Лекцыя 8. Вялікабрытанія ў 1919–1929 гг

1. Вынікі вайны для Англіі

2. Пасляваенны крызіс ў краіне

3. Першы лейбарысцкі ўрад і яго палітыка

4. Асаблівасці стабілізацыі.

1. Англія адносілася да катэгорыі краін-пераможцаў у Першай сусветнай вайне. За гады вайны яна поўнасцю рэалізавала свае планы і задачы. Германія была разгромлена і перастала існаваць як ваенна-марская і каланіяльная дзяржава. Англія нават пашырыла сваю каланіяльную імперыю за кошт былых германскіх калоній. У гады вайны хуткімі тэмпамі развівалася англійская эканоміка, асабліва тыя яе галіны, якія забяспечвалі ваенныя патрэбы.

Разам з тым вайна мела і негатыўныя наступствы. На франтах загінула каля 750 тыс. чалавек і 1,7 млн было паранена. Было страчана 70 % гандлёвага флота. Знешняя запазычанасць склала 1,2 млрд. ф. ст., хаця да вайны Англія сама была крэдыторам. У цяжкім стане знаходзіліся старыя галіны вытворчасці, такія як здабыча вугля, суднабудаванне, выплаўка чугуна. Заработная плата ў 1917 г. складала 62 % ад узроўня 1900 г.

За гады вайны змяніліся суадносіны палітычных сіл у краіне. Кансерватыўная партыя захавала свае пазіцыі ў якасці найбольш уплывовай, застаючыся на правым фланзе палітычнага жыцця. А вось яе партнёр па традыцыйна існаваўшай двухпартыйнай сістэме – партыя лібералаў – свае пазіцыі страчвала. Яе ўплыў у грамадска-палітычным жыцці хоць і патупова, але няўхільна скарачаўся. Партыя была раздзелена на некалькі груп, якія сапернічалі паміж сабой. На змену лібералам усё больш прыходзіла лейбарысцкая партыя, якая прадстаўляла сабой звычайную сацыял-дэмакратычную партыю з некалькі правым палітычным ухілам у параўнанні з многімі другімі еўрапейскімі сацыял-дэмакратыямі. Лейбарысты дзейнічалі ў межах канстытуцыі і імкнуліся да правядзення сацыяльна-эканамічных рэформаў на карысць працоўных слаёў насельніцтва.. У якасці сваёй мэты яны абвясцілі сацыялізм.

2. У гады пасляваеннага крызіса эканоміка Брытаніі не змагала дасягнуць даваеннага ўзроўня. У 1920 г. выпуск прадукцыі склаў 90% ад узроўня 1913 г., у 1921 г. – 61,5 %, у 1923 г. – 82,9%. У цяжкім стане знаходзілася вучгальная, тэкстыльная, суднабудаўнічая, металургічная прамысловасць. Скарачалася сельскагаспадарчая вытворчасць і пасяўныя плошчы. Экспарт за гады пасляваеннага крызіса скараціўся на 44,6%, імпарт – на 39,8%. Захаваўся высокі ўзровень беспрацоўя. 40% бюджэта ішло на выплату крэдытаў, што абвастрала фінансавую праблему. У 1919 г. Вялікабрытнія вымушана была адмовіцца ад залатога парытэту фунта стэрлінгаў. Урад імкнуўся аздаравіць фінансы і эканоміку за кошт скарачэння сацыяльных праграм і павышэння падаткаў. У выніку ў Вялікабрытаніі склаўся адзін з самых высокіх узроўняў падаткаабкладання ў Еўропе. Цяжкасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ўплывалі на абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай напружанасці. У 1919 г. у забастоўках удзельнічала каля 2,5 млн чалавек. Другой формай рабочага руху з актыўным удзелам прадстаўнікоў інтэлігенцыі быў рух салідарнасці з Савецкай Расіяй, які ахапіў практычна ўсю краіну. Ва ўмовах відавочнай актывізацыі барацьбы рабочых у 1920 г. была створана камуністычная партыя Вялікабрытаніі, якая аднак на працягу дзесяцігоддзяў свайго існавання так і не змагла стаць масавай і ўплывовай палітычнай сілай.

Пасля парламенцкіх выбараў 1918 г. у Англіі дзейнічаў кааліцыйны ўрад кансерватараў і лібералаў на чале з Д. Ллойд-Джорджам. З мэтай аслабіць сацыяльныя супярэчнасці ўрад правёў некаторыя рэформы. Выбарчае права было прадастаўлена ўсім мужчынам ад 21 года і жанчынам ад 30 гадоў. Была ўведзена бясплатная пачатковая адукацыя. Забаранялася зніжаць зарплату дэмабілізаваным салдатам і рабочым, звольненым з ваенных прадпремстваў. Яны, акрамя гэтага, атрымоўвалі матэрыяльную дапамогу.

3. Пасля парламенцкіх выбараў у снежні 1923 г. у Вялікабрытаніі быў створаны першы лейбарысцкі ўрад на чале з Р. Макданальдам. Лейбарысты не мелі большасці ў парламенце, але кансерватары і лібералы не змаглі дамовіцца паміж сабой, і лейбарысты пайшлі на стварэнне ўрада меньшасці. У сваёй перадвыбарнай праграме яны абяцалі нацыяналізаваць галоўныя галіны вытворчасці, увесці падатак на капітал, ліквідіаваць беспрацоўе, павысіць зарплату і г.д. Не маючы, аднак, большасці ў парламенце лейбарысты не змаглі рэалізаваць сваю праграму поўнасцю. Тым не менш, яны змаглі дабіцца паляпшэння сістэмы падтрымкі беспрацоўных, павышэння пенсій, пашырэння дзяржаўных датацый на жыллёвае будаўніцтва і г.д. Зразумела, што ажыццявіць нацыяналізацыю, ці павысіць падаткаабкладанне капіталаў ім было не па сілах.

У галіне знешняй палітыкі ўрад Р. Макданальда ўстанавіў у 1924 г. дыпламатычныя адносіны з СССР. Ён імкнуўся садзейнічаць прымірэнню Францыі і Германіі пасля Рурскага канфлікта. У Лізе Нацый лейбарысцкі ўрад падтрымліваў пацыфісцкія прынцыпы і супрацоўнічаў з французскім урадам Э.Эррыо. Летам 1924 г. Брытанія актыўна ўдзельнчала ў распрацоўцы рэпарацыйнага плана Дауэса, пасля зацвярджэння якога яе пазіцыі ў еўрапейскай дыпламатыі ўмацавалаіся. Першы лейбарысцкі ўрад дэманстраваў сваю галтоўнасць да пошуку кампрамісаў у адносінах са сваімі калоніямі і дамініёнамі. Аб гэтым сведчыла імперская канферэнцыя ў Лондане. Разам з тым урад прымяняў ваенную сілу ў адносінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі, Іраку, Судане. У кастрычніку 1924 г. па ініцыятыве фракцыі кансерватараў ў Вялікабрытаніі былі праведзены датэрміновыя выбары, на якіх перамогу атрымалі кансерватары.

4. У 1924 г. Вялікабрытанія ўступіла ў перыяд стабілізацыі. Характэрнай яе рысай было тое, што і ў гэты час тэмпы роста вытворчасці заставаліся невысокімі. Толькі ў 1929 г. краіна змагла дасягнуць даваеннага ўзроўня выпуска прамысловай прадукцыі. Гандлёвы баланс меў пасіўны характар, становішча працоўных прыкметна не палепшылася, захоўваўся высокі ўзровень беспрацоўя. Міжнародныя пазіцыі Брытаніі ўмацаваліся ў Еўропе, але ў свеце яна ўсё больш ўступала ЗША, і гэта датычылася нават некаторых брытанскіх дамініёнаў.

У гэты час ва ўладзе знаходзіліся кансерватыўныя ўрады. З 1923 да 1929 г. прэм'ер-міністрам быў Стэнлі Болдуін. Была т. зв. "эпоха Болдуіна". Болдуін імкнуўўся да кансалідацыі кансерватыўнай партыі, ажыццяўляючы яе пры дапамозе новай праграмы: "Мэты і прынцыпы". Галоўным прынцыпам буў кансерватыўны рэфармізм. Ён меў на ўвазе абнаўленне праграмы кансерватараў, адмаўленне ад яе састарэлых установак. Урад С. Болдуіна імкнуўўся да стымулявання вытворчасці, умацавання фінанасавай сістэмы. Быў скарочаны падаходны падатак і падатак на зверхпрбыткі. Быў зноў уведзены залаты стандарт фунта стэрлігаў. Тым не менш, дабіцца сур'ёзных перамен у эканамічнай сферы не ўдалося. Старыя галіны вытворчасці наогул знаходзіліся ў поўным заняпадзе. Гэты вяло да роста сацыяльнай напружанасці. У выніку ў маі 1926 г. у краіне адбылася ўсеагульная забастоўка, узнікшая ў вугальнай прамысловасці. У барацьбе ўдзельнчала каля 5 млн. чалавек. У хуткім часе кіраўніцтва прафсаюзаў фактычна страціла кантроль над развіццём падзей. 12 мая Генсавет трэд-юніёнаў аб'явіў аб заканчэнні забастоўкі. У выніку зарплата шахцёрам была зніжана, а рабочы дзень павялічаны.

У 1927 г. парламент прыняў закон "Аб прамысловых канфліктах", які забараняў усеагульная забастоўкі і забастоўкі салідарнасці. Дзяржаўным служачым наогул забаранялася баставаць. За падтрымку недазволеных забастовак прафсаюзныя кіраўнікі маглі быць прыгавораны да турэмнага зняволення. Гэты закон разглядаўся ў прафсаюзных колах не інакш як антыпрафсаюзны.

У 1928 г. па ініцыятыве кіраўніка Імперскага хімічнага трэста А.Монда прафсаюзнае кіраўніцтва і кіраўніцтва саюзаў прадпрыймальнікаў падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжваў кансультацыі пры падрыхтоўцы сур'ёзных рашэнняў у сацыяльна-эканамічнай сферы. Гэтая форма супрацоўніцтва па прозвішчу яе ініцыятара атрымала назву "мандызм".

У галіне знешняй палітыкі у гэты час Англія дэманстравала гатоўнасць ісці на ўступкі Германіі, скарачаючы абмежаванні, прадугледжаныя Версальскім дагаворам. У гэты час абвастрыліся адносіны з ЗША па пытаннях марскіх уззбраенняў. Англія, хаця і беспаспяспяхова, імкнулася кампенсаваць сабе страты, якія яна панесла на Вашынгтонскай канферэнцыі. У 1927 г. Англія парвала дыпламатычная адносіны з СССР. Яна, як і раней, заставалася на першых пазіцыях антысавецкай барацьбы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: