Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны

У 7 — 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная эпоха — жалезны век. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў.

Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасдь паміж родамі і нават асобнымі сем'ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў — з грэка-рымскага Прычарнамор'я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным — рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі.

Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчньгх мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі.

Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры. Мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках — на селішчах, дзе меліся зямлянкі з агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых магілах па абраду трупаспалення — крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і іншы інвентар і ўпрыгажэнні з жалеза, медзі, шкла, керамікі. 3 культавых рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і творамі мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.

У 3-м ст. да н.э. мілаградская культура змянілася зарубінецкай (па могільніку каля в.Зарубінцы на Кіеўшчыне). Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх ііапярэднікаў, пашырылі іх і абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама і на селішчах. Жытламі іх былі паўзямлянкі і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры — пласкадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. 3 разнастайных жалезньгх вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.

Зарубінцы і іх нашчадкі праіснавалі да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э.

У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя з узбярэжжа Балтыкі і Прычарнамор'я германскіх плямёнаў готаў-гутаў, а таксама роднасньгх ім гепідаў. У пошуках новых земляў яны рухаліся старадаўнім бурштынавым шляхам з Віслы на Буг і рабілі, мабыць, разам з мясцовым славянскім насельніцтвам, рабаўнічыя паходы на суседзяў. Не выключана, што менавіта па гэтай прычыне яшчэ і сёння літоўцы сваіх паўднёвых суседзяў славян-беларусаў называюць гудамі, а наш край Гудзіяй.

Каля тысячагоддзя — з V ст. да н.э. па V ст. н.э. — цэнтральную і большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі,названай так па характэрным гліняным посудзе. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у вялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, аднак блізкай па сваім характары культуры штрыхаванай керамікі. Як штрыхавікі, так і днепрадзвінцы адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справы, таму на ранніх этапах сваёй гісторыі яшчэ шырока карысталіся каменнымі вырабамі. Больш увагі ўдзялялі паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву, лясным промыслам.

Тагачасная славянская культура не вылучалася багацдем, адмысловымі ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі — разгромленыя варварамі паўднёвыя прыморскія гарады ўжо не распаўсюджвалі свой добратворны ўплыў на поўнач. Аднак славяне мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля з перавагай у статку кароў. Нават зерне на муку яны перараблялі не на зерняцёрках, а ў жорнах. А ячшэ славяне вылучаліся вялікай жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.

У VI ст. невялікія, але добра ўзброеныя групы славянскага насельніцтва, у якіх, мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры, распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне. Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць аб тым, што гэта пранікненне не абыходзілася без сутыкненняў.

Верагодна, што прышлыя людзі з-за Прыпяці паспрыялі фарміраванню на большай частцы Беларусі дзвюх роднасных культур — банцараўскай (па гарадзішчы каля в.Банцараўшчына пад Мінскам) і калочынскай (па гарадзішчы і селішчы на Гомельшчыне). Для іх старажытнасцяў характэрныя пераважна балцкія рысы, аднак тут ужо выяўляецца і ўплыў славянскага свету.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: