Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк

У XII — першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці; Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе.

Аналагічныя працэсы адбываліся і на Беларусі. Полацкая зямля ў пачатку XII ст. была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Узніклі асобныя княствы з цэнтрамі ў Менску, Друцку, Віцебску, Лагойску, Заслаўі, Вільні і інш. Полацк па-ранейшаму лічыўся "старэйшым" горадамі Ён хутчэй духоўна, а не палітычна заставаўся носьбітам ідэі адзінадзяржаўя. Натуральна, што княствы падзяляліся не толькі па абшарах, але і па магутнасці, ступені незалежнасці. На першае месца ў пачатку XII ст. пачало вылучацца Менскае княства — зямля, дзе кіраваў Глеб Усяславіч.

У сярэдзіне XII ст. паўсюдна ўзмацнілася роля веча ў кіраванні гарадамі і княствамі. Пры нестабільнасці знешнепалітычнай абстаноўкі веча станавілася гарантам абароны інтарэсаў жыхароў пэўнага горада і княства. Разам з тым веча выступала следствам паглыблення вытворчых адносін у гарадах. Менавіта XII—XIII стст. самыя багатыя на розныя праявы матэрыяльнай, побытавай культуры. Аб актыўным развіцці рамяства і гандлю сведчаць шматгадовыя археалагічныя раскопкі беларускіх гарадоў. У другой палове XII ст. з'яўляецца большасць помнікаў мураванага дойлідства часоў развітога сярэднявечча. У гэты час узнікаюць прататыпы будучьгх цэхавьгх рамесных арганізацый XV—XVI стст. Рамеснікі, гандляры, баяры-землеўладальнікі, кроўна зацікаўленыя ў развіцці свайго народа ці княства, бяруць у рукі ўладу праз веча. Не застаецца ў баку і царква, якая па колькасці нлжачых ёй матэрыяльных каштоўнасцяў і зямель паступова вылучаецда на адно з першых месцаў.

Канец XII — пачатак XIII ст. вызначйліся пранікненнем ва ўсходнюю Прыбалтыку рыцараў-крыжакоў. 3 часоў заснавання Рыгі ў 1201 г. пачаўся перыяд змагання полацкіх княстваў за самастойнасць і ўплыў у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Няўзгодненасць дзеянняў, міжусобная барацьба прыводзілі да знікнення саміх княстваў, як здарылася з Кукейносам і Герсікай.

Раздробленасць перажывалі і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая стала самастойнай пры Юрыі Яраславічы, падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш.'У гэтых княствах сядзелі нашчадкі Юрыя. Сярод іншьгх вылучаецца Пінскае княства, дзе ў канцы XII ст. сядзяць князі Яраслаў і Яраполк, а ў 1204 г. прыгадваецца князь Уладзімір. Паступова княствы Тураўскай зямлі падпадаюць пад уплыў Кіева і Галіцка-Валынскай Русі.

У Тураўскім княстве меліся ўнікальныя асаблівасці грамадска-палітычнага ладу. Пад 1146 г. той жа Іпацьеўскі летапіс апавядае аб наяўнасці ў горадзе і князя і пасадніка. Кіеўскі князь Ізяслаў Мсціславіч, захапіўшы Тураў, вывеў адтуль епіскапа Іаакіма і пасадніка Жыраслава Іванкавіча. Апошні, верагодна, быў сынам тураўскага тысяцкага Іванкі. Абодва належалі да вядомага баярскага роду. Унікальнасць з'явы ў тым, што адначасова князь і пасаднік існавалі акрамя Турава толькі ў Ноўгарадзе Вялікім.

С Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваградскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася ў XI ст. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі ў 1132 г. — на Літву.

Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Наваградскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а ў 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным годзе ў летапісе прыгадваецца"зямля Новагародская", што сведчыць пра існаванне самастойнага княства..Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб'ядноўваліся многія беларускія землі.

Акрамя вышэйзгаданых самастойнымі дзяржаўна-палітычнымі ўтварэннямі былі Слонімскае і Ваўкавыскае княствы, вядомыя з 1252 г.

Час феадальнай раздробленасці на Беларусі быў заканамерным этапам пераходу ад пачатковай дзяржаўнасці Полацкай і Тураўскай зямель да больш высокага ўзроўню кансалідацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: