Паходжанне хрысціянства. Хрышчэнне Русі. Распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Роля хрысціянства ў развіцці культуры

Аднак на мяжы Старога і Новага часу паўсюдна мона-тэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да VII —VIII стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперьш фран-каў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе — IX — X стст. — Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.На Беларусь хрысціянства пачало пранікаць у IX стуУжо у X ст. ісландская епіскапская "Сага аб хрышчэнні" распавядае аб місіянеры Торвальдзе па прозвішчы Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку, паводле звес-так, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і быў пахаваны.

У X ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго візантыйскай традыцыі ў 988 г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзяржаўнай рэлігіі — важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з'яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з'явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах.

У Полацкай зямлі існавалі свае перадумовы прыняцця новай веры. Полацкія воіны ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю ў 907 г. і мелі ўяўленне аб хрысціянстве.

Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве. Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі — тэрытарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992 годзе ўзнікла епархія ў Полацку.

Сведчаннем актыўных кантактаў Усяслава Полацкага з духавенствам служыць увага князя да шанавання кананізаваных у 1072 годзе братоў яго дзеда — князёў Барыса і Глеба. Невыпадкова такія імёны насілі таксама сыны Усяслава. Гэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на кантакты яго з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася ў Кіеве ініцыятарам шанавання святога Барыса і святога Глеба, што атрымала распаўсюджанне і ў Полацкай зямлі. Гэта відаць на прыкладзе помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба ў Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва (віслая пячатка з выявай святога Глеба з археалагічных раскопак Менска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).

Полацкая княская сям'я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 годзе, і Усяслаў Полацкі быў абраны кіяўлянамі на трон у Кіеве, на якім пратрымаўся нямнога — 7 месяцаў.

У XII ст. каля Полацка ўзнікаюць манастыры. Два манастыры — жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы — заснавала Ефрасіння Полацкая. У іх вялі манашаскі вобраз жыцця прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі. Найбольш вядомая з іх прападобная Ефрасіння (да пастрыжэння княжна Прадслава), пазней прылічаная да ліку святых. У распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі яе заслугі асабліва вялікія. У цяперашні час вызначана, што ў Полацку ў XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, трох манастыроў.

Нягледзячы на адзначаныя поспехі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая вера ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў выніку блізкага суседства Полацка з літоўскімі і іншымі неславянскімі плямёнамі, у якіх высокага развіцця дасягнуў язычніцкі культ.

Язычніцкія вешчуны ў старажытным Полацку былі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княскай дынастыі пасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. «Аповесць мінулых гадоў» прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад «вяшчунства». Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі.

Да гісторыі рэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя валунныя камяні з высечанымі на іх выявамі крыжа з «Галгофай» і набожнымі надпісамі. У Падзвінні вядома 9 такіх камянёў. На шасці з іх значыцца імя Барыса, ад чаго камяні называюць «Барысавымі». Камяні з'яўляюцца сведчаннем барацьбы полацкіх князёў з язычніцкімі вераваннямі (пакланенні камяням-фетышам) у перыяд двухвер'я, якое ўтрымлівалася ў Полацкай зямлі да XII ст. і яшчэ пазней.

Паводле дайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір Святаславіч заснаваў пад Пінскам Лешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088 г. тут пачаў княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук Уладзіміра.

Клопатам аб распаўсюджванні хрысціянства было адкрыццё цэркваў і манастыроў. Жонка Святаполка Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзяцьмі пасля смерці князя. Сказанне аб Марціне-мніху паведамляе аб існаванні ў Тураве мужчынскага манастыра. Тут жа знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.

У Тураве пры археалагічных даследаваннях выяўлены рэшткі мураванага трохапсіднага сабора. Уплыў хрысціянства распаўсюджваўся на творы прыкладнога мастацтва. Пры раскопках гарадоў знойдзены металічныя, каменныя, бурштынавыя крыжы, у Тураве — цудоўныя свінцовыя абразкі, якія ўстаўляліся ў вялікі крыж, у Пінску — каменны абразок Ісуса Хрыста Эмануіла.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: