Культура Беларусі ў Х-ХІІІ ст. ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс

У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі ў IXXIII стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства.

Ад першых храмаў у Полацку пачала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Беларусі, якая мела шэраг адметных рыс. Перш за ўсё яна вызначалася незвычайнай узнёсласцю і стромкасцю цэркваў. Многія пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны ў плане аб'ём па лініі захад — усход і змешчанасць на захад падкупальнай прасторы. У XII ст. у самім Полацку было восем храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, тры царквы ў Гародні, па одной у Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве Г Пінску. Нельга забываць таксама этнічна і гістарычна звязаны з Беларуссю Смаленск, дзе ў гэты час было сем храмаў. Сярод дойлідаў XII ст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы ў гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра".

Разам з храмавым дойлідствам з'явілася хрысціянскае выяўленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразьр Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочнікамі. Імя яго жонкі — Кузьміная — захавалася сярод надпісаў на адной са сцен гэтага храма.

Надзвычай рана на Беларусі з'явілася пісьменнасць. Першым датаваньгм надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецда надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі літараміу але ў грэчаскім гучанні — "Ізяславос" і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым, што знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбуку-глаголіцу ў 60-я гг. IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад славянскую фанетыку. У гэтым выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо.

Першыя бытавыя надпісы таксама з'явіліся на этнічных крывіцкіх землях. Падчас раскопак курганоў пад Смаленскам знойдзены вялікі гаршчок-карчага з надпісам "гараушна" — гарчыца.

У XII ст. хрысціянская культура і пісьменнасць паступова ахапілі амаль усе слаі тагачаснага грамадства. Пісьмом пачалі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і простыя людзі. Археолагі знайшлі берасцяныя граматы ў Мсціславе і Віцебску, а таксама ў Ноўгарадзе і Смаленску, якія належалі палачанам. Ёсць узоры пісьма "полацкай вытворчасці" на сценах Сафійскага сабора ў Кіеве. Найвыдатнейшым узорам старажытнай эпіграфікі з'яўляецца надпіс на крыжы, які ў 1161 г. зрабіў полацкі майстар Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай. У гэтым надпісе пералічваецца, колькі матэрыялу пайшло на выраб крьгжа, колькі было выплачана майстру за работу, а таксама ўтрымліваецда страшэннае закляцце-загавор супраць магчымых рабаўнікоў. У 30 — 40-я гг. XX ст. гэты крыж знік і пакуль яшчэ не знойдзены. Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з'яўляюцца так званыя "Барысавы" і "Рагвалодавы" камяні. Гэта былі язычніцкія культавыя камяні, на якіх полацкія князі загадвалі выбіваць надпісы хрысціянскага зместу. Такім чынам яны дамагаліся пакланення язычнікаў хрысціянскім святыням, а таксама ўвекавечвалі свае імёны.

Нарэшце, кніжная культура дасягнула сваіх вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аўтара "Слова пра паход Ігаравы".

Найбольш знакамітым сярод іх быў Кірыла Тураўскі, якога яшчэ пры жыцці празвалі Златавустам. Гэты чалавек, які паходзіў з заможнай гарадской сям'і, добраахвотна стаў манахам. Ен карыстаўся такой павагай сярод сучаснікаў, што яны самі прасілі Кірылу стаць епіскапам тураўскім. Добра ведаючы шматлікія мовы і чытаючы кнігі ў арыгіналах, Кірыла сам быў выдатным прамоўцаю і пісьменнікам. Захаваліся некалькі яго філасофскіх прытчаў, восем слоў, 30 малітваў, два каноны. Гэтыя творы Кірылы Тураўскага раз-пораз перавыдаюцца і зараз.

Не менш багатая была і побытавая культура. Старажытныя беларусы выдатна валодалі шматлікімі рамёствамі. Апошніх у XII —XIII стст. налічвалася каля 60. Аднак майстры-рамеснікі не проста выраблялі, напрыклад, прылады працы, але імкнуліся ўпрыгожыць іх; Яны выкарыстоўвалі шматлікія арнаментальныя матывы. Многія з іх (Сонца-кола, зорачка, ромб, трохкутнікі), што бяруць пачатак у далёкім язычніцтве, жывуць і сёння. (Арнаменты былі вельмі пашыраны ў адзенні. Нават абутак, тады яшчэ мяккі, без абцасаў, часам цалкам вышывалі каляровымі ніткамі. Славіліся полацкія залатары; Акрамя Лазара Богшы працавалі многія іншыя. У Полацку, на-прыклад, археолагі знайшлі чатыры ювелірныя майстэрні X — XII стст. Полацкія майстры выраблялі ўпрыгажэнні з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, розныя прывескі, грабеньчыкі), з бурштыну (пацеркі і пярсцёнкі). Вядома, працавалі і з каштоўным металам, але гэта былі рэчы выключна заказныя для князёў і духоўных іерархаў.

Такім чынам, культура старажытнай Беларусі вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, формаў, гукау (вырабляліся музычныя інструменты і пісалася музыка). Усё гэта было магчыма дзякуючы глыбокім дзяржаватворчым працэсам, на якія былі скіраваны ўсе палітычныя і духоўныя памкненні грамадства.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: