Безназоўныя недьзе сьцьвярджалi, што тое, што яны граюць-сьпяваюць, можна вызначыць, даруй Божа, тэрмiнам «пост-NRM». Прычым тут НРМ?
Ну, вось возьмем да прыкладу голас Алеся Лютыча. Складана вызначыць яго, як «прыемны» цi «добры». Хутчэй «выразны», «сваеасаблiвы»... Але ж можа, можа ўзьдзейнiчаць, можа падабацца, узрушваць, увогуле здольны выклiкаць шэраг эмоцый. Апроч таго - sic! - падобны да голасу маладога Вольскага - канца 80-х - пачатку 90-х! Вось табе, бабулька, й «пост-НРМ»:)
Калi глядзець на справу шырэй, дык тое месца ў беларускай пап-музыцы, што цалкам запаўняла Мроя, спачатку зрабiлася ня надта поўным: НРМ крыху перасунула межавыя слупы й звузiла межы.
Пустэчу - яшчэ пры адносным жыццi НРМ - на пэўны час болей чым выдатна - як Матросаў амбразуру ДАКу грудзямi - захінулі было Глюкi. Да таго выдатна, што й НРМ месца засталося ня надта шмат, а безназоўным амаль што не засталося. Але пасля зьнiкненьня Глюкаў ды й уласна НРМ пустэча зрабiлася занадта вялiзнай ды адчувальнай. Новы альбом:B:N: даволi добра гэтую пустэчу iзноў заканапацiў.
|
|
Хаця ў тым, што тычыцца музыкi, я б хутчэй разважаў не пра «пост-НРМ», а пра «пост-гранж», то ж бо «пост-Кабэйнiзьм». Мне гэткiя сьпевы падабаюцца, можна нават казаць - вельмi. Таму й сьпевы безназоўных ляглi роўна, «як тут i было». Нягледзячы на тое, што арыгiнальнасьцi ў тым, як равуць гiтары ды грукаюць бубны беразьцейцаў, няшмат. Калi не казаць, што яе зусiм няма. Але навошта мне той «арыгiнальны прадукт»?
:B:N: - не прадукт. У iх - у процiлегласьць басякам, мяккiм, iнтэлiгентным – часам аж зашкальвае ад драйву, няпрычасанага, калючага, мо, нават, пацанска-цоеўскага цi то летаўскага:) Гэта, як для мяне, мае большую каштоўнасьць. Калi за басякамi вельмi прыемна САЧЫЦЬ, дык з безназоўнымi - жыць-пажываць... I цяжка дадаць эпiтэт кшталту «прыемна». Бо тэксты й музыка, безумоўна, даволi «хворыя». Але ж не залiшне.
Што яшчэ (й у асноўным) яднае безназоўных з лявонаўскай Мрояй - гэта «кляты беларускi рамантызм». Яднае й прываблiвае.
Параўнайце:
у:B:N:
праз туманы i праз дым
чалавечых праснакоў
я усё роўна йду на ўздым
Назаўжды наадварот
I, напрыклад, у замечательной Петли Пристрастия:
вечерами - и-го-го
по утрам - такой пиздец
У другiм выпадку тое самае што - песьцiм у сабе «праснакаватасьць», культывуем яе. Мала што ня падабаецца! Што ж зробiш... Падпарадкаваньне - лёсу, абставiнам, ляноце (астатняедапасуйуласна).
У першым - уздым над лёсам, абставiнамі, усiм, што абцяжарвае. Безумоўны й абавязковы! Тое, пра што сьпяваў Летаў - «я заўжды буду супраць!»
Увогуле ўвесь альбом падобны на крэда, на манiфэст, кодэкс гонару. I ня тое, што «гонар маю»:) Размова аб тым, як яго ня страцiць. Як ня страцiць сябе, жыць годна, каб глядзецца ў вочы - людзям, лёсу, нават Богу - бяз сораму.
|
|
Да таго безназоўныя абыходзяцца без залiшняй дыдактыкi. Калi й навучаюць, дык ня гэтак, як асобныя «продкi» цi то настаўнiкi - маралiзатарствам, а, так бы мовiць, «асабiстым прыкладам». Зьвяртаюцца нiбыта да сябе, размаўляюць нiбыта з сабой, а атрымлiваецца - са слухачом. Як сябры, як блiзкія людьзi. Гэта заўжды дарагога каштуе.
Ну, вось... Сумна зазначу, што «поверил алгеброй гармонию». Расклаў сваё «каханьне» да безназоўных на складнiкi.
Давядзецца яшчэ раз абмовiцца: альбом атрымаўся няроўны ды ня вельмi гладкi. І гэта яму не перашкаджае... За выключэньнем толькi бонуса - прывiтаньня «Песьнярам».
Кавэр на «Ружу» абавязкова трэба пакiнуць па-за дужкамi – бо тое, што атрымалася - безумоўна па-за межамi дабра й зла. Гэта ж трэба так не любiць «Песьняроў»! Амаль як я:)
Дарэчы, безназоўным трэба быць вельмi асьцярожнымi з такiмi вось рэчамi: пары-тройкi гэткiх безгустоўнасьцяў ды бязглузьдзiц можа быць цалкам дастаткова, каб каханьне пераўтварылася ў ягоную процiлегласьць…
ЧАСТЬ 89.
Жить надо так, чтобы тебя помнили и сволочи.
Ф. Раневская
РНО (роскошь нечеловеческого общения)
ме) Рассказывают, что один восточный халиф когда-то поджег библиотеку знаменитой, преславной и горделивой столицы; и покуда тысячи томов пылали, он вещал, что-де этим книгам можно и должно было уничтожиться, потому что - либо они повторяют то, что и до того уже было сказано в Коране, и, значит, они бесполезны, либо они противоречат тому, что было сказано в Коране, и, следовательно, они вредны.
Умберто ЭКО dixit.
Бегство в книги и университеты похоже на бегство в кабаки. Люди хотят забыть о том, как трудно жить по-человечески в уродливом современном мире, они хотят забыть о том, какие они бездарные творцы жизни. Одни топят свою боль в алкоголе, другие (и их гораздо больше) - в книгах и художественном дилетантизме; одни ищут забвения в блуде, танцах, кино, радио, другие - в докладах и в занятиях наукой ради науки. Книги и доклады имеют то преимущество перед пьянством и блудом, что после них не испытываешь головной боли, ни того неприятного post coitum triste, которым сопровождается разврат.
Олдос ХАКСЛИ dixit.
Ну, о пользе и бесполезности, приятном и абстиненции?