Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна

Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваградскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель — пад такімі назвамі была вядома ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст.

У XIII ст. усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах. Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі Скунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання-балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях — тэрыторыях латышоў і эстаў — ордэн мечаносцаў далёка не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе.

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меныпай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб Наваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час пачалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінуДым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі".

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, што багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацде давалі моц і ўладу. I калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаньгх міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем — прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка — выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелітоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219' г. Міндоўг даў абавязацельствы галіцка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крьгжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы.

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка.

Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацьпо, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гзты час абвастраюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.

Але на авансцэну вьгходзіць трэцяя сіла — жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ен вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжьгў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же н бежа до Пнньска".

Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "понде с пнняны к Новогороду н оттоле пое с собою Новогородце н понде в Лнтву княжнть". Наступным зтапам у дзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Налыпчанаў і Дзяволтвы.

Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена насельніцтва як тых, так і другіх зямель.

Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяу, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя

Жыжакам ці ардынцам землі. I з гэтай задачай уладары тоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі толькі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гісторыі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўта, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Ды урэшце рэшт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 — 40-я гг. XIII ст. — час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, — ці, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст,, калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прьшала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.

Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка. Прадстаўнік галіцкага княжацкага дома Шварн, які быў паўнапраўным уладаром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазіцыяй на чале з Тройдзенем. Галічанін быў аддучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага драблення Галіцка-Валынскай Русі ёй не ўдалося паставіць пад свой кантроль падзеі ў Літоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сілы.

Увакняжьгўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, што склаліся ў адзіны дзяржаўны арганізм у 50 — 60-я гг. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзшь на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы.

Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі больш-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках бьгў вьгаік паспяховага адбіцдя крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася больш дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яньі атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літрўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшлр сваё ўвасабленне ў дЗейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не даз^валяюць вызначыць дакладную карціну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжанця ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйньгх беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. А6 гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: