Пытанне 31

Характэрнай асаблівасцю канца XVIII — першай паловы ХІХ стст. у развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Узнікалі новыя формы арганізацыі культуры, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычны друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастэрскія школы). Змяняліся і ідэалагічныя падставы культуры (развіваўся рэалізм у літаратуры і мастацтве, папулярызавалася традыцыйная культура і фальклор).

Адбывалася хуткая змена ідэйна–стылістычных кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура рабілася полем вострай ідэалагічнай барацьбы.

Важнай з'явай першай паловы XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. У гэты час закладваюцца характэрныя рысы новай беларускай культуры. Пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.

У першай палове XIX ст. ў культурным жыцці Беларусі вызначыўся шэраг новых з'яў. Змены былі абумоўлены працэсамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі істотны ўплыў на фарміраванне новых культурных рэалій, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін, утварэнне беларускай нацыі, палітыка расійскага самаўладдзя, нацыянальна–вызваленчы рух, узаемадзеянне з культурамі іншых народаў. Культура Беларусі першай паловы XIX ст. Была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах — выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь [1; 3; 8].

Адной з важных тэндэнцый духоўнага жыцця эпохі было стварэнне сістэмы свецкай адукацыі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з'яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі (Беларусь, Літва і частка Украіны). Згодна з рэформай утвараліся некалькі тыпаў навучальных устаноў. Унізе адукацыйнай сістэмы знаходзіліся аднакласныя прыхадскія вучылішчы, прызначаныя для падатных саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Доступ у гімназіі для дзяцей падатных саслоўяў быў абмежаваны, а ва універсітэт іх не дапускалі зусім.

У першай трэці XIX ст. працягвала дзейнічаць сетка вучылішчаў пры каталіцкіх і базыльянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў ці гімназій. Сярод гэтых навучаль–ных устаноў вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У 1820 г. на месцы Полацкай акадэміі створаны кадэцкі корпус.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ узаемнага навучання. У Беларусі працавалі таксама прыватныя вучылішчы і пансіянаты. Жаночая адукацыя адбывалася менавіта праз гэтыя на–вучальныя ўстановы і хатніх настаўнікаў.

Пасля паўстання 1830 – 1831 гадоў царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. закрываецца Віленскі універсітэт. Выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску ў 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працавала да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1840 г. ў Горы–Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце.

У Горы–Горацкім земляробчым інстытуце выдатныя вынікі былі дасягну–ты ў галіне хіміі і біялогіі. Значных поспехаў дасягнулі ў першай палове XIX ст. гістарычная навука, этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Як асобная галіна ведаў пачало складвацца беларусазнаўства. Гэтыя галіны навуковых ведаў па–значаны імёнамі Т. Нарбута, З. Даленгі–Хадакоўскага, А. Кіркора, П. Шпілеўскага, К. Калайдовіча, М. Балінскага, Р. Зянькевіча. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па ініцыятыве Я.Тышкевіча былі створаны Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася дынамічнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Ля адраджэння беларускамоўнай літаратуры стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на рускай і польскай мовах.

Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. — узнікненне ананімных твораў, якія ўздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць на старонкі друкаваных выданняў з–за цэнзурных перашкод. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу. Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В. Равінскі і К. Вераніцын.

Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага. Значны ўкладу развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаў на беларускай мове, адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў. Прызнаным літаратурным аўтарытэтам 40 – 50–х гг. з’яўляўся Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч). У 20–я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма.

У 40–я гг. да беларускамоўнай творчасці звяртаецца Вінцэнт Дунін–Марцінкевіч (п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", "Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада"). У 1846 г. убачыла свет вядомая музычная п'еса В.Дуніна–Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. У 50–я гг. Дунін–Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі", перакладае на беларускую мову паэму А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс–вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60–х гг.

Значную ролю ў культурным жыцці ў гэты перыяд адыгрываюць перыя–дычныя выданні. Найбольш папулярнымі былі навукова–літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся "Кур'ер літоўскі", "Дзённік Віленскі", "Тэка Віленьска", "Атэнэум", выданні Р. Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове.

У 30–я гг. на Беларусі пачалося выданне губернскіх газет на рускай мове. Спачатку гэта былі толькі афіцыйныя выданні, дзе друкаваліся царскія і сенацкія ўказы і іншыя распараджэнні ўлад. У 40–я гг. да афіцыйных выданняў далучыліся і неафіцыйныя, навукова–літаратурныя і рэкламныя.


Пытанне 32

У другой палове XIX — пачатку XX ст. працягваецца дэмакратызацьш палітычных сістэм за–ходніх краін і замацоўваюцца асноўныя формы буржуазнай дзяржавы: канстытуцыйная манархія, прэзідэнцкая рэспуб–ліка, парламенцкая рэспубліка.

Як канстытуцыйная парламенцкая манархія ў класічным выглядзе ў гэты час выступала Вялікабрытанія. Вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляўся парламент з дзвюх палат – палаты абшчын і палаты лордаў. Выканаўчая ўлада належала кабінету міністраў, які быў адказным перад парламентам. Кабінет міністраў фарміраваўся з прадстаўнікоў партыі, якая атрымала большае прадстаўніцтва ў палаце абшчын. Уся работа кабінета вялася пад кіраўніцтвам прэм'ер–міністра, станонішча якога вызначалася яго ўплывам у партыі. У гзты час дамінуючае становішча на аш лійскай палітычнай арэне займалі партыі кансерватараў і лібералаў. Рэформы выбарчай сістэмы 1867 і 1884 гг., мясцовага самакіравання 1888 г. і суда 1876 г. дазволілі без рэвалюцый, эвалюцыйным шляхам нерайсці ад алігархічнай палітычііай сістэмы да парламенцкай з дастаткова развітым і дзейеным грамадзннекім грамадствам.

Іншай формай буржуазнай дзяржавы ў XIX ст. з'яўляла–ся прэзідэнцкая рэспубліка. Найбольш яскрава гэта форма здзейснілася ў ЗША. Канетытуцыя ЗША размежавала кола пытанняў, якія знаходзіліся ў кампетэнцыі федэральных і мясцовых органаў улады. Да сферы дзейнасці цэнтральнай улады адносіліся: знешняя палітыка, узброенык сілы, ахова, знешні гандаль, эміграцыя, федэральны бюджэт. Вышэйшым заканадаўчым органам быў двухпалатны кангрэс. Выканаў–чую ўладу ўзначальваў прэзідэнт, які абіраўся двухступеннымі ныбарамі на чатыры гады. Цэнтральнымі выканаўчымі органамі сталі дэпартаменты на чале з дзяржсакратаром: знеш–няй палітыкі, вайсковы, фінансаў, юстыцыі і гандлю. У будучым шэраг дэпартаментаў былі перайменаваны ў міністэрствы. Парламенцкая рэспубліка — трэцяя форма дзяржавы, якая найбольш поўна рэалізавалася ў Францыі. Згодна з Кан–стытуцыяй 1875 г. заканадаўчая ўлада належала парламенne, які складаўся з дзвюх палат: сената і палаты дэпутатаў. Абедзве палаты маглі аб'ядноўвацца і сумесна абмяркоўваць найважнейшыя пытанні, напрыклад выбары прэзідэнта ці папраўкі ў канстытуцыю. У гэтым выпадку яны атрымлівалі назву "Нацыянальны сход". Выканаўчая ўлада належала прэ–зідэнту і міністрам. На прэзідэнта ўскладваліся абавязкі кіра–ваць бягучай унутранай і знешняй палітыкай. Ён прызначаў міністраў і праводзіў пасяджэнні савета міністраў.

Сваё развіццё працягвала і партыйная сістэма. У дру–гой палове XIX ст. пачынаюць фарміравацца і набываць уплывовасць сацыялістычныя партыі, якія асноўнай сваёй мэтай бачылі барацьбу супраць капіталізму і ўсталяванне больш справядлівага ладу жыцця — сацыялізму, а ў буду–чым — камунізму. Гэтыя партыі, першапачаткова дастатко–ва радыкальныя, паступова становяцца на шлях супрацоў–ніцтва з буржуазнай дзяржавай і інтэгруюцца ў яе партый–на–налітычную сістэму. Такім чынам, ліберальныя партыі апы–нуліся ў цэнтры палітычнага спектра, прыцягваючы да сябе прыхільнікаў буржуазнага рэфармізму. На правым флангу палітычнага жыцця заставаліся кансерватыўныя партыі, якія ў гэты час становяцца абаронцамі не феадальных пера–нсыткаў, а сучаснага ім status quо. Новай сілай у палітыч–ным жыцці становяцца нацыяналістычныя партыі, якія набываюць асаблівую моц у краінах, што не мелі суверэнітэту ці імкнуліся да пераадолення раздробленасці.

Такім чынам, менавіта ў другой палове XIX ст. адбываецца фарміраванне дзяржаўна–прававых інстытутаў буржуазнага грамадства і станаўленне прававой дзяржавы.

Усё болыл актуальным у другой палове XIX — пачатку XX ст. ртановіцца нацыянальнае пытанне. Патрабаванні правоў на гвцыянальнае самавызначэнне, на фоне распаўсюджання адукацыі і як выніку цікавасці да гістарычнай спадчыны, вылі–ваюцца ў афармленне нацыяналістычных рухаў і станаўлеа–не новых нацыянальных дзяржаў, Найбольш яскрава гэтын працэсы выявіліся на Балканах, але вызначальнымі для бу–дучай еўрапейскай гісторыі былі змены на палітычнай карце ў цэнтры Еўропы.


Пытанне 33

У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. для ўраду Расійскай імперыі зрабілася відавочным, што далейшае развіццё краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгоннай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлёй.

Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлёй. У Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі (1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9–10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычанасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічвацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

У Беларусі дзейнічалі свае мясцовыя палажэнні — адно для Ўсходняй Беларусі, другое — для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе — па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.

У 60–70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэ–формы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання — земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў — “галосных”. Сход дэпутатаў зем–ства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган — земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.

Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і падаткаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадскога самакіравання — гарадскія думы і ўправы.

У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруго–выя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных засядацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры ты–па школ – пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да ся–рэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.

У 1862–1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягну–лася 6–7 гадоў, але яе тэрмін залежаў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацы–яй служылі 6 месяцаў, з сярэдняй — 1 год, з пачатковай — 4 гады.

Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Ад–нак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г.

Рэформы 60–70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.

Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзяліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў — каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў — 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8–10% двароў — да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2–ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя — батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.

Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80–х гг. XIX ст. сяляне арандавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арандавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належала да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.

Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.

У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі–продажу. У 80–х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжа–вых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.

Такім чынам, у 60–90–я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па–ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80–90–х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі.


Пытанне 34

Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокае сялянскае не–задавальненне. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя грама–ты, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў раз–гортвацца нацыянальна–вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861–1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належалі да арыстакратыі, а «чырвоныя» – да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, украінцаў на самавызначэнне.

Рэвалюцыйна–дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.

Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належала «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.

Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапа–магаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.

Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.

Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з–пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю.

Такім чынам, паўстанне 1863–1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыя–нальную дзяржаўнасць.


Пытанне 35

Пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. У 70–я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем —павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80–х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Польшчы. Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі.

Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90–я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна–заводскіх рабочых. Аднак кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70–х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

Народніцкі рух Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70–х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка–Брэшкоўская, А. Бонч–Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80–х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў на Беларусі падтрымала апошнюю, якая кіравалася старой прапагандысцкай тактыкай. У 1882 г. арганізацыя распалася. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", што засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".

Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна–арганізацыйным крызісе.

Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна–заходняя арганізацыя "Народнай волі". Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.

У першай палове 80–х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў — выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна–асветніцкага накірункаў. У 1884 г. члены групы "Гоман" (А.Марчанка, Н.Ратнер) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" (на рускай мове). Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей.

Гоманаўцы аб'явілі сябе "Беларускай сацыяльна–рэвалюцыйнай групай". Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольныя. У другой палове 80–х — 90–я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыял–дэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І. Леніна быў створаны "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа".

У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял–дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял–дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял–дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, падрыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял–дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра".

У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаў–народнікаў. Адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў–рэвалюцыянераў, была Беларусь. На працягу 1898 – 1899 гг. у Мінску адбылося аб'яднанне аднадумцаў у "Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі" (Я.Гальперын, А.Бонч–Асмалоўскі, К.Брэшка–Брэшкоўская). Арганізацыі "Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі" ўвайшлі ў склад партыі сацыялістаў–рэвалюцыянераў.

У 1900 — 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаў–рэвалюцыянераў аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаў–рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з'яўляўся В.Чарноў. Эсэры адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацыянальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы.

Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Да 1905 г. сацыял–дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных была Мінская група. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. — Паўночна–Заходні камітэты.

У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна–Заходняй абласной арганізацыяй.

У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай устанаўлення незалежных нацыянальных рэспублік.

Актыўна дзейнічаў Бунд. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана "сіянісцка–сацыялістычная рабочая партыя", якая мела на мэце стварыць "асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства", але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў "Паалей–Цыён". Яны жадалі стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне.

На мяжы XIX–XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальна–вызваленчага руху. З канца 80–х гадоў актывізавалася грамадска–палітычнае жыццё. Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90–я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч спрабавала наладзіць выданне на гектографе газеты "Свабода".

Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.Доўнар–Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага, Б.Эпімах–Шыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мінскій лісток", "Северо–Западный край", выпускі "Северо–Западного календаря").

На аснове нацыянальна–культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі.

У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна–палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай — знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым.

Паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, БСГ была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.

На гэтым этапе беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад значным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звязана з ППС. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаў–рэвалюцыянераў, літоўскай і латышскай сацыял–дэмакратыяй.


Пытанне 36

Рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. стварала перадумовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не–легальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадска–культурныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна–навукова–літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна–гаспадарчыя суполкі).

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна–культурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906 – 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка Купала.

Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў.

Газета выступіла супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі.

"Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, станоўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праблемам.

Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ствараўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Беларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910 – 1915 гг., сельска–гаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі "Лучына".

Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь".

Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў–класікаў, буйных грамадска–палітычных дзеячаў, нацыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё больш актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: