Лекцыя 5. Германія ў перыяд фашысцкай дыктатуры

1. Фарміраванне таталітарнага рэжыма

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё

3. Унутраная палітыка

4. Знешняя палітыка

5. Антыфашысцкая барацьба

1. Урад, сфарміраваны А. Гітлерам, быў кааліцыйным. Акрамя трох нацыстаў у яго склад увайшлі прадстаўнікі другіх нацыяналістычна-кансерватыўных сіл. А. Гітлер тым не менш с самага пачатку ўзяў курс на ліквідацыю ў краіне парламенцкай сістэмы і ўстанаўленне жорсткага рэжыма фашсцкай дыктатуры. Пры гэтым ставілася задача хаця б фармальна прытрымлівацца існуючых юрыдычных норм. Быў распушчаны Рэйхстаг і на 5 сакавіка прызначаны датэрміновыя выбары.Нацысты планавалі атрымаць 2/3 мандатаў і тым самым права на змену канстытуцыі. У лютым 1933 г. міністр унутраных спраў Прусіі Г.Герынг прыняў рашэнне аб пераўтварэнні штурмавых атрадаў у дапаможныя атрады прускай паліцыі, тым самым легалізаваўшы іх дзейнасць. 27 лютага быў падпалены Рэйхстаг, а віна за гэта была ўскладзена на камуністаў. Па ўсёй краіне распачалася антыкамуністычная кампанія. Тысячы людзей былі арыштаваны. Тым не менш НСДАП не змагла забяспечыць сабе 2/3 месцаў у Рэйхстагу. Нягледзячы на вулічны тэрор штурмавікоў і беспрэцэндэнтную кампанію супраць левых партый, апошнія атрымалі значную колькаць парламенцкіх месц: СДПГ – 120, КПГ – 81. У гэтых умовах урад Гітлера, спасылаючыся на ўказ прэзідэнта ад 28 лютага 1933 г. "Аб абароне народа і прэзідэнта" ануліраваў мандаты камуністаў. 24 сакавіка 1933 г. Рэйхстаг прымае закон аб надзвычайных паўнамоцтвах урада, надаючы яму права заканадаўчых функцый. Акрамя дэпутатаў ад НСДАП за закон прагаласавалі нацыяналісты і дэпутаты ад партыі Цэнтра у абмен на гарантыі правоў католікаў пры новым рэжыме. Цяпер рукі ў гітлераўскага ўрада былі развязаны. Ужо ў сакавіку была забаронена КПГ, у маі распушчаны прафсаюзы, у чэрвені забаронена СДПГ, астатнія партыі ў хуткім часе аб'явілі аб самароспуску. У ліпені 1933 г. быў прыняты закон, які канчаткова забараняў існаванне любых палітычных арганізацый, акрамя НСДАП. Закон "Аб забеспячэнні адзнства партыі і дзяржавы", прыняты ў снежні 1933 г., прадугледжваў канцэнтрацыю ў руках партыйных чыноўнікаў дзяржаўных функцый, а Гітлер атрымоўваў права асабіта фарміраваць склад Рэйхстага і прызначаць усіх вышэйшых чыноўнікаў. У канцы студзеня 1934 г. былі ліквідаваны ландтагі, а праз месяц – Рэйхсрат. 30 чэрвеня 1934 г. у так званую "ноч доўгіх нажоў" была ліквідавана апазіцыя унутры самой партыі. Было забіта каля 2 тыс. чалавек, сярод якіх Грэгор і Отто Штрасеры, Эрнст Рэм і інш. Пасля смерці ў пачатку жніўня 1934 г. П.Гіндэнбурга Гітлер сканцэтраваў у сваіх руках пасады рэйсхканцлера, прэзідэнта і галоўнакамандуючага. Прынцып фюрэрства быў распаўсюджаны на ўсю дзяржаву. У Германіі было завершана стварэнне таталітарнай дыктатуры.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё фашысцкай дзяржавы характэрызавалася прымяненнем жорсткай сістэмы дзяржаўнага рэгулявання таталітарнага тыпа. Дзяржава ажыццяўляла поўны кантроль над эканамічным жыццём, фінансавай сістэмай, рынкам працоўнай сілы, працоўнымі адносінамі, унутраным і знешнім гандлем. Уся гаспадарчая структура дзялілася на шэсць імперскіх гаспадарчых груп, на чале якіх стаялі прадстаўнікі фінансава-эканамічнай алігархіі. Дзяржава ўводзіла пратэкцыянізм, прадпрыймальнікі былі абаронены ад забастовак, хаця была абмежавана і свабода прадпрыймальніцтва. Дробныя прадпрыймальнікі была абаронены ад канкурэнцыі, было забаронена ствараць новыя майстэрні і гадлёвыя лаўкі. Хуткімі тэмпамі рос дзяржаўны сектар эканомікі.

У галіне сацыяльных адносін палітыку фашысцкай партыі ажыццяўляў Нямецкі працоўны фронт, які прыйшоў на змену прафсаюзам і членства ў якім было абавязковым для ўсіх рабочых і прадпрыймальнікаў. Ён прадстаўляў сабой арганізацыю карпаратыўнага тыпа, якая ставіла задачу не дапускаць працоўных канфліктаў. Дзяржава кантралявала працягласць рабочага дня, узровень зарплаты, сістэму абароны ад звальненняў.

Была ліквідавана запазычанасць сялян, уведзены высокія пошліны на імпарт харчовых тавараў. Стаўка ў аграрным сектары рабілася на моцных сялян, якія мелі ўчасткі зямлі не менш 7,5 га. Гэтыя ўчасткі забаранялася драбіць, прадаваць і закладываць.

У выніку жорсткіх метадаў рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін быў дасягнуты рост нацыянальнага дахода. Да 1937 г. ён падвоіўся. Прамысловая вытворчаць вырасла на 102 %. беспрацоўе скарацілася з 6 млн чалавек да 1 млн.

3. Пасля ўстанаўлення ў Германіі ў 1934 г. сістэмы таталітарнай дыктатуры, уся паўната ўлады ў краіне належыла нацыстскай партыі, яе кіраўніцтву, асабіста фюрэру. Для таго, каб замацаваць і захаваць гэтую ўладу быў сфарміраваны шырокаразгалінаваны аппарат тэррора. Да яго можна аднесці атрады СА і СС, тайную паліцыю (гестапо), службу бяспекі (СД) і г.д. Па ўсёй краіне ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры, у якіх адбывалася як маральнае, так і фізічнае знішчэнне праціўнікаў рэжыма. За 12 гадоў фашысцкага рэжыма праз іх прайшо 18 млн чалавек з розных краін, розных нацыянальнасцяў. 11 млн з іх было ў гэтых лагерах знішчана.

З другога боку ў фашысцкай дзяржаве была створана шырока разгалінаваная сістэма ідэалагічнага абалван.вання людзей. Яна была даручана міністэрству народнай асветы і прапаганды на чале з Й. Геббельсам. На службу афіцыйнай прапагандзе былі пастаўлены навейшыя дасягненні ў галіне масавай інфармацыі, кіно, навука, мастацтва, спорт, турызм і г.д. Задача прапагандысцкага апарата заключалася ў тм, каб пераканаць немцаў усіх узроостаў у правільнасці палітыкі НСДАП, каб выхаваць іх у гатоўнасці выканаць любое даручэнне, любы загад партыі. Асабліва актыўна прапагандавалася тэорыя жыццёвай прасторы і расавая тэорыя, якія павінны былі выхаваць у немцаў разуменне неабходнасці захопа тэрыторый і народаў за межамі Германіі. Прапаганда вялася масіравана і разам з дым дыферэнцыравана. Яна была разлічана на розныя сацыяльнвыя групы і на розны ўзрост людзей. Ва ўмовах поўнай адсутнасці альтэрантыўнай інфармацыі гэтая работа давала вынікі. Мільёны немцаў сталі паслухмяным матэрыялам у руках нацыстскіх фюрэраў. Тыя, хто не паддаваўся прапагандзе зназодзіліся ў канцлагерах ці турмах. У 1939 г. у Германіі было 300 тыс. палітычных зняволеных. Многія, асабліва прадстаўнікі інтэлігенцыі, вымушаны былі эмігрыраваць.

У 1935 г. былі прыняты першыя антысеміцкія законы. Яны пазбаўлялі яўрэяў нямецкага грамадзянства, забаранялі займаць пасады ў дзяржаўным апараце. З 9 на 10 лістпада 1939г. адбыліся яўрэйскіч пагромы па ўсёй Германіі.

4. Знешнепалітычная дактрына нацызма прадугледжвала стварэнне Трэццяга Рэйха, дзяржавы арыйскай расы, якая панавала б у свеце. Стратэгія рэалізацыі гэтай дактрыны прадугледжвала наступныя этапы: ліквідацыя Версальскага дагавора і стварэнне моцнай арміі, аб'яднанне ўсіх немцаў, заваяванне жыццёвай прасторы на Ўсходзе, бітва за сусветнае панаванне.

Адразу ж пасля таго, як Гітлер стаў канцлерам, пачалася рэалізацыя гэтай стратэгіі. 14 кастыніка 1933 г. Германія выходзіць з Лігі Нацый, а ўжо ў 1934 г. пачынае разбураць Версальскі мір: аднаўляе дзейнасць Генштаба, уводзіць усеагульную воінскую павіннасць, аднаўляе ваенную авіяцыю і г.д. Усё гэта стала магчымым толькі таму, што заходнія дзяржавы праводзілі палітыку ўміратварэння. Гэтая палітыка падштурхоўвала нацыстаў да далейшых агрэсіўных крокаў. У 1934 г. была зроблена першая спроба далучыць Аўстрыю, але з-за пазіцыі Італіі яна аказалася няўдалай. Тым не менш, у сакавіку 1938 г. Аўстрыя была далучана. Паступова ажыццяўляецца збліжэнне агрэсіўных дзяржаў: Германіі, Італіі, Японіі. У 1936–37 гг. яны падпісваюць Антыкамінтэрнаўскі пакт. У 1939г. Германія падпісвае ваенна-палітычны саюз з Італіяй.

Пры дапамозе жорсткага ціску на Англію і Францыю Германія дабіваецца на Мюнхенскай канферэнцыі ў верасні 1938 г. радзела Чэхаславакіі і далучэння Судзетскай вобласці.

Рыхтуючыся да вайны, нацыстцкі рэжым актыўна ажыццяўляе палітыку мілітарызацыі эканомікі. Прыняты ў 1936 г. чатырохгадовы план прадугледжваў падрыхтоўку арміі і эканомікі да ваенных дзеянняў. У 1939 г. Германія давала 15 % сусветнай прамысловай вытворчасці і мела самую моцную армію ў Еўропе. Дагавор 23 жніўня 1939 г. з Савецкім Саюзам вырашаў для Германіі галоўную праблему перад пачаткам вайны ў Еўропе – ствараў мірны тыл на Ўсходзе. Праз тыдзень фашысцкі рэжым пачаў ваенныя дзеянні супраць Польшчы, што абазначала новую сусветную вайну.

5. Ва ўмовах фашысцкай дыктатуры і жорсткага тэрора антыфашысцкая барацьба шырокага развіцця не атрымала. Многія кіраўнікі рабочых партый былі арыштаваны і кінуты ў турмы і канцлагеры. Астатнія ў большасці сваёй знаходзіліся ў эміграцыі. І ў гэтых умовах камуністы і сацыял-дэмакраты аказаліся не ў стане пераадолець свае супярэчнасці і адзіным фронтам выступіць супраць фашызма. Магчымасці супраціўлення фашызму ў самой Германіі былі вельмі абмежаваныя. Толькі ў 1933–1939 гг. тут было арыштавана 225 тыс. антыфашыстаў. За 12 гадоў дыктатуры рэпрэсіям былі падвергнуты 150 тыс. членаў КПГ. У большасці выпадкаў пад уплывам прапаганды і адносных поспехаў рэжыма ў вырашэнні тых ці іншых праблем унутры- і знешнепалітычнага характару заклікі да антыфашысцкай барацьбы не знаходзілі паразумення і падтрымкі. Фашысцкая дыктатура была ў выніку звергнута толькі ў сувязі з паражэннем фашысцкай Германіі ў другой сусветнай вайне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: