double arrow

Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падчас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.

Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VIII —X стст. ішлі дзяржаваўтваральныя працэсы і фарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў. У першую чаргу да іх адносяцца разгалінаваная рачная сетка, вялікая колысасць азёр і хваёвыя лясы. Ворныя землі на месцы гэтых лясоў былі асабліва ўрадлівымі.

Да з'яўлення ў Прыдзвінні славян-крывічоў тут жылі балцкія плямёны днепра-дзвінскай і банцараўскай культур, якія займалі вялікія прасторы Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя плямёны пакінулі пасля сябе шматлікія гарадзішчы, курганы, тапанімічныя і гідранімічныя назвы.

Ужо ў VI ст. на Беларусь пранікаюць першыя славяне. Найболын актыўна яны рассяляюцца ў VII — VIII стст., займаючы вольныя плошчы, пакінутыя балтамі месцы, а часам і выцясняючы апошніх. Пачаўся працэс сумеснага пражывання розньгх этнасаў і паступовае іх змешванне — асіміляцыя. Крывічы, якія прыйшлі ў Прыдзвінне і Верхняе Падняпроўе, мелі больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі — зародкі дзяржаўнасці. Іх культура стала дамінуючай. Крывічы прыгадваюцца ў летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гг. Іпацьеўскі летапіс згадвае іх нават пазней — у 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг.

Ужо ў недатаванай частцы летапісу сустракаецца тэрмін "палачане" разам з крывічамі. Гэтым была вылучана тая частка крывічоў (у адрозненне ад пскоўска-ізборскіх і смаленскіх), якія атабарыліся вакол Полацка. Сам Полацк упершыню згадваецца крыніцамі пад 862 г. Да з'яўлення крывічоў тут існавала гарадзішча днепра-дзвінцаў, якія і далі гораду назву ад ракі Палаты. УIX — X стст. ён уяўляў сабой паселішча масавага тыпу.

Нягледзячы на раздробленасць Полацкай зямлі, якая часам прыводіла да спрэчак і крывавых боек паміж самімі полацка-менскімі князямі Усяславічамі, на Полацкую зямлю звонку паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт полацкіх валадароў не давалі спакою паўднёварускім князям.

У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі пачалі адбывацда вялікія зрухі. Актывізавалася веча — агульны сход гараджан для вырашэння рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб'яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлёвыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. Гэта было абумоўлена паглыбленнем і развіццём шматукладнай гаспадаркі ў грамадстве. Феадальны ўклад паступова перамагаў традыцыйную родаплемянную вытворчасць і рабаўладальніцкую эксплуатацыю. Паступова на першы план выступалі баяры і дружыннікі, якія праз пачатковае права збіраць даніну з дазволу князя падпарадкоўвалі сабе свабодных вытворцаў. Даніна змяняецца феадальнай рэнтай, з'яўляюцца вотчыны і воласці, разбураецца патрыярхальны ўклад, у гарадах ствараюцца першыя цэхавыя арганізацыі па ўзоры "братчын". Паміж "старэйшымі" і "малодшымі" князямі ўсталёўваюцца васалітэтньга (падпарадкаваныя) адносіны. Узрастае актыўнасць царквы як буйнога землеўладальніка. Але гэты час быў менавіта пераходным да феадалізму, бо захоўваліся і вольныя сяляне-абшчыннікі, і вольныя рамеснікі, і рабы — "халопы", "смерды". Рамяство яшчэ не аддзялілася канчаткова ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых княжацка-патрыярхальных інстытутаў усё часцей прыходзілі ў супярэчнасць.

У пачатку XIII ст. над Полацкай зямлёй пачала навісаць новая небяспека — на поўначы і захадзе з'явіліся нямецкія рыцары-крыжакі. Пачалася паступовая і настойлівая акупацыя зямель балтаў, якія былі ў саюзніцкіх адносінах з палачанамі ці плацілі ім даніну, і ўласных полацкіх зямель. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжнім цячэнні Дзвіны, былі захоплены полацкія гарады Кукейнас (1208) і Герсіка (1209), у 1224 г. імі быў заняты эстонскі горад Тарту (Юр'еў). Крыжацкая пагроза прымушала ісці на ваенны саюз Полацка з Ноўгарадам і Полацка з Літвой. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Наваградак, праз запрашэнне на сваё княжанне літоўскіх князёў. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой ў новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім.

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе — Брагінская вобласць — Кіеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполк, Іван, Глеб, Яраслаў, Яраполк. Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча. Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай.

Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII — XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: