Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў Русь, Белая Русь

Абагульненне вялікага матэрыялу археалагічных раскопак, даных антрапалагічнай, лінгвістычнай, этнаграфічнай і іншых навук прывяло да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змешвання з ім прышлых носьбітаў славянскай мовы намецілася аддзяленне часткі ўсходне-славянскай народнасці, што садзейнічала затым станаўленню беларускай мовы і народнасці. Паводле даных археалагічных даследаванняў, адбывалася гэта на працягу доўгага часу ад рубяжа VII—VIII ст. да канца XIII ст.

Новыя археалагічныя матэрыялы пацвярджаюць такую выснову аб перадумовах паходжання беларусаў. У складаным этнагенетычным працэсе на тэрыторыі Беларусі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры было тры стадыі. Да першай адносяцца археалагічныя помнікі банцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў паўночнай Беларусі VI—VII стст. У добра ўмацаваных гарадзішчах хавалася насельніцтва ў час ваеннай небяспекі, і тут была арганізавана яго калектыўная абарона. Гарадзішчы-сховішчы з'яўляліся таксама рэлігійнымі цэнтрамі. Распаўсюджанымі былі неўмацаваныя паселішчы, якія можна разглядаць як пераходную форму ад родавай да сельскай абшчыны.

Другая стадыя датуецца VIII—IX стст. і характарызуецца больш інтэнсіўным пранікненнем славян у асяроддзе мясцовых плямён. Паміж славянамі і балтамі мелі месца мірнае суіснаванне, ваенныя сутыкненні, асіміляцыйныя працэсы, прычым асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі. Кантакты славянскай, балцкай і суседняй фіна-угорскай культур доўга ажыццяўляліся ў межах шырокай паласы, і працягласць іх была вялікай. Славянскія старажытнасці раней X ст. цяжка аддзяліць ад славяна-балцкіх.

Трэцяя стадыя адносіцца да X—XI стст., калі моцна павялічваецца колькасць усходнесла-вянскага (крывіцка-дрыгавіцкага) насельніцтва, узнікаюць гарады, славяне становяцца асноўным насельніцтвам краю. Рассяленне славян мела вялікае прагрэсіўнае значэнне для гістарычнага лёсу Беларусі.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII—X стст. у Верхнім Падзвінні і Падняпроўі сфарміраваліся новыя ўсходне-славянскія, этнічныя супольнасці. У культуры і мове крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў перапляліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны адрозніваліся спецыфічнымі рысамі славянскай культуры. Крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання беларускай народнасці.

Праблема этнічнага развіцця Кіеўскай Русі, вытокаў беларускай, рускай, украінскай народнасцей да канца не высветлена.

Найменне "беларусы", як і назоў нашай краіны, адбываецца ад тэрміна "Белая Русь", які на працягу XII-XV стагоддзяў выкарыстоўваўся ў дачыненні да розных усходнеславянскіх земляў. Гістарычныя дакументы на гэты конт сведчаць, што ў XII у. тэрмін "Белая Русь" ужываўся ў дачыненні да Ўладзіміра-Суздальскаму княству. У XII- XIV стст. гэты назоў выкарыстоўвалася для пазначэння Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх земляў. У XV-XVI стст. аўтары шматлікіх замежных харонік і геаграфічных карт Белай Руссю звалі цяперашнія ўсходне-беларускія землі, а таксама Наўгародскія, Пскоўскія, Чарнігаўскія, Кіеўскія і Валынскія землі.

Значэнне слова "белая" у назове "Белая Русь" у розны час тлумачылася па-рознаму: прыгажосцю тутэйшых земляў, мноствам снега, як вольная і незалежная, у тым ліку і ад татара-манголаў, пераважна белым колерам вопраткі насельніцтва, светлымі валасамі і вачамі жыхароў. Некаторыя даследнікі злучалі назоў "Белая Русь" з хрысціянскай, чыстай, у адрозненне ад паганскай, рэлігіяй. У наш час з'явіліся новыя тлумачэнні. Яно злучаецца з больш раннім прыняццем хрысціянства, у параўнанні з Чорнай Руссю, з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назову "белы". Некаторыя аўтары мяркуюць, што тэрмін "Белая Русь" азначае "вольную, вялікую і светлую" дзяржаву, зыходзячы з таго, што ў старажытных славян паняцця "белы", "беласць" сімвалізавалі чысціню, дабрыню і радасць. Найболей верагодна, што "Белая" у далёкія поры ўзнікнення гэтага тэрміна ў дачыненні да Заходняй Русі азначала вольная, незалежная, высакародная, багатая.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: