Трывожнае шчасце : аповесці / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 276 с

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Шулякоўскі, У. 

Жыццё за буханку хлеба: апавяданні / Уладзімір Шулякоўскі. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2016. – 152 с. – (Дзеці вайны).

Навая кніга сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Шулякоўскага «Жыццё за буханку хлеба» – гэта зборнік нарысаў і апавяданняў, у якіх расказваецца пра нялёгкае жыццё нашых суайчыннікаў падчас Другой сусветнай вайны. Асноўная прастора развіцця падзей Мінск і Смілавічы. Героі апавяданняў – людзі, у лёсы якіх нечакана ўвайшла вайна. Сярод іх нямала цікавых асоб.

У кнігу ўключаны ўспаміны пра выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя – заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Барыса Дрывоцінава.

 

Я з вогненнай вёскі… / Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 447 с.

 «Я з вогненай вёскі…» – дакументальны зборнік успамінаў, кніга-памяць пра вынішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Другой сусветнай вайны. Успаміны збіралі беларускія пісьменьнікі Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль.

У кнігу ўвайшлі сведчанні тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў. Пісьменнікі аб’ездзілі на працягу 1970–1973 гадоў 147 вёсак у трыдцаці пяці раёнах Беларусі і сабралі ўспаміны больш як трохсот непасрэдных сведкаў, якія цудам уцалелі.

Я помню ўсе…: вершы, апавяданні / укладальнікі У. Ліпскі, М. Чарняўскі. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2016. – 144 с. – (Бібліятэка часопіса «Вясёлка»).

Упершыню пад адной вокладкай сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Аўтары зборніка прайшлі праз самыя цяжкія выпрабаванні яшчэ напачатку свайго жыцця, і ў іх успамінах жыве сапраўдны подзвіг бацькоў і ўсіх дарослых, хто ў гады вайны засцерагаў дзяцей ад голаду і смерці. У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і іншых пісьменнікаў.

Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны.

 

Ярашэвіч, І.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: