепр.
Рускія войскі стойка трымалі абарону пад Полацкам, каб перакрыць дарогу ворагу на Пецярбург. Тут, каля мястэчка Клясціцы, рускія войскі пад камандаваннем генерала Кульнёва прымусілі ворага адступаць. Кульнёў быў смяротна паранены ў апошні дзень Клясціцкіх баёў. Абарончыя баі На тэрыторыі Беларусі дазволілі рўскай ' арміі адарвацца ад ворага і аб'яднацца пад Смаленскам (спачатку планавалася аб'яднацца пад Віцебскам). Пасля Смалёнска рускую армію ўзначаліў 60-гадовы палкаводзец Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў (гэту функцыю раней выконваў Барклай дэ Толі). '/
Цар Аляксандр I не любіў Кутузава, але ён улічваў цапулярнасць Кутузава сярод народа. К гэтаму часу разгарнулася партызанская барацьба. Захопнікі разаралі беларускую зямлю. На плечы беларускага народа лёг цяжар забеспячэння французкай арміі прдуктамі і фуражом. У многіх беларускіх гарадах (Мінску, Барысаве, Оршы і інш.) былі пабудаваны прадуктовыя склады. Прадукты захопнікі адымалі ў насельніцтва.Многія сяляне ішлі ў партызаны. Так, усё дарослае насельніцтва вёскі Жарцы Полацкага павета стварыла партызанскі атрад начале з селянінам Максімам Маркавым. 22 партызаны атрада былі ўзнагароджаны ганаровымі крыжамі. Для абароны ад. партызан Напалеон вымушаны быў трымаць йа тэрыторыі Беларусі 30-тысячнае войска.
У той жа час большасць беларускай шляхты, якой Напалеон абяцаў абнавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. і нават стварыў часовы ўрад ВКЛ, сфарміраваў палкі (у ІХ увайшло 25 тыс. чалавек), якія ваявалі на баку французаў.
К пачатку Барадзінскай бітвы (генеральная бітва ваййы 1812 г.), якая адбылася 26 жніўня 1812 г., значная частка «вялікай арміі» ужо загінула ў баях з рускімі войскамі і партызанамі. Пад Барадзіном Напалеон не змог перамагчы. I, хаця ў пачатку верасня французкія войскі занялі Маскву, прабыўшы там 35 дзён, яны пачалі адступленне. Напалеон хацеў правесці армію па некранутым вайной месцам, але ў жорсткім баі пад Малаяраслаўцам Кутузаў перакрыў яму шлях. I адступленне адбывалася па той жа Старасмаленскай разаронай дарозе. Армія Кутузава праследвала адступленне ворага, адначасова вызваляючы ад французкіх гарнізонаў беларускія гарады. Кідаючы артылерыю, абозы, награбленае дабро, захопнікі спяшаліся пакінуць Расію. Тысячамі гіблі яны пад ударамі рускіх войск і партызан.
Пасля бітвы пад Студзёнкай (каля Барысава) 14-17 лістапада 1812 г. адыход арміі і Напалеона паратварыўся ў безладныя ўцёкі. Тут, пры пераправе французкай арміі праз Беразіну, адбылася апошняя бітва Напалеонаўскай арміі ў гэтай вайне.
Пад Студзёнкай загінула каля 25 тыс. французаў. Пераправіўся толькі Напалеон са сваёй гвардыяй. Армія
Цапалеона перастала існаваць. За межы Расіі выйшла не болыл 30 тыс. змучаных салда*-«вялікаіі арміі».
24 лістапада 1812 г. у Смаргоні Напалеон пакінуў сваю ' армію і ад'ехаў у Парыж.
Такім чынам, у вайне 1812 г. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Вайна прынесла Беларусі разбурэнні, эпідэміі, велізарныя страты ў гаспадарцы і культуры. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам, е'ле не паменшыў прыгонніцкі гнет сялян, якія дапамаглі рускай арміі.

















Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: