Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV - XVI СТ. Ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі хіv-хvі стст

У XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці — гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII — XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў — тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўнакласавай структуры этнасу — да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найбольш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.

Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсходнеславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчьша, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся па-за палітычнымі межамі Беларусі.

У XIII — XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажытнаўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрды гук "р", фрыкатыўнае вымаўленне "г", у сінтаксісе — выкарыстанне слоў "каб", "калі", часціц "ці", "чы" і інш. Пад уплывам новых з'яў у жыцді і запазычанняў узнікла новая лексіка з багатай тэрміналогіяй — назвамі феадальных павіннасцяў, службовых асоб, сельскагаспадарчымі, рамеснымі, гандлёвымі тэрмінамі (чынш, цягла, гвалты, талака, сенажаць, нарогі, борці, збожжа, цыбуля, каваль, чабатар, рымар, шынкар, мыта, перакупні і інш.). Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV — XVI стст.

Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што ў XIV — XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве было заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Ф.Скарына ўвёў родную мову ў Біблію і гэтым самым паказаў яе раўнапраўе з класічнымі кананічнымі мовамі —лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква, якая выкарыстоўвала мову карэннага этнасу нароўні з царкоўнаславянскай і лацінскай.

Дасягнуўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецда з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства статус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і замацаваліся ўласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, старажытныя традыцыі парадзілі характэрныя для Беларусі тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы) і жылля — зрубная хата з двума памяшканнямі (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Устанаўліваецда характэрнае толькі для беларускай тэрыторыі народнае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII — XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сістэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу. Адным з галоўньгх вынікау аб'яднальных этнічньгх працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць — усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна насгроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі.

Аснову беларускай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя групы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці, яцвягі, літоўцы, жамойцы, латгалы), цюркскія (татары). Яны аказалі ўплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага этнасу. Акрамя таго, на землях Беларусі пражывалі таксама невялікія групы яўрэяў, цыган, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў, рускіх, украінцаў і інш.

Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўекага істотна паўплывала не толькі на этнічную кансалідацыю, але і на развіццё матэрыяльнай, духоўнай культуры беларускага народа. Гэты працэс адбываўся пры разнастайных культурных сувязях насельніцтва Беларусі з іншымі краінамі, а таксама з народамі, якія ўваходзілі ў склад адзінай шматэтнічнай дзяржавы. Высокі культурны ўзровень, колькасная і тэрытарыяльная перавага ўсходнеславянскага насельніцтва ў параўнанні з іншымі народамі садзейнічалі таму, што пачынаючы з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгрывала важную, а ў асобных выпадках і вызначальную ролю ў культурым жыцці Вялікага Княства Літоўскага.

Беларуская культура ўзнікла і развівалася на старажытных усходнеславянскіх традыцыях. На яе развіццё значна паўплывалі перадрэнесансныя і рэнесансныя ідэі. У выніку культура беларускага народа ў сярэдзіне XIII — сярэдзіне XVII ст. набыла арыгінальныя рысы, нацыянальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Інтэнсіўна развівалася матэрыяльная культура. У гэты час узніклі і пашырыліся новыя формы і спосабы апрацоўкі глебы, арганізацыі земляробства. Двухпольны севазварот паступова змяніўся трохпольным, што дало магчымасць у буйных феадальных гаспадарках вырошчваць збожжа на продаж. 3 землеапрацоўчых прылад працы сталі шырока выкарыстоўвацца вырабы мясцовых рамеснікаў, такія як сохі, бароны, сярпы, цапы і інш.

Цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады і буйныя мястэчкі. Развітымі відамі рамесніцкай дзейнасці была апрацоўка скур, выраб з іх абутку, адзення, рэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку. 3 другой паловы XVI ст. шырока распаўсюджваліся ганчарныя вырабы, з'явілася аднакаляровая і паліхромная кафля. Паліхромная рэльефная кафля выраблялася ў Гародні, Заслаўі, Лагойску, Оршы і Менску. Разам з разнастайнымі вырабамі традыцыйных рамёстваў (ікацтва, апрацоўка металаў, дрэва, косці) на Беларусі ў XVI ст. распаўсюджваюцца выраб паперы, шкла, кнігадрукарства.

Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным, харэаграфічным і музьгчным мастацтве. У XIII — першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вусна-паэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. У адпаведнасці з асноўнымі этапамі сельскагаспадарчых работ яна падзялялася на зімовы, веснавы, летні і восеньскі цыклы. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне ў казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.

Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струннымі і ўдарнымі інструментамі (гудкамі, свістулькамі, дудамі, трубамі, рагамі, бубнамі, свірэлямі, сурнамі, скрыпкамі). У XVII ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рьгхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў XVI ст. народнага лялечнага тэатра — батлейкі, які меў сінтэтычны характар, уключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі.

У XV — XVI стст. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння. Гарады сталі цэнтрамі ажыўленай грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырыліся іх узаемасувязі з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылася цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву беларускай, рускай, украінскай і польскай культур, што абумовіла полілінгвізм літаратуры гэтага перыяду. Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. На ёй былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрыдычнага суверэнітэту краіны.

Своеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў эпохі сярэднявечча сталі летапісы — Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца і інш. У летапісах адлюстраваны гістарычнае мінулае нашага народа, вядучыя грамадска-палітычныя ідэі эпохі, паказана дзейнасць гістарычных асоб.

Тытанічнай постаццю эпохі Адраджэння быў Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, які аказаў значнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла небывалыя магчымасці для развіцця асветы, навукі і культуры. Выданні Ф.Скарыны арганічна спалучалі традыцыі беларускага мастацтва з вопытам еўрапейскага кнігадрукавання. Ва ўяўленні Ф.Скарыны Біблія была скарбніцай не толькі рэлігійных, але і свецкіх ведаў, адной з крыніц "семн наук вызволеных".

У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага (1470? —каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала "Песня пра зубра", якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, з вялікай мастацкай сілай намаляваў жыццё простых людзей, гераічнае мінулае свайго народа, стварыў паэтычны вобраз Вітаўта, асудзіў міжусобныя войны. У 1523 г. "Песня пра зубра" была выдадзена ў кракаўскай друкарні.

У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыкамемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.). У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII ст., калі "так мерлн одны пры местах, на вулнцах, па дорогах, по лесах, на пустынн, прн роспутнях, по пустых нзбах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Псторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

Плённа развівалася сілабічная паэзія, ля вытокаў якой стаялі Я.Вісліцкі, А.Рымша, Ф.Утчыцкі, І.Іяўлевіч і С.Полацкі. Асаблівасць беларускай паэзіі пачатку XVI ст.

У развіцці архітэктуры на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прьшеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы гэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.

У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай'у гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў. Адным з моцных абарончых збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураванымі сценамі і шмат'яруснымі вежамі. Адначасова з'явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудовамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарончую сістэму агульнадзяржаўнага значэння.

Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Быў створаны новы стыль — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару ў Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з'яўляцца культавыя пабудовы ў стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж.М.Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і дынамічнасць кампазіцыі.

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратьгўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Найболыігую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з'яўляюцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.

У XV ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца болын адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: