Эпоха Сярэднявечча: агульная характарыстыка

Эпоха Сярэднявечча ахоплівае амаль тысячу гадоў: з V ст. н. э. па XIVст. Гісторыкі раздзяляюцьяе на Ранняе Сярэднявечча і Позняе Сярэднявечча.

Ранняе Сярэднявечча. 3 IV ст. н. э. хрысціянства робіцца ў Рыме дзяржаўнай рэлігіяй. У гэты ж час велізарнейшая ў свеце імперыя, ужо аслабелая ад унутраных супярэчнасцей і набегаў варвараў, распалася на дзве часткі: Заходнюю Рымскую імперыю (уласна Рым) і Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю).

У 476 г. вестготы разбурылі Рым, яшчэ раней яны ж захапілі ўсю Італію. Заходняя Рымская імперыя перастала існаваць. У тыя часы гэта было ўспрынята літаральна як канец свету: немагчыма было ўявіць, што Рым – вечны горад, які праіснаваў больш за тысячу гадоў і быў сталіцай самай вялікай з усіх існаваўшых імперый, – поўнасцю зруйнаваны і пакінуты жыхарамі (ад двухмільённага насельніцтва засталося 20000 чалавек). І сёння заняпад Рыма – гістарычная загадка, асабліва актуальная ў наш час, паколькі мы перажылі развал такой жа магутнай імперыі – СССР (а неўзабаве ўбачым распад Расіі). Праўда, у той часусё ж ацалела Візантыя – Другі Рым, якая праіснавала яшчэ тысячу гадоў (да 1453 г.).

Эпоха Сярэднявечча пачынаецца якраз з моманту падзення Рыма.

Ранняе Сярэднявечча ўражвае глабальнымі гістарычнымі зрухамі: з іх, магчыма, галоўны – 1) Вялікае перасяленне народаў з Азіі ў Еўропу (готы, гуны, цюркі, балгары, арабы, венгры).

2) Не менш важным было фармаванне велізарных імперый на Захадзе і на Ўсходзе (Візантыя, Свяшчэнная Германская Рымская імперыя, імперыя Карла Вялікага, Хазарскі каганат, Арабскі Халіфат, імперыя Тан у Кітаі).

3) Ранняе Сярэднявечча – гэта і эпоха канчатковага фармаваннясусветных рэлігій і іх распаўсюджаннепа свеце. У выніку сістэма сусветных рэлігій сёння выглядае наступным чынам: поўнач Еўразіі і астравы вакол розных кантынентаў – шаманізм (своеасаблівая форма язычніцтва, фактычна анімізм + магія); Далёкі Ўсход, Цэнтральная Азія – будызм; Паўднёвая Азія – індуізм; Пярэдні Усход – іслам; умераны пояс (Еўропа, Амерыка, Аўстралія) – хрысціянства. Некаторыя рэлігіі знаходзіліся ў эпоху Ранняга Сярэднявечча ў актыўным станаўленні, напрыклад, іслам толькі што ўзнік і распаўсюдзіўся імгненна, а ў хрысціянстве складваўся канон, вопыт патрыстыкі, аформіўся культ Божай Маці, адбылося фактычнае раздзяленне заходняй і ўсходняй цэркваў.

Найбольш магутнай імперыяй Ранняга Сярэднявечча была, безумоўна, Візантыя. Канстанцінопаль (Царград) па праву лічыўся сталіцай свету і сапраўды ўражваў сваёй велічынёй, багаццем, раскошаю, колькасцю культурных помнікаў, сярод якіх найбольш вылучаўся Храм Святой Сафіі (VI ст.). Візантыйская дзяржава ў многім пераняла антычна-рымскую цывілізацыю, сістэму праўлення, бюракратычны рэжым, дзяржаўныя інстытуты, структуру грамадства, але мастацтва тут чым далей, тым болей адыходзіла ад антычных канонаў, зліваючыся з хрысціянскай рэлігіяй у непарыўным адзінстве. Архітэктура, манументальны жывапіс, іканапіс, кніжная мініяцюра, дэкаратыўнае мастацтва былі прасякнуты рэлігійным светапоглядам, вызначаліся высокай духоўнасцю і фармальнай умоўнасцю. Візантыйскі стыль у архітэктуры – адзін з самых уплывовых на велізарных тэрыторыях, а па часе – на працягу паўтары тысячы гадоў (прыклады – Сафійскія саборы ў розных гарадах).

Асаблівыя, унікальныя дасягненні Візантыі: а) храмавая атрыбутыка (да гэтага часу яна захавалася поўнасцю ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах, адступленняў ад візантыйскіх канонаў тут няма); б) толькі тут кавалі велізарныя металічныя дзверы і брамы для крэпасцяў і палацаў, вывозілі іх на сотнях быкоў у розныя бакі Еўропы і Азіі; в) толькі тут выраблялі каштоўныя тканіны – аксаміт, муар – і па іх вышывалі золатам і срэбрам; г) тут рабіліся надзвычай прыгожыя мазаікі са смальты на сценах і падлогах; д) тут зроблены першы музычны арган; е) ў іканапісу выпрацаваўся канон, прычым захоўваліся некалькі абразоў, створаных самім апосталам Лукой; ё) такі ж канон узнік у музыцы і ў многіх літаратурных рэлігійных жанрах, працавалі выдатныя хрысціянскія пісьменнікі (Іаан Залатавуст).

У гэтычас Заходняя Еўропа ў параўнанні з Візантыяй – дзікі край: страшна беднае насельніцтва, напады вікінгаў-нарманаў, барацьба феадалаў паміж сабою. Толькі пад уплывам Візантыі адбываюцца нейкія зрухі. Прыкладна ў 800 годзе ў імперыі Карла Вялікага фармуецца ў архітэктуры і іншых мастацтвах раманскі стыль, які праіснаваў да XII ст., а на тэрыторыі Беларусі з-за спецыфічных умоў яе гістарычнага развіцця – фактычна даXVI ст. (Палац у Міры, замак Трокі пад Вільняй). Пабудаваныя ў гэтым стылі феадальныя замкі і манастыры вызначалі воблік тагачаснай Еўропы.

На тэрыторыі былой Заходняй Рымскай імперыі ўтварылася Свяшчэнная Рымская Імперыя германскай нацыі, але хоць назва ў многім засталася тая ж, што і ў эпоху Антычнасці, па сутнасці дзяржава змяніласява ўсім: варвары ў вельмі невялікай ступені ўспрынялі культуру сваіх папярэднікаў. Праўда, Рым усё ж стаў цэнтрам заходняй Хрысціянскай Царквы (каталіцкай) на чале з Папам, а ў далейшым і сталіцай Папскай дзяржавы – Ватыкана.

У VII ст. асобныя арабскія плямёны Аравійскага паўвострава, аб’яднаныя ісламскай рэлігіяй у магутны народ пад сцягам прарока Мухамеда, вельмі хутка авалодалі каласальнай тэрыторыяй, стварыўшы велізарную імперыю – Арабскі Халіфат, які працягнуўся ад Індыі да Францыі. Дзікія арабы ўспрынялі культуру заваяваных – намнога больш цывілізаваных народаў, – і на аснове сінтэзу іх культур стварылі адметны стыль ў архітэктуры і выяўленчым мастацтве – маўрытанскі (яскравы прыклад – палац Альгамбра ў Гранадзе ў Іспаніі).

Арабы адваявалі большасць зямель, якія раней належалі Візантыі: Палесціну, Сірыю, Егіпет, астравы Міжземнамор’я. Менавіта на гэтых тэрыторыях было большасць традыцыйных хрысціянскіх цэнтраў, уключаючы святы горад Ерусалім, І, натуральна, тут жыло большасць хрысціянскіх вернікаў. Нашэсце арабаў-мусульман – ледзь не самае грандыёзнае і разбуральнае з усіх набегаў качэўнікаў на працягу тысячы гадоў. Яно нанесла страшэнны ўрон хрысціянству.

Каб кампенсаваць вялікія страты, Рым і Візантыя пачалі наступленне на поўнач і ўсход Еўропы, дзе многія славянскія, германскія і балцкія народы былі яшчэ язычнікамі. Да 1000 года рымскія і візантыйскія місіянеры, сярод якіх вылучаліся славянскія асветнікі Святыя Кірыл і Мефодзій, хрысцілі большасць язычніцкіх царстваў Усходняй і Паўночнай Еўропы. Ледзь не апошняй у 988-992 гг. хрысцілася Старажытная Русь.

Позняе Сярэднявечча. 1000 год – своеасаблівая мяжа ў гісторыі. Усе хрысціяне чакалі канца свету [Асабіста я лічу, што страх перад канцом вымусіў і Уладзіміра Хрысціцеля прыняць хрысціянства]. Панавалі змрочныя, апакаліптычныя настроі. Але канца свету не адбылося. Падняўся дух людзей. На хвалі аптымізму пачаўся рост гарадоў, матэрыяльнай вытворчасці, рамяства, гандлю. Ужоз XIII ст. можна гаварыць пра перадрэнесансныя тэндэнцыі. Да 1000 года закончылася іВялікае перасяленне народаў з Азіі ў Еўропу: апошнімі прыйшлі венгры, захапіўшы славянскую тэрыторыю. Надышоўчас збірацькамяні, як гаворыцца ў Бібліі.Пасля 1000 года ідзе бурнае афармленне феадальных манархій і аб’яднанне Заходняй Еўропы пад уладай Пап. Папы ўзначалілі і экспансію еўрапейскага феадалізму на Усход; два стагоддзі будуць працягвацца крыжацкія паходы. Гэта было імкненне Еўропы ўзяць рэванш над Азіяй, адкуль на працягу тысячы гадоў ішлі пастаянныя хвалі перасяленцаў-захопнікаў. Адваяванне труны Хрыста ад «няверных»-мусульман – не адзіная падстава для еўрапейскіх рыцараў. Даследчыкі-гісторыкі ўказваюць на эканамічныя прычыны крыжацкіх паходаў у Палесціну, а пазней на славянскія землі: наяўнасць лішніх людзей у феадальных сем’ях – малодшых сыноў, якія, не маючы маёмасці, вымушаны былі шукаць багацця і прыгод у чужых краінах. Але я лічу, што падставы – больш складаныя, у тым ліку і глыбока містычныя – для саміх рыцараў, а ў агульным плане – метагістарычныя.

У час крыжацкіх паходаў у Заходняй Еўропе памяняўся архітэктурны стыль – з раманскага на готыку. Будуюцца такія велічныя саборы, якія і сёння вызначаюць воблік шмат якіх еўрапейскіх гарадоў, напрыклад, Сабор Парыжскай Божай Маці, Шартскі сабор (таксама ў Францыі), Кёльнскі сабор у Германіі, сабор Святога Віта ў Празе, сабор Святой Ганны ў Вільні.

Акрамя Візантыі, якая раскінулася на землях і Еўропы і Азіі, самай вялікай краінай у Еўропе з’яўлялася ў ХІ ст. Кіеўская Русь. Назва спрэчная, але яна ўкаранілася ў рускіх, украінскіх і многіх еўрапейскіх даследаваннях, і з ёю можна згадзіцца як з назвай умоўнай, маючы на ўвазе не столькі дзяржаўнае, колькі духоўнае адзінства ўсходніх славян (у дзяржаўным плане гэта было такое ж аморфнае стварэнне, як цяперашняе СНД). Чаму Кіеўская Русь, а не Наўгародская, Полацкая, Чарнігаўская? Падстаў для ўзвышэння Кіева шмат: скажам, яго старажытнасць, роўная Рыму, сёння ўжо даказаная археолагамі (Праўда, і Полацк – такі ж старажытны, але яму, на маю думку, не хапіла энергіі для аб’яднання вакол сябе вялікай тэрыторыі, хоць ён і з’яўляецца цэнтрам Еўропы). Адной з прычын быў і водны шлях, які называўся «з варагаў у грэкі», а на самай справе – «з грэкаў у варагі», бо менавіта купцы-грэкі здаўна праклалі яго па Дняпры, а пасля і Заходняй Дзвіне, да сыравіны нашых зямель. Грэкі везлі з сабою сваю культуру, а культура гэтая – праз Візантыю – не толькі грэцкай і рымскай Антычнасці, але і Усходу. Устойлівы гандаль патрабаваў адзінай улады ва ўсіх гарадах уздоўж асноўнага шляху – вось патрэба, якая нарадзіла Кіеўскую Русь. Апорныя пункты ўздоўж гэтага шляху – Кіеў, Полацк, Ноўгарад – пастаянна змагаліся паміж сабою за ўладаранне надусёй тэрыторыяй усходніхславян. Безумоўна, працэсы адбываліся складаныя і неваўсім канчаткова вывучаныя. Ішоў, сапраўды, і адваротны рух: з поўначы на поўдзень. У Нарвегіі і Даніі былі “лішнія” людзі, якія пад назвай “варагаў”, або “русі”, плылі на поўдзень служыць ва ўсходніх імперыях у войску. Вось чаму шлях – “з варагаў у грэкі». Сёння яго аднаўляюць для турызму.

Пасля 1000 года сітуацыя змянілася. У Скандынавіі больш не стала лішніх людзей, а тыя, што апынуліся на нашай тэрыторыі, змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. У IX–Х стст. і Заходняя Еўропа пакутавалаад набегаў скандынаваў – нарманаў-вікінгаў. Але пасля 1000 года яны ў Нарвегіі і Даніі ўтварылі нацыянальныя манархіі – пасіянарнасць перайшла на дзяржаўнае будаўніцтва. Тыя ж, што захапілі Англію і Францыю, успрынялі мясцовую культуру. Уласная ж культура нарманаў бурна развівалася толькі ў маленькай Ісландыі, дзе былі створаны знакамітыя ісландскія сагі.

Літаратура сярэднявечнага Усходу дала вялікую колькасць геніяльных імёнаў (успомнім Лі Бо і Ду Фу, Сэй-Сёнагон і Мурасакі Сікібу, Фірдоус і, Амар Хаяма, Саадзі і Хафіза). Літаратура Захаду таксама геніяльная, але створана яна ў асноўным калектыўным геніем.

У перыяд Сярэднявечча склалася пяць культурных зон: індыйская, усходнеазіяцкая, пярэднеазіяцкая,візантыйская, заходнееўрапейская. Як правіла, усе названыя рэгіёны маюць падмуркам надзвычай магутныя старажытныя культурныя традыцыі: Індыю з яе эпічнымі паэмамі, імперыяй Ашокі; Далёкі Усход з фенаменальнай канфуцыянскай філасофіяй і літаратурай; Пярэднюю Азію з месапатамскім эпасам, Бібліяй, Талмудам; Візантыю – з антычнасцю грэчаскай і рымскай, Бібліяй і патрыстыкай; Заходнюю Еўропу – з антычна-рымскай спадчынай. У кожным рэгіёне была свая міжнацыянальная мова – мова навукі, культуры, адукацыі: адпаведна – санскрыт, кітайская мова, арабская, грэцкая і лацінская.

Пазней да пяці старых культурных зон далучыліся новыя, маладыя рэгіёны: закаўказскі, кельцкі, славянскі. Безумоўна, яны фармаваліся пад уплывам традыцыйных цэнтраў. У прыватнасці, на Каўказ і на ўвесь славянскі свет магутнейшы ўплыў на працягу многіх стагоддзяў аказвала Візантыя.

Эпоха Сярэднявечча зусім няправільна лічыцца цёмнай, упадніцкай, слабаразвітай. У эканамічным плане – магчыма, але не ў духоўным. Гэта была эпоха ажыўленых кантактаў, сувязей унутры культурных рэгіёнаў і паміж імі. Сваю ролю тут адыгрывалі і заваяванні, і паходы крыжакоў, і палітычныя кантакты, і распаўсюджванне сусветных рэлігій.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: